Крык ’вельмі моцны гук голасу’ (ТСБМ, Бяльк., Яруш., Сержп. Пр., Бяльк., Сержп., Ск., ТС). Укр. крик, рус. крик ’тс’, макед. крик, серб.-харв. кри̑к, славен. krȋk ’тс’, польск. krzyk, чэш. křik, славац. krik, в.-луж. křik, н.-луж. kśik ’тс’. Прасл. krikъ зваротнае словаўтварэнне да kričati. Параўн. літ. krỹktiкрычаць’. Іншыя паралелі больш праблематычныя (Фасмер, 2, 376–377; Слаўскі, 3, 240; Фрэнкель, 298–299).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацыка́ць ’злаваць’ (жытк., НС), пацыкаць ’дражніць’ (хойн., Мат. Гом.), пацыкицца ’дражніцца’ (Некр.). Да па‑ і цыкаць (укр. цикати, рус. цыкать, цыц! ’прымушаць маўчаць’, польск. cykać ’ткаць (пра гадзіннік)’, н.:луж. cykaś ’шыпець’, чэш. cikati ’цвыркаць’, славен. cikati ’пішчаць, цырыкаць’, серб.-харв. цик ’шыпенне’, цикнути ’крыкнуць’, макед. цика ’павіскваць, пішчаць’, балг. цикам, цикна ’шчабятаць’, ’крычаць’, ’плакаць’). Гукапераймальнае (Бернекер, 1, 129; Фасмер, 4, 305–6; Слаўскі, 1, 111).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Браха́ць ’гаварыць няпраўду; гаўкаць’. Ст.-рус., ст.-слав. брехати ’гаўкаць’, рус. бреха́ть, укр. бреха́ти, польск. brzechać ’тс’, славац. brechať ’тс’, балг. брехам ’сапці; рассмяяцца’, серб.-харв. брѐхати, ’сапці, кашляць’ і г. д. Слав. brechati (можа, гукапераймальнае). Лічаць роднасным з лат. brèktкрычаць, плакаць’, ст.-в.-ням. braht ’шум’, англ. (to) bark ’гаўкаць’ і г. д. Бернекер, 83–84; Праабражэнскі, 1, 45; Фасмер, 1, 213; БЕР, 1, 78; Махэк₂, 66.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Брэ́дзіць ’хлусіць, узводзіць паклёп’ (Нас.), брэдня́ ’хлусня, брахня, лухта’ (Нас.), брэ́дзіць ’трызніць’, брэд трызненне’ (Сцяшк. МГ). Рус. бре́дить, бред, укр. бредня́ ’лухта, хлусня’. Этымалогія гэтай групы слоў не вельмі ясная. Параўноўваюць з дзеясловам *bresti *bredǫ ’ісці’, а таксама з с.-н.-ням. praten ’балбатаць’, ст.-англ. breodianкрычаць, клікаць’. Гл. Фасмер, 1, 210. Ст.-бел. брэ́дня ’глупства’. Булыка (Запазыч.) лічыць паланізмам (польск. brednia). Няпэўна. Параўн. Слаўскі, 1, 41–42.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зы́чыць ’выказваць пажаданні’ (ТСБМ). Рус. паўд., зах., кур. зычить ’тс’, арханг., цвяр., арэнб., вяцк., свярдл.крычаць’, ярасл., калуж. ’плакаць’, укр. зи́чити ’выказваць пажаданні’, польск. życzyć ’зычыць’, чэш. žičiti ’тс’, славац. žičiť. Ст.-бел. зычити, жичити, ст.-рус. зычити (1567 г.) у польск. справах. Як і варыянт жычыць (гл.), з польск. у XV–XVI стст. Пальцаў, Лінгв. дасл., 209; Булыка, Запазыч., 114. Форма з з‑ адлюстроўвае, відаць, мазуруканне ў мове-крыніцы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляп ’кусок дрэва, скамечаная ануча і пад., якія засоўваюцца ў рот жывёле ці чалавеку, каб не даць магчымасці кусацца або крычаць’ (ТСБМ), ’род драўлянага цвіка’ (Нас.). Укр. кляп, рус. кляп ’тс’. Этымалогія ненадзейная. Супастаўленне з прасл. klękati, аснова, якой звязваецца з kel‑, тыпова каранёвая (параўн. Трубачоў, Эт. сл., 10, 34). Трэба звярнуць увагу на тое, што распаўсюджанне гэтай лексемы абмяжоўваецца ўсходнеславянскім арэалам, таму рэканструкцыя яе праславянскай формы малаверагодная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паласка́ць ’прамываць, абмываць; развяваць што-н., хлопаць чым-н. (пераважна пра вецер)’. Агульнаслав.: рус. полоска́ть, укр. полоска́ти, ст.-рус. полоскати, ц.-слав. пласкати ’тс’, польск. płoskuny ’нянасце’, чэш. pláskati ’хлопаць, матляць, махаць’, славац. pľas(k)nuť ’хлопнуць’, славен. plȃskati ’хлопаць, біць, шумець, крычаць’. Прасл. polskati. Этымалогію гл. палакаць. Паралелі з балт. моў: лат. palce ’месца для купання; дажджавы паток’, pal̃ts ’дажджавы паток’ (магчыма, з *palcs) (Мейе–Эндзелін, 3, 57, 63).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ранцавальнікі ’валачобнікі’ (баран., пруж., Бел. фальк. у суч. зап. (Брэс.), 57). Хутчэй за ўсё з *ралцавальнікі (гл. ра́лца2). Сумніўна вывядзенне дзеяслова ранцаваць ’віншаваць песняй’ з ра́нец ’заплечная торба’ (“chodit z rancem, určenym pro dary”, гл. Slavia, 43, 1, 54). Не выключана аднак запазычанне, параўн. каш. ramcowac ’стукацца ў дзверы; крычаць’, в.-луж. rancować ’валачыцца’ (< ням. ranzen ’спарвацца (пра сабак)’), гл. SEK, 4, 172, 220; Шустар-Шэўц, 2, 1206.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́кнуць ’сказаць, абазвацца, падаць голас, загаварыць’ (ТСБМ, Жыв. НС, Нар. сл., Нар. словатв., Шат.), ’сказаць, папрасіць’ (Сл. ПЗБ), рэ́катэ ’доўга, заікаючыся расказваць’ (ЖНС). Польск. rzeknąć, палаб. rict, н.-луж. rjaknuś, в.-луж. rjeknyć, чэш. řeknouti, славацк. riebiuť ’тс’, серб. і харв. рѐкнути ’сказаць’, балг. река. Прасл. *reknǫti, *rekti. Роднаснымі звычайна лічацца літ. rė́koti, rẽktiкрычаць’, лат. rēkt ’раўці, рыкаць’ (Махэк₂, 532; Бязлай, 3, 163; Чарных, 2, 109; Сной, 529).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыр-тыр, тырь‑тырь — пра гукі стрэлаў з ружжа (Канкард. XIX ст.). Гукаперайманне. Паводле Брукнера (589), польск. tyr ‘стрэл’ можа паходзіць з іт. tiro ‘тс’, якое, у сваю чаргу, ад франц. tirer ‘страляць’, англ. tear ‘разрываць’, ням. zerren ‘цягнуць’, што сведчыла б аб польскім уплыве. Параўн., аднак, выклічнік тырр (гл.) з шырокай семантыкай, якая ўключае і названае значэнне, а таксама ты́ркало ‘гульня ў вайну, калі крычаць тырр — страляюць’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)