лёгкі, -ая, -ае.

1. Які мае невялікі цяжар, мала важыць.

Лёгкая сумка.

2. Які выконваецца, дасягаецца, пераадольваецца без вялікай працы, намагання.

Лёгкая праца.

Лёгкая задача.

Лёгкая дарога.

Лёгка (прысл.) сябра знайсці, ды цяжка захаваць (прыказка).

3. Нязначны, невялікі, слабы (па велічыні, сіле, ступені праяўлення); малапрыкметны.

Л. ветрык.

Л. дотык.

4. Пазбаўлены грузнасці, спрытны, хуткі.

Лёгкія крокі.

5. Не напружаны.

Лёгкае дыханне.

Л. сон.

6. Не суровы.

Лёгкае пакаранне.

7. Пра хваравіты, фізіялагічны стан: не небяспечны, несур’ёзны.

Лёгкія роды.

Лёгкая форма хваробы.

8. Ужыўчывы, памяркоўны.

Л. чалавек.

Л. характар.

9. Легкадумны, неглыбокі, несур’ёзны.

Лёгкія адносіны да жыцця.

10. Які не мае цяжкага ўзбраення, рухомы.

Лёгкія танкі.

Лёгкая прамысловасць — галіна грамадскай вытворчасці, якая займаецца вырабам прадметаў шырокага спажывання.

З лёгкай рукі чыёй (разм.) — пра чыё-н. удалае пачынанне, прыклад.

Лёгкая рука ў каго — пра таго, хто прыносіць шчасце, удачу.

Лёгка выкруціцца (разм.) — нямнога страціць.

Лёгка сказаць (разм.) — ужыв. тады, калі вельмі цяжка або немагчыма выканаць што-н.

Лёгкі на пад’ём — пра чалавека, якога лёгка ўгаварыць куды-н. пайсці, паехаць і пад.

Лёгкі на ўспамін хто (разм.) — пра таго, хто з’яўляецца ў той момант, калі пра яго гавораць, думаюць.

Лёгкі на язык (разм.) — гаваркі, які любіць многа гаварыць.

Лёгкі хлеб (разм.) — пра лёгкую працу, без клопатаў, турбот.

|| наз. лёгкасць, -і, ж. (да 1—9 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

лёгкі в разн. знач. лёгкий; (неощутимый по весу — ещё) возду́шный; (незатруднённый — ещё) свобо́дный;

~кая но́ша — лёгкая но́ша;

~кае сне́данне — лёгкий за́втрак;

~кая пахо́дка — лёгкая похо́дка;

~кая ткані́на — лёгкая (возду́шная) ткань;

~кія ру́хі — лёгкие (свобо́дные) движе́ния;

л. ве́трык — лёгкий ветеро́к;

~кая хваро́ба — лёгкая боле́знь;

~кія адно́сіны да жыцця́ — лёгкое отноше́ние к жи́зни;

л. зарабо́так — лёгкий за́работок;

~кія та́нкі — лёгкие та́нки;

~кая кавале́рыя — лёгкая кавале́рия;

~кая інду́стрыя (прамысло́васць) — лёгкая инду́стрия (промы́шленность);

~кая атле́тыка — лёгкая атле́тика;

з лёгкай рукі́ — с лёгкой руки́;

л. на ўспамі́н — лёгок на поми́не;

з ~кім сэ́рцам — с лёгким се́рдцем;

з ~кім ве́трам! — попу́тного ветра!; ска́тертью доро́га!;

з ~кай па́рай — с лёгким па́ром;

~кая рука́ — (у каго) лёгкая рука́ (у кого);

л. на но́гі — лёгок (лёгкий) на́ ногу;

л. — хлеб лёгкий хлеб;

л. на пад’ём — лёгок на подъём

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

лёгкі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае невялікі цяжар, мала важыць; проціл. цяжкі. Лёгкі чамадан. □ На галінках вісеў лёгкі, як пух, іней. Кулакоўскі. // Тонкі, няшчыльны. Лёгкае летняе плацце. □ Лёгкая матэрыя розных колераў уздымалася ветрам, і здавалася, што адзетыя ў яе людзі не маюць у сабе ніякай цяжкасці. Чорны. // Які мала грэе, няцёплы. У зямлянцы нікога не было: адны пустыя нары, засланыя лёгкімі летнімі коўдрамі і посцілкамі. Якімовіч. [Іван Іванавіч] даўно зняў скураное паліто і насіў лёгкі фрэнч. Даніленка. // Які здаецца бязважкім, прыгожым (пра збудаванні і інш.). Дзякуючы такім [вялізным] вокнам, дом выглядаў лёгкім, як бы плаваючым у паветры. Бядуля. //Які лёгка ператраўляецца, не тлусты (пра ежу). [Лена] заказала лёгкае снеданне і села за круглы столік перад акном. Скрыган.

2. Спрытны, прыгожы, хуткі (пра паходку, рухі і пад.). Праз пяць дзён пасля вызвалення роднага горада Людміла Лаўраўна як ніколі лёгкаю хадою вярталася з партызанскага краю. Якімовіч. Нягледзячы на сваю грузнасць, .. [Андрэй Данілавіч] вельмі быў лёгкі на рухі. Ракітны.

3. Просты, даступны разуменню. Лёгкі урок. Лёгкая задача. // Няцяжкі для выканання, нескладаны. [Габрусь] узяўся за тыя лёгкія работы, што рабіў яшчэ хлапчуком: сена грэбці, баранаваць, вяровачкі віць, трушанку трэсці... Бядуля. // Просты, ясны. Лёгкі стыль. // Вясёлы, мілагучны; несур’ёзны. Лёгкая музыка. □ [Італьянец] няспынна насвістваў нейкі лёгкі і шпаркі матыўчык. Мікуліч. // Які дастаецца, набываецца без цяжкасцей. Лёгкі заработак. Лёгкая перамога. Лёгкае жыццё. □ — Калі лёгкае шчасце, То, кажуць, яно Не трывалае шчасце. Куляшоў. / у знач. наз. лёгкае, ‑ага, н. Хоць бывае цяжка — не бядую, не шукаю лёгкага ў жыцці. Смагаровіч. // Які не прычыняе цяжкасцей, мук. Лёгкі дзень. Лёгкая смерць. □ Ідзі, баец, Хай будзе шлях твой лёгкім, Хай куля не кране тваіх грудзей. Панчанка.

4. Нязначны, невялікі, слабы (па велічыні, сіле, ступені праяўлення). Лёгкі мароз. Лёгкі туман. □ Над комінам хаты паказаўся пакуль што не бачны нікому лёгкі дымок. Брыль. На захадзе яшчэ палымнела неба, але лёгкі змрок ужо пасоўваўся. Чарнышэвіч. // Слабы, неглыбокі (пра сон, дрымоту). Лёгкі сон. // Чуць прыкметы. Лёгкая сівізна. Лёгкая ўсмешка. □ Лёгкі пробліск радасці мільгануў на твары старога. Крапіва. // Нямоцны, слабы (пра шум, трэск і пад.). У поўнач пачуўся лёгкі стук у сцяну. Якімовіч. // Які слаба праяўляецца. Лёгкая іронія. Лёгкая злосць. // Які слаба дзейнічае, нямоцны (пра віно, тытунь і пад.). Лёгкае віно. Лёгкі тытунь. // Які не з’яўляецца небяспечны для жыцця і хутка вылечваецца. Лёгкая прастуда. Лёгкае захворванне. □ [Раненых] было чалавек дзесяць з перавязанымі галовамі, рукамі, нагамі, але раны былі лёгкія. Маўр.

5. Павярхоўны, неглыбокі, несур’ёзны. Лёгкія адносіны да жыцця. □ Нават і не заўважыла Ірына, як адляцела бесклапотнае дзявоцтва, з песнямі, з пагулянкамі, познімі карагодамі, з лёгкімі і мінучымі дзявочымі крыўдамі, з вясновымі світаннямі. Лынькоў. // Бесклапотны, легкадумны. Вынікі нашага лёгкага жыцця то там, то сям цяпер давалі сябе знаць. Скрыган. Не было ўжо ў Андрэя з Марынай тых лёгкіх адносін, калі можна абодвум гарэзнічаць, жартаваць і ніколькі не бянтэжыцца пры гэтым. Шахавец.

6. Які не мае цяжкага ўзбраення; рухомы. Лёгкія танкі. □ Дывізіён са сваімі лёгкімі гарматамі рухаўся выключна лясамі, па бездарожжы. Шамякін.

•••

Лёгкая атлетыка гл. атлетыка.

Лёгкая кавалерыя гл. кавалерыя.

Лёгкая прамысловасць гл. прамысловасць.

З лёгкай рукі гл. рука.

З лёгкаю параю гл. пара.

З лёгкім сэрцам (душой) гл. сэрца.

Лёгкая рука ў каго гл. рука.

Лёгкі на ногі — пра таго, хто можа хутка і многа хадзіць.

Лёгкі на пад’ём — пра чалавека, якога лёгка ўгаварыць куды‑н. пайсці, паехаць і пад.

Лёгкі на слова — хуткі на абяцанні.

Лёгкі на ўспамін — пра таго, хто з’яўляецца ў той момант, калі пра яго гавораць (думаюць).

Лёгкі на язык — гаваркі; які любіць многа гаварыць.

Лёгкі хлеб гл. хлеб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лёгкі

1. leicht, Leicht-;

лёгкая рабо́та lichte rbeit;

лёгкі ве́цер lichter [schwcher] Wind;

лёгкі мета́л Lichtmetall n -s, -e;

лёгкая прамысло́васць Lichtindustrie f -;

2. (павярхоўны, несур’ёзны) lichtsinnig, lichtfertig;

лёгкія паво́дзіны lichtfertiges [leichtsinniges] Verhlten;

лёгкая му́зыка Unterhltungsmusik f -;

лёгкі сон lichter Schlaf;

лёгкая пахо́дка lichter Gang;

лёгкая рука́ ine glückliche Hand;

з маёй лёгкай рукі́ auf mine Initiatve [-və];

з лёгкім сэ́рцам lichten Hrzens;

лёгкі на ўспамі́н разм wenn man vom Tufel spricht, dann kommt er

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Лёгкі, лёхкі, лёккі, лёкі, лёгкый ’няцяжкі, лёгкі вагою’ (ТСБМ, Яруш., Нас., Бяльк., Сл. паўн.-зах., Сцяшк., ТС), ’тс’, ’негарачы (дух)’ (Ян.), ’немарозны, адліжны’, вільн., драг., воран. ’рухавы, імклівы’, в.-дзв., драг. ’свежы (пра паветра)’, чыж. ’немудрагелісты, нескладаны’ (Сл. паўн.-зах.), лёгка ’спакваля, патроху, паступова’, лігусенькі, легутэнькі, лёгенькі (Нас.), драг. лёхка зымня́ ’глеба на нізкіх, балотных мясцінах’ (Клім.), сувалк. lgniusce ’грузкі луг’. Укр. легкий, рус. лёгкий, лёккой, ст.-рус. льгъкый, легкыи, польск. lekki (lejki, letki, lehki, lefki), малапольск. lęki, палаб. lʼåtʼȇ, н.-луж. lažki, ležki, устар. letki, leki, в.-луж. lochki, lohki, lóžki, чэш. lehký, lechký, lefký, lʼevký, славац. ľahký, ľächkí, ľėki, славен. láhek, lahèk, lahāk і lágek, lagȃk, legák, серб.-харв. ла̏к, чак. ла̏гак, ла̏јк, кайк. legek, lehkek, макед. лек, лʼек, лък, балг. лек, лък, лечок ж. і н. р. ленка, ленко, ст.-слав. льгъкъ, лькъкъ, ц.-слав. льхъкъ. Прасл. lъgъkълёгкі, з малой вагой’, ’няцяжкі’, роднаснае з лац. levis, літ. leñgvas, лат. liêgs, ст.-інд. laghuṣ, raghúṣ, авест. raɣu‑, пракельц. *lag‑i̯os. Спіс літаратуры гл. Слаўскі, 4, 129–132; Фасмер, 2, 473–474. Сюды ж лёгкота, легкота́ ’лёгкасць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лёгкі,
1. лёгкі, няцяжкі; бязважкі
2. лёгкі, нескладаны; плёвы (разм.) □ не бі ляжачага

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

необремени́тельный няця́жкі; лёгкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

неполнове́сный непаўнава́жкі; (лёгкий) лёгкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

нетяжёлый няця́жкі; (лёгкий) лёгкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

пабо́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

Адчуваць лёгкі страх.

П. ісці лесам ноччу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)