кро́іць несов.

1. порт. крои́ть;

2. (хлеб) ре́зать; нареза́ть;

3. перен., разг. терза́ть, му́чить;

к. сэ́рца — терза́ть се́рдце

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сярдзе́чнік, сардэ́чнік, сярдзе́шнік — назвы розных лекавых раслін: Leonurus cardiaca L. (Некр. і Байк., Бяльк., Сл. ПЗБ, Кіс.), Diantus deltoides L. (Ласт., Кіс.), Parnassia palustris L., Veronica chamaedrus L., Vaccinum vitisidaea L., Sempervivum soboliferum Sims. (Кіс.), сердзе́чнік ’Eryngium planum L.’ (ТС). Да серца, сэрца (гл.), этымалогію гл. сардэ́чнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зайсці́ся, зайду́ся, зо́йдзешся, зо́йдзецца; зайшо́ўся, -шла́ся, -ло́ся; зайдзі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Замерці, знямець, страціць адчувальнасць.

Пальцы зайшліся ад холаду.

Сэрца зайшлося ад страху.

2. Памерці (разм.).

З. ад голаду.

3. Пачаць нястрымана плакаць, смяяцца, кашляць і пад.

З. ад смеху.

Дзіця зайшлося ад плачу.

|| незак. захо́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзервяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Тое, што і адзеравянець. — Значыцца, у вас горкае вока, а ваша сэрца не зусім адзервянела, — заўважыў Лабановіч. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

байда́н, ‑а, м.

Абл. Пустэча, запушчанае месца; паша. Песня хлопцу сэрца раніць, Ой, расчуліць! Ён жа вырас на байдане Без матулі. А. Александровіч.

[Цюрк.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапу́дзіцца, ‑пуджуся, ‑пудзішся, ‑пудзіцца; зак.

Разм. Перапужацца. Сэрца маткі не ўтрывала: — Хлопец з страху пабялеў, Перапудзіўся не мала, За дзень гэты пастарэў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фанендаско́п, ‑а, м.

Медыцынскі інструмент з рэзанатарам для выслухоўвання сэрца і лёгкіх. Прыкладаў [Смірын] да грудзей фанендаскоп, услухоўваўся ў хрыпы, нарэшце дыягнаставаў — грып. Алешка.

[Ад грэч. phōnē — гук, endon — унутры, skopeō — гляджу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глубина́ прям., перен. глыбіня́, -ні́ ж.;

в глубине́ веко́в у глыбіні́ стаго́ддзяў;

из глубины́ веко́в з глыбіні́ стаго́ддзяў;

из глуби́н наро́да з наро́дных глыбі́нь;

в глубине́ души́е́рдца) у глыбіні́ душы́ (сэ́рца);

от (из) глубины́ души́е́рдца) ад (з) глыбіні́ душы́ (сэ́рца);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Трупяне́ць ‘палохацца, бянтэжыцца’ (Сцяшк. Сл.), ‘траціць рухомасць ад моцнага перажывання, узрушэння, холаду’ (ТСБМ), сюды ж, відаць, з пропускам галоснага трупне́ць: патрупнелі ўцякаючы, аш сэрца лекаці́ць (шчуч., Араш. і інш.). Да труп (гл.). Дзеяслоў утварыўся ад прыметніка *trup‑ьnъ і суф. *‑ě‑ti, як дзервяне́ць, мярцвець, дранцвець і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэ́пнуць ‘нечакана ўдарыць, брыкнуць нагой (пра каня, карову)’ (Шат., Варл., Сцяшк. Сл.), ‘стукнуць’ (Мат. Гом.), трэпну́ць ‘тс’ (ТС), трі́пнуты ‘страпянуцца, уздрыгануцца’ (кам., ЖНС), трэпну́цца ‘тс’ (ТС). Аднакратныя дзеясловы да тро́паць, трэ́паць, трапа́ць, гл. таксама выклічнікі трэп‑трэп ‘брык-брык’ (шчуч., Сл. ПЗБ), ‘стук-стук (пра сэрца)’ (ашм., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)