Жменя атрапанага або ачэсанага льну. Андрэй без жалю ламаў і трушчыў церніцай лён, выціраў кастрыцу і клаў у кучу бліскучыя белыя палойкі.Чарнышэвіч.//перан. Аб пасме белых валасоў. [Сымон Баранавых] неяк бачком прайшоўся па пакоі і, рэзка рукою адкінуўшы назад ільняную палойку валасоў, застыў ад здзіўлення.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)