нае́знік, ‑а, м.

1. Чалавек, які добра ездзіць вярхом; яздок. Жаўнер быў выдатны наезнік, і конь пад ім быў лёгкі і быстры. Колас.

2. Тое, што і жакей. Пад адабральны гул трыбун наезнікі прадэманстравалі сваё майстэрства ў пераадоленні бар’ераў. «Звязда». // Цыркавы артыст, які выступае на кані.

3. Спецыяліст, які займаецца на конных заводах.

4. Дробнае насякомае атрада перапончатакрылых, якія адкладваюць яечкі ў цела вусеняў іншых насякомых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ляту́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Разм. Кароткая вытворчая нарада для вырашэння неадкладных спраў. [Салаўянчык:] — Пасля работы, у канцы змены, мы збіраемся на лятучку і правяраем свае абавязацельствы. Грамовіч.

2. Разм. Пра лёгкі, хуткі від транспарту. Санітарная лятучка. □ Хутка пасля ўзрыву на месца аварыі прыбыла рамонтная лятучка. Краўчанка.

3. Крылападобны выраст на насенні некаторых раслін, які дазваляе яму лёгка разносіцца ветрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ільдзі́нка і льдзі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Памянш.-ласк. да ільдзіна; невялікая льдзіна. Праходзілі крыгі; рака, ачышчаючыся, паспешліва праганяла адзінокія льдзінкі. Ракітны. // Кавалачак тонкага лёду. Палі прыцерушыў лёгкі сняжок, толькі рудзеюць сцежка, пратаптаная клетачкамі лапцей, ды каляіны, поўныя каламутнай вады і тонкіх патрушчаных ільдзінак. Грахоўскі. // Лядзяш (на дрэвах, страсе і пад.). Сцюдзёная льдзінка на бярозе гарыць халодным сіняватым святлом. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

го́нкі, ‑ая, ‑ае.

1. Хуткі, імклівы ў руху. Праз.. лазнякі прасвечвала гонкая плынь ракі. Савіцкі. Вясна з шырокіх даляў Прыслала гонкія вятры. Кляўко. // Які мае лёгкі ход; шпаркі. Гонкія чаўны. □ Паляцела дзяўчына Самалётам гонкім Над шчаслівай краінай, Над роднай старонкай. Купала.

2. Высокі, роўны, выносісты. Гонкія маладыя сосны, як на парадзе, адна ў адну, імчацца насустрач цягніку, ледзь-ледзь гойдаюцца ў верхавінні і знікаюць. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сало́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да салона (у 1, 2 знач.). Салоннае выхаванне. // Які прыняты ў салоне, такі, як у салоне. Салонныя танцы. Салонная спрэчка.

2. Разлічаны на густы салона (у 2 знач.); лёгкі, павярхоўны, без зместу, пусты. Салонная паэзія. □ Сцёпка Мякіш сказаў чамусьці не проста дзякую, а па-польску — дзенькуе, што павінна было азначаць нешта блізкае да колішняга салоннага мерсі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хруст, ‑у, М ‑сце, м.

Трэск ад чаго‑н., што ломіцца, крышыцца і пад. З-за куста пачуўся лёгкі хруст, быццам пад нагою зламалася [галінка]. Гартны. Лядок з тонкім хрустам лопаўся пад нагамі, пырскаючы вадой. Гаўрылкін. // Падобны гук пры жаванні, ядзе. Аржанец узяў з міскі агурок, адкусіў яго амаль да палавіны і, з хрустам жуючы, усміхнуўся. Брыль.

•••

Да хрусту — так, каб захрусцела, хруснула. [Бацька] напружвае сківіцы да хрусту. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жубрава́ць ’доўга старанна працаваць’, ’выпрошваць’ (Юрч.). Польск. żubrować ’ачышчаць збожжа ад восцей, прапускаючы яго праз спецыяльны апарат żubrównik’. Першае бел. значэнне магчыма тлумачыць як развіццё запазычанага польск., другое адлюстроўвае гукавую змену жабраваць (гл. жабра́к). Але і першае магло ўзнікнуць непасрэдна на бел. глебе ў выніку семантычнага развіцця паводле мадэлі ’выпрошваць’ > ’пакутаваць’ > ’цяжка працаваць’ (параўн. слав. trǫdъ ’хвароба’ > ’праца’). У сувязі з другім значэннем параўн. яшчэ серб.-харв. жу̏борити ’рабіць лёгкі шум’, балг. дыял. жуборя ’шумець’, макед. жубори ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пыш ’прысак’: колькі пышу! (слонім., Нар. лекс.), рус. пыш ’тс’, сюды, відаць, і пыш, пышь ’мякіна ад грэчкі, канапель’; параўн. таксама славен. piš ’бура, навальніца, дождж з ветрам’. Прасл. *pyšъ утворана ад *pychati ’дуць, узлятаць ад подыху’, што пацвярджае і славен. piš ’подых, дыханне’, а таксама рус. пышать ’дыхаць, рабіць уздыхі і выдыхі’, гл. Фурлан–Вязла». З, 43; Фасмер, 3, 422; іншыя фанетычныя варыянты ў рус. арл. пыс ’прысак, попел’, ярасл. пысклёгкі налёт на вуглях’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лёз ’зазор’ (гродз., Нар. сл.), лёзны ’свабодны, нічым не заняты’ (Бяльк.), ’пусты, лёгкі’ (КЭС, лаг.), ’неказырны’ (Янк. I), сувалк. loźniak ’агароднік, бедны селянін, які жыве за вёскай’ (КСПГ), ст.-бел. лезный, лиозный, люзный ’вольны’ (з XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. luz (польск. luz, каш. loz, lóz ’вольнае месца’), luźny ’свабодны, разрознены’, якія паходзяць з ням. los ’свабодны, з зазорам’ < ст.-в.-ням., с.-в.-ням. los ’свабодны, расслаблены’, ’гарэзлівы’ (Слаўскі, 4, 393; Булыка, Запазыч., 192). Гл. яшчэ лёс2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасо́л ’расол’ (Юрч. Фраз. 1), ’засол’ (Ян.), ’ляк у селядцах’ (Вешт.), прасуол ’булён’ (Федар. 7), пра́саль ’расол’ (пух., Сл. ПЗБ). Укр. просі́л ’салёная рыба, род халоднай стравы з салёнай рыбы’, рус. просо́л, про́сольлёгкі, свежы засол’, ’усё, што засольваецца ў запас: сала, рыба, гародніна’, серб.-харв. préso ’сок, у якім захоўваецца сыр’, славен. présol ’расол, лях’, балг. прясул ’падсоленая вада для захоўвання брынзы або салёнай гародніны’, макед. пресол ’тс’. Прасл. *persolъ. Да саліць. Семантычная палеска-паўднёваславянская паралель (гл. Вештарт, Лекс. Палесся, 128).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)