го́рны 1, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да гары (у 1 знач.). Горны ланцуг. Горнае паветра. // Які знаходзіцца ў гарах. Горнае паселішча. Горныя лугі. □ Стала так ціха, што здавалася — ручай грыміць, як горны вадапад. Самуйлёнак. // Гарысты; пакрыты гарамі. Горная краіна. // Прызначаны для выкарыстання ў гарах. Горная артылерыя. Горныя лыжы.

2. Які здабываецца з зямных нетраў. Горныя руды.

3. Які мае адносіны да распрацоўкі зямных нетраў. Горны інжынер. Горны камбайн.

•••

Горная хвароба гл. хвароба.

Горны баран гл. баран (у 2 знач.).

Горны хрусталь гл. хрусталь.

Горны лён гл. лён.

го́рны 2, ‑ая, ‑ае.

Разм. Поўны горычы, гора; гаротны. І маёр штораз прыгорне Да грудзей сваіх малую: — Не журыся, сум твой горны Я душой таксама чую. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прачаса́ць 1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.

1. Апрацаваць валакно часаннем. Прачасаць лён.

2. перан. Пільна агледзець ці абстраляць якую‑н. мясцовасць, ловячы каго‑н., шукаючы чаго‑н. Калі Радзівіл акрыяў, дык загадаў прачасаць усе лясы, аколіцы, каб знайсці бунтара Саўку Траяна. Гурскі. Ноччу пры святле ракет гітлераўцы яшчэ раз прачасалі ўчастак паўднёвых варот, але, як і першы раз, нічога не выявілі. Лупсякоў.

3. і без дап. Часаць ​1 некаторы час. Прачасаць лён цэлы тыдзень.

прачаса́ць 2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.

1. Спец. Зрабіць, выраўняць што‑н. часаннем ​2. Аляксей узяў з рук маладога цесляра сякеру. Прачасаў метры два з аднаго боку і адагнуўся. Пальчэўскі.

2. і без дап. Часаць ​2 некаторы час. Прачасаць увесь дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перачаса́ць 1, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак.

1. што. Расчасаць для прыгатавання пражы ўсё, многае. Перачасаць увесь лён.

2. што. Расчасаць пачэсанае яшчэ раз. Перачасаць кудзелю.

3. каго-што. Прычасаць нанава, іначай. Перачасаць валасы.

перачаса́ць 2, ‑чашу, ‑чэшаш, ‑чэша; зак., што.

1. Абчасаць, пачасаць усё, многае. Перачасаць усё бярвенне склюдам.

2. Абчасаць нанава, іначай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сла́нец1лён, які сцелюць у процілегласць мочанаму’ (ТСБМ, Жд. 2; дзісн., Яшк. Мясц.), слане́ц ‘тс’ (Нас., Касп., Байк. і Некр.), сланцы́ ‘маніцы’ (мядз., Нар. сл.). Да слаць2. Аналагічна рус. стла́нец, сла́нец, сла́нцылён і маніцы, якія сцелюць пад дождж і расу’.

Сла́нец2 ‘горная парода, якая мае слаістую будову’ (ТСБМ). Запазычанне з рус. сла́нец ‘тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 73). Рус. слова з *стьланъ: стелю, стлать (Фасмер, 3, 666), таму што гэта парода ляжыць пластом (Праабражэнскі, 2, 387).

Слане́ц ‘слонка, вальдшнэп’ (Гарэц., Байк. і Некр.). Утварэнне ад запазычанага слонка (гл.), відавочна, ужо на беларускай глебе з суф. ‑ец.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віскуцень ’пранізлівы вецер’ (КТС, А. Кулакоўскі, М. Лобан), укр. вискотня́ ’пранізлівы крык, віск’, ви́скоценьлён, паспелыя галоўкі якога трэскаюцца, і насенне выпадае’; ’званочак’. Відавочна, паходзіць ад *віскот < прасл. viskotъ (параўн. чэш., славац. výskot) і суф. ‑enь. Да віск (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

потереби́ть сов.

1. пашмо́ргаць; (подёргать) пату́заць; (потормошить) патармасі́ць; (пощипать) паску́бці; (трогая пальцами) паперабіра́ць;

2. (лён, коноплю) пацерабі́ць, парва́ць, (много, неоднократно) папарыва́ць, папарва́ць;

3. перен. падварушы́ць, падштурхну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лужджы́ць ’церці лён, аддзяляючы валакно ад кастрыцы’ (воран., Сл. ПЗБ) — звонкі варыянт лушчыць пад уплывам балт. моў, параўн. літ. lùgždinti, lukšdénti ’лушчыць’ (Сл. ПЗБ, 2, 679). Параўн. вы‑лукшчывацца ’аддзяляцца (пра льновалакно)’ — літ. išsi‑lukštinti ’тс’ (Лаўчутэ, 68) і лукшчы́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сыраве́ц ’квас’ (Бяльк., Мат. Гом.), ’нямочаны ў вадзе лён’ (Сцяшк.). Параўн. укр., сиріве́ц ’хлебны квас’, дыял. ’сырамятная скура’, рус. дыял. сырове́ц ’белы, неўвараны квас’. Да вырыянтнай асновы *syrovъ/*surovъ ’сыры, неапрацаваны; свежы, мокры’ (гл. сыравы, суравы). З суф. ‑ец, параўн. сырэц.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

це́рці несов.

1. в разн. знач. тере́ть;

ц. шчаку́ — тере́ть щёку;

бот трэ нагу́ — сапо́г трёт но́гу;

ц. тыту́нь — тере́ть таба́к;

2. (лён, коноплю) мять

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пало́йка, ‑і, ДМ ‑лойцы; Р мн. ‑лоек; ж.

Жменя атрапанага або ачэсанага льну. Андрэй без жалю ламаў і трушчыў церніцай лён, выціраў кастрыцу і клаў у кучу бліскучыя белыя палойкі. Чарнышэвіч. // перан. Аб пасме белых валасоў. [Сымон Баранавых] неяк бачком прайшоўся па пакоі і, рэзка рукою адкінуўшы назад ільняную палойку валасоў, застыў ад здзіўлення. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)