ра́курс, ‑у, м.

Кніжн.

1. Перспектыўнае скарачэнне формы прадмета, якое зменьвае яго звычайныя абрысы (пры назіранні зверху або знізу). // Перадача, адлюстраванне прадмета ў перспектыве з ілюзорным скарачэннем аддаленых ад пярэдняга плана частак. [Тадароўскі] смела шукае незвычайныя ракурсы, яго камера ўвесь час у руху, кампазіцыя кадра заўсёды цікавая. «Звязда».

2. Пункт погляду, з якога што‑н. разглядаецца; аспект. Падаць праблему ў розных ракурсах. □ Аўтара цікавіць вайна не толькі ў яе, як бы сказаць, батальным ракурсе — і гэта неабходна падкрэсліць як прынцыповы момант. «Полымя».

[Фр. raccourcir — скарачаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панаця́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Нацягваючы, напяць усё, многае. Панацягваць вяроўкі.

2. што. Разм. Надзець на сябе многа чаго‑н., накрыцца чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Ледзь толькі мы з Саўкам паспелі панацягваць на сябе коўдры, з печы пачала падаць на нас лучына. Сачанка.

3. чаго. Разм. Прыцягнуць, прынесці за некалькі прыёмаў вялікую колькасць чаго‑н. Панацягваць галля. □ Панацягвае [арлан] малым у гняздо ўсялякага корму ў запас, сам пад’есць і тады зноў садзіцца на беразе, п’е ваду і чысціць пер’е. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тру́сіцца, трушуся, трусішся, трусіцца; незак.

Абл.

1. Дрыжаць ад страху, сцюжы і пад. [Рыль:] — Трусімся мы, але і знаку не падаём, што ў нас на мыслі. Колас.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.) Растрасацца, церушыцца. Салома трусілася з воза. // Падаць дробнымі кропелькамі. Усю раніцу трусіўся дожджык.

3. Трэсціся, едучы па дрогкай дарозе. Тры дні трусіўся на калёсах. □ Ванька з прарэхам пад пахай трусіцца на козлах. Караткевіч.

4. Бегчы трушком. І таксама, як .. [дзядзька Ахрэм], дробна трусіўся следам за ім яго неразлучны калматы таварыш. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ка́пацьпадаць кроплямі’, ’крапаць’, ’ліць кроплямі’ (ТСБМ; гродз., віл., Сл. паўн.-пах.). Укр. ка́пати, рус. ка́пать, ц.-рус. капати, польск. kapać, н.-луж. kapaś, в.-луж. kapać, чэш. kapati, kapat, kvapati, славац. kvápať, kapať, славен. kápati, серб.-харв. ка̏пати, макед. капе, балг. капя, ка́пʼъ, капа, ст.-слав. капати ’капаць’. Прасл. kapati. Сцвярджэнне таго, што kapati/kap‑kap! (Фасмер, 184) не з’яўляецца рашэннем праблемы. Трубачоў (Эт. сл., 9, 145) прапануе звярнуць увагу на аманімію kapatiпадаць кроплямі’ і ц.-слав. капати ’капаць, рыць’ і атаясаміць гэтыя дзеясловы, — параўн. першаснае значэнне ў прасл. kapati ’біць’, ’удараць’ (з дуратыўным значэннем), якое з kopali ’капаць, рыць’. БЕР (2, 612) рэканструюе для апошняга дзеяслова прасл. форму ў выглядзе kapāti.

Капа́ць, кыпа́ць ’ускопваць, рыхліць зямлю’, ’выкопваць, даставаць што-небудзь’ (ТСБМ, Янк. 1., Бяльк., Сцяшк., Яруш., Янк. Мат.), ’разграбаць (аб курах)’ (Інстр. III). Укр. копати, рус. копать, польск., kopać, н.-луж. kopaś, в.-луж. kopać, чэш. kopati, славац. kopať, славен. kopáti, серб.-харв. ко̀пати, макед. копам, купа́ям, балг. копая, ст.-слав. копати ’тс’. Прасл. kopati (Трубачоў, Эт. сл., 11, 18–20). Роднаснае да літ. kapóti ’рубаць’, лат. kapât ’тс’, ст.-прус. en‑kopts ’закапаны’, далей — з арм. kopʼem ’высякаць, вырэзваць’; н.-перс. kāvad, kāfad ’капаць’, ’расколваць’, ст.-грэч. κόπτω ’сячы’ і σκάπτω ’капаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сва́ливатьсяI несов. (к свали́ться)

1. (падать с чего-л.) скіда́цца, скі́двацца, зва́львацца;

2. (падать, обрушиваться на землю) валі́цца, зва́львацца, па́даць; (опрокидываться) абаро́чвацца;

3. перен. (обрушиваться на кого-л.) зва́львацца;

4. страд. зва́львацца; спуска́цца; зваро́чвацца; см. сва́ливать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

го́лас, -у, мн. галасы́, галасо́ў, м.

1. Гукі, якія ўтвараюцца ваганнем галасавых звязак, што знаходзяцца ў горле.

Ля рэчкі чуліся вясёлыя галасы.

Высокі г.

2. Асобная самастойная партыя многагалосага твора вакальнай і інструментальнай музыкі.

Раманс для двух галасоў.

3. Меркаванне, выказванне, думка.

Падаць г. (выказаць сваю думку). Прыслухоўвацца да голасу мас.

4. Права заяўляць сваё меркаванне пры вырашэнні дзяржаўных пытанняў.

Не хапіла аднаго голасу на выбарах.

Галасы выбаршчыкаў.

Падлік галасоў.

Рашаючы г.

5. Клавіш музычнага інструмента (разм.).

У акардэоне сапсаваліся галасы.

На ўвесь голас — гучна, на поўную сілу.

У адзін голас — дружна, адзінадушна.

|| памянш. галасо́к, -ска́, мн. -скі́, -ско́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. галасавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

Галасавыя звязкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адазва́цца, адзаву́ся, адзаве́шся, адзаве́цца; адзавёмся, адзавяце́ся, адзаву́цца; адзаві́ся; зак.

1. Адказаць на кліч, адгукнуцца; падаць голас, абазвацца; прагучаць у адказ на які-н. гук, удар; адбіцца.

Ледзь чутным трымценнем адазваліся ў вокнах шыбы.

Я крычаў, але ніхто не адазваўся.

2. аб кім-чым. Выказаць сваю думку, даць ацэнку каму-, чаму-н.

Добра а. аб новай кнізе.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выклікаць сабою якое-н. пачуццё, адчуванне і пад.; даць сябе адчуць, выявіцца.

Спрацаванасць адазвалася хваробай.

Звестка адазвалася моцным болем у сэрцы.

4. перан., на што і без дап. Аднесціся спачувальна да чаго-н.; адказаць якім-н. пачуццём на што-н.

А. на заклік.

А. на просьбу.

|| незак. адзыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

труба́, -ы́, мн. тру́бы і (з ліч. 2, 3, 4) трубы́, труб, ж.

1. Доўгі пусты ў сярэдзіне прадмет пераважна круглага сячэння, прызначаны для правядзення вадкасці, пары і пад.

Водаправодная т.

2. Духавы медны музычны інструмент з раструбам на канцы.

3. Канал у арганізме для сувязі паміж асобнымі органамі.

Матачная т.

4. у знач. вык., каму-чаму і без дап. Пра дрэннае становішча, гібель, пагібель (разм.).

Цяпер нам — т.

Справа — т.

Вылецець у трубу (разм.) — разарыцца, застацца без грошай.

Хвост трубой (разм., жарт.) — не сумаваць, не падаць духам, трымаць сябе самаўпэўнена.

|| памянш. тру́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. тру́бны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кляпа́ць1 ’вастрыць лязо касы ўдарамі малатка’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сл. паўн.-зах., Грыг., Яруш., Выг.). Укр. клепати, рус. клепать ’тс’, балг. клепя, макед. клепа, серб.-харв. кљѐпати, славен. klépati ’тс’, польск. klępaćy чэш. klepati, славац. klepať, в.-луж. klepać ’тс’. Значэнне ’вастрыць лязо касы ўдарамі малатка’, зыходзячы з агульнага яго распаўсюджання, праславянскае і з’яўляецца праславянскай інавацыяй. Корань дзеяслова гукапераймальны.

Кляпа́ць2 ’паклёпнічаць’ (Нас., Мат. Гом., Сцяшк.). Гэта значэнне яшчэ праславянскае, паралельнае з кляпаць1 (гл.).

Кляпа́ць3 ’ляпаць, удараць’ (Сл. паўн.-зах., ТС, Др.-Падб.), ’плёскаць, падаць на ваду’ (Нар. словатв.). Гукапераймальнае. Кантамінацыя з ляпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заняпа́д ’упадак’. Укр. занепа́д ’тс’. Параўн. рус. бранск., смал., кур., арл. занепасть ’зрабіцца слабым, хваравітым’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *занепадати, *занепад + ти > *занепасти. Складанасць у сумяшчэнні значэння кораня (пад‑) і кампанента не-, якое дае ’не падаць’, што не адказвае сапраўднаму значэнню слова (прэфікс за‑ азначае пачатковы этап ці завяршэнне дзеяння, а таму ў гэтых разважаннях неістотны); параўн. рус. за‑не‑мочь. Калі ўлічыць наяўнасць рус. варонеж., бранск., кур., уладз., ярасл., кубан. занапастить(ся) ’мець напасці, г. зн. непрыемнасці; знікнуць, замучыць, страціць’, відаць, трэба ўводзіць слова да *занапасти, у якім потым адбылася ўзмацняючая народна-этымалагічная замена на > не: *занепасти.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)