сэ́рца², -а, мн. -ы, -аў, н.

Засаўка ў замку, якая высоўваецца пры павароце ключа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

сэ́рца¹, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Цэнтральны орган крывяноснай сістэмы, які мае выгляд мускульнага мяшка (у чалавека — у левым баку грудной поласці).

С. б’ецца.

Хворае с.

2. перан. Сімвал душы, перажыванняў, пачуццяў, настрояў.

У яго добрае с.

Жыць так, як падказвае с.

3. перан. Важнейшае месца чаго-н., цэнтр.

Мінск — с. нашай дзяржавы.

4. Унутраная частка ствала дрэва, сцябла ці плода расліны.

На выгляд дрэва магутнае, а с. гнілое. С. морквы.

Адкрыць сэрца — прызнацца ў каханні.

Ад усяго сэрца — шчыра, чыстасардэчна.

З адкрытым сэрцам — даверліва, ад душы.

Прымаць блізка да сэрца што (разм.) — аднесціся да чаго-н. з увагай, спачуваннем.

Сэрца кроўю абліваецца чыё, у каго (разм.) — каму-н. вельмі цяжка ад душэўнага болю.

|| памянш. сэ́рцайка, -а, н. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. сардэ́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

сэ́рца I ср., прям., перен. се́рдце;

рытм с. — ритм се́рдца;

паро́к с.мед. поро́к се́рдца;

некампенсава́ны паро́к с.мед. некомпенси́рованный поро́к се́рдца;

ад усяго́ с. — от всего́ се́рдца;

пакла́ўшы руку́ на с. — положа́ ру́ку на се́рдце;

прыма́ць (браць) (блі́зка) да с. — принима́ть (бли́зко) к се́рдцу;

ка́мень з с. звалі́ўся (спаў) — ка́мень с се́рдца свали́лся;

с. адышло́ — се́рдце отошло́;

с. не на ме́сцы — се́рдце не на ме́сте;

с. абарва́лася — (у каго) се́рдце оборвало́сь (у кого);

с. ад’яда́ць — ду́шу выма́тывать;

адлягло́ ад с. — отлегло́ от се́рдца;

з заміра́ннем с. — с замира́нием се́рдца;

кро́ўю с. — кро́вью се́рдца;

вы́кінуць з с. — вы́бросить из се́рдца;

знайсці́ даро́гу да с. — (чыйго) найти́ доро́гу к се́рдцу (чьему, кого);

с. кро́ўю абліва́ецца — се́рдце кро́вью облива́ется;

на ~цы ко́шкі скрабу́ць — на се́рдце ко́шки скребу́т;

с. не ляжы́ць — (да каго) се́рдце не лежи́т (к кому);

каме́ннае с. — ка́менное се́рдце;

не мець с. — не име́ть се́рдца;

у глыбіні́ с. — в глубине́ се́рдца;

з адкры́тым (чы́стым) ~цам — с откры́тым (чи́стым) се́рдцем;

з лёгкім ~цам — с лёгким се́рдцем;

усі́м ~цам — всем се́рдцем;

да́ма с. — да́ма се́рдца;

до́брае (вялі́кае) с. — (у каго) большо́е се́рдце (у кого);

с. разрыва́ецца — се́рдце разрыва́ется;

с. балі́ць — се́рдце боли́т;

с. ра́дуецца — се́рдце ра́дуется;

прапанава́ць руку́ і с. — (каму) предложи́ть ру́ку и се́рдце (кому);

разбі́ць с. — разби́ть се́рдце;

ка́мень на ~цы — (у каго) ка́мень на се́рдце (у кого);

браць за с. — хвата́ть за се́рдце;

(як) нож у с. — (как) нож в се́рдце;

хало́днае с. — (у каго) холо́дное се́рдце (у кого);

ад шчы́рага (чы́стага) с. — от чи́стого се́рдца;

чыта́ць у ~цах — чита́ть в сердца́х;

с. сці́снулася — се́рдце сжа́лось;

с. не ка́меньпосл. се́рдце не ка́мень;

на языку́ мёд, а на ~цы лёдпосл. на языке́ медо́к, а на се́рдце ледо́к

сэ́рца II ср., спец. (задвижка в замке) сныч м.

сэ́рца III ср. (в колоколе) язы́к м.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

сэ́рца 1, ‑а, н.

1. Цэнтральны орган кровазвароту, які мае выгляд мускульнага мяшка (у чалавека — у левым баку грудной поласці). Міхаленя выстукваў граніцы сэрца, уважліва слухаў яго тоны. Алешка. Навакол было так ціха, што .. [Сцяпан] чуў стук уласнага сэрца. Чарнышэвіч. // Месца ў левым баку, дзе знаходзіцца гэты орган. Чалавек з перавязанай рукой прыціснуў руку да сэрца, увесь узгарэўся, расплыўся ўдзячнай усмешкай. Лынькоў. — Ён! — схапілася сакратарка за сэрца і адразу хуценька паглядзелася ў люстэрка. Вірня.

2. перан. Гэты орган як сімвал перажыванняў, настрояў, пачуццяў. Па адзін бок дарогі стаялі больш елкі, але такія цёмныя і панурыя, што нічога добрага не казалі майму сэрцу. Колас. Не, .. [Яніна] нічога благога не лічыць за сабою, яна зрабіла так, як падказала ёй сэрца. Мурашка. Мы ведалі сэрцам І ўсёй глыбінёй душы Суровы вайны закон І сваю баявую задачу. Хведаровіч. Быццам прадчувала Васева сэрца няшчасце. Пальчэўскі. // Гэты орган як сімвал сардэчнасці, шчырасці, спагадлівасці. Шчыраму сэрцу і чужая волька баліць. Прыказка. // Гэты орган як сімвал любоўнай схільнасці, любоўных пачуццяў. Мне сэрца сваё аддала ты На беразе Чорнага мора. А. Александровіч.

3. перан. Душэўны свет чалавека, яго перажыванні, пачуцці. Чалавек з вясёлым характарам, аматар дасціпнага слова, вострага жарту, Міхаіл Сярмяжка ўмее знаходзіць сцежку да чалавечага сэрца. Дадзіёмаў. Ён [лесаруб] слухаў звон і пошум гэты І толькі сэрцам разумеў: Вятры тут гукі ўсяго свету Схавалі ў голлі гонкіх дрэў. Кляўко. // з азначэннем. Душэўныя якасці, характар чалавека. [Пытляваны:] Дзякую, свацейка! Выручыла ты нас. Сэрца ў цябе залатое. Крапіва. Не ўзнімайце дарэмна шуміхі, Што лісты да дзяўчыны пішу. Паважаю я працу ткачыхі І лагоднае сэрца, душу. Смагаровіч. У .. [Эльзы] былі не толькі халодныя вочы. У яе было халоднае сэрца. Чарнышэвіч. // з азначэннем. Чалавек як носьбіт пэўных душэўных якасцей. Доўга маўчалі абое. [Мікола] глядзеў на яе ўпаўшымі, зашклёнымі ад слёз вачыма. — У мяне быў таксама сынок, — пачала, памаўчаўшы, старая. — Таксама добрае сэрца. Няхай яму бог даруе. Брыль.

4. перан. Разм. Гнеў, злосць. — Што ты так непакоішся за .. [Марынку]? — з сэрцам гаварыла маці. Хадкевіч.

5. перан.; чаго. Цэнтр, самая важная частка чаго‑н. Плошча Свабоды? Яе ўжо даўно пачало абмінаць жыццё, хоць яна і з яўлялася сэрцам горада на працягу стагоддзяў. Карпаў. Сэрца кожнай буравой устаноўкі — рухавік. Чаркасаў.

6. Унутраная, цэнтральная частка сцябла (ствала) расліны; асяродак. Піла ўсё глыбей ды глыбей уядаецца ў сэрца хвоі. Бядуля.

•••

Парок сэрца гл. парок.

Разрыў сэрца гл. разрыў.

Адкрыць (раскрыць) сэрца гл. адкрыць.

Адлегчы ад сэрца гл. адлегчы (у 1 знач.).

Ад (усяго) сэрца — шчыра, адкрыта, чыстасардэчна; непасрэдна. Падсунулася [маці] бліжэй да дзяўчыны, пытаецца, ці не вучылася дзе Валя на спявачку — хораша вельмі, з душы гучыць, ад сэрца... Мыслівец.

Ад шчырага (чыстага) сэрца — а) шчыра, чыстасардэчна. — Праўда? — чамусьці перапытаў Алесь і .. дадаў: — Віншую! Ад шчырага сэрца. Шыцік; б) з найлепшых пабуджэнняў. [Гаспадар крамы:] — Я табе [Булыгу] ад чыстага сэрца раю: сядзі і не рыпайся. Бажко.

Браць (блізка) да сэрца гл. браць.

Браць (узяць) за сэрца гл. браць.

Выкінуць з сэрца гл. выкінуць.

Выкрасліць з сэрца гл. выкрасліць.

Вырваць з сэрца гл. вырваць.

Да глыбіні сэрца гл. глыбіня.

З адкрытым сэрцам — шчыра, даверліва.

З заміраннем сэрца гл. заміранне.

З лёгкім сэрцам (з лёгкай душой) — без роздуму, без трывог.

Знайсці дарогу к чыйму сэрцу гл. знайсці.

Камень з сэрца спаў (зваліўся) — тое, што і гара з плячэй звалілася (гл. гара).

Камень на сэрцы гл. камень (у 3 знач.).

Кроўю сэрца гл. кроў.

Мець сэрца гл. мець.

Надарваць сэрца гл. надарваць.

На сэрцы кошкі скрабуць гл. кошка.

Не мець сэрца гл. мець.

Няма сэрца ў каго гл. няма.

Паклаўшы руку на сэрца гл. паклаўшы.

Па сэрцу — да густу, падабаецца што‑н.

Прапанаваць руку і сэрца гл. прапанаваць.

Прымаць блізка да сэрца гл. прымаць.

Прыняць да сэрца (сэрцам) гл. прыняць.

Разбіць сэрца каму гл. разбіць.

Сэрца абарвалася (адарвалася, упала) — пра раптоўнае адчуванне трывогі, страху.

Сэрца ад’есці гл. ад’есці.

Сэрца ад’ядаць гл. ад’ядаць.

Сэрца (душа) апала — пра раптоўнае адчуванне трывогі, страху.

Сэрца баліць (ные) — тое, што і душа баліць (ные) (гл. душа).

Сэрца кроўю абліваецца — каму‑н. невыносна цяжка ад душэўнага болю, пачуцця спагады, жалю і пад.

Сэрца ледзянее — тое, што і кроў ледзянее (гл. кроў).

Сэрца не ляжыць да каго-чаго — тое, што і душа не ляжыць да каго-чаго (гл. душа).

Сэрца не на месцы — тое, што і душа не на месцы (гл. душа).

Сэрца разрываецца — пра пачуцці вострай жаласці, шкадавання.

Увайсці ў сэрца гл. увайсці.

У глыбіні сэрца гл. глыбіня.

Усім сэрцам — усёй істотай.

Як маслам па сэрцы гл. масла.

(Як) нож у сэрца гл. нож.

сэ́рца 2, ‑а, н.

Засаўка ў замку, якая высоўваецца пры павароце ключа.

сэ́рца 3, ‑а, н.

У зване — падвешаны ўсярэдзіне для ўдараў металічны стрыжань; біла, язык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сэ́рца н

1. Herz n -ns, -en;

хваро́ба сэ́рца Hrzkrankheit f -;

мя́ккае сэ́рца wiches Herz;

у мяне́ шчымі́ць сэ́рца mein Herz ist beklmmen, mein Herz krampft sich zusmmen;

у мяне́ адлягло́ ад сэ́рца mir wurde lichter ums Herz, ein Stein ist mir vom Hrzen gefllen;

скары́ць чыё сэ́рца j-s Herz gewnnen*;

ад усяго́ сэ́рца von gnzem Hrzen, von Hrzen gern;

у мяне́ ця́жка на сэ́рцы mir ist schwer ums Herz;

узя́ць што блі́зка да сэ́рца sich (D) etw. zu Hrzen nhmen*;

не прыма́ць чаго блі́зка да сэ́рца etw. auf die lichte Schlter nhmen*;

пакла́ўшы руку́ на сэ́рца Hand aufs Herz;

сэ́рца не ляжы́ць да каго, чаго kein Gefllen an j-m, an etw. (D) fnden*;

2. (у звоне) Klöppel m -s, -;

3. (засаўка ў замку) Regel m -s, -; Stckbolzen m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Сэ́рца ’цэнтральны орган кровазвароту’, ’гэты орган як сімвал перажыванняў, настрою, пачуццяў’, перан. ’гнеў, злосць’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Касп., Дразд., Сцяшк., Сл. ПЗБ), таксама сэ́рцо ’тс’ (Мал., Сцяшк., Сл. ПЗБ), сэ́рцэ ’тс’ (Нас., Шн. 2, Сл. Брэс., Сержп. Прымхі), ст.-бел. сэ́рцэ ’тс’ (XVI ст., Золтан, Athila, 551); сюды ж сэ́рца ’цэнтральная ўнутраная частка дрэва, стрыжань’ (Сцяшк.), ’стрыжань’ (Сл. Брэс.), ’чырвы (масць у картах)’ (Наша ніва, 2002, 15 лют.), сэ́рцэ ’адтуліна ў жаку або рыбацкай сетцы’ (Тарн., Горбач, Зах.-пол. гов.); гл. таксама серца. Укр. се́рце, рус. се́рдце, стараж.-рус. сьрдьце, польск., н.-луж. serce, ст.-польск. sierce, чэш., славац. srdce, серб.-харв. ср̏це, дыял. ’унутранасці, вантробы’, славен. srcẹ̑, балг. сърдце́, дыял. съ́рце ’тс’ і ’жывот, страўнік’, макед. срце, ст.-слав. срьдьце ’тс’ і ’жывот, страўнік’. Прасл. *sьr̥dьceсэрца’ < *sьr̥dьko утрымлівае памянш. суф. ‑ko; каранёвае імя захоўваецца ў *milo‑sŕ̥dъ ’міласэрны’, *sr̥diti sę ’сярдзіцца, злавацца’. Першапачатковае *sьrd‑/*sьdь, роднаснае літ. širdìsсэрца’, лат. sir̂dsсэрца; мужнасць; гнеў’, ст.-прус. seyrсэрца’, грэч. κῆρ (< *ḱērd‑), гоц. haírtô‑сэрца’, хец. kard ’тс’ і інш.; гл. Фасмер, 3, 605–606; Слаўскі, SP, 1, 101; Траўтман, 302; Фрэнкель, 986–987; Вальдэ-Гофман, 1, 271–272; Покарны, 579–580; Махэк₂, 572; Шустар-Шэўц, 1284–1285; Скок, 3, 316–317; Борысь, 542; Сной, 600; ЕСУМ, 5, 222. Ацвярдзенне с‑ Карскі (1, 357) тлумачыў украінскім і польскім уплывам, дзе, аднак, да гэтага часу формы serce і sierce сустракаюцца ў гаворках, а распаўсюджанне першай з іх адбылося праз т. зв. культурны дыялект з чэшскай мовы і фіксуецца з пачатку XVI ст. (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 314). Параўн. таксама пярэчанні Векслера (Гіст., 207), які па лінгвагеаграфічных прычынах сумняваецца ў такіх уплывах і дапускае тут вынік рэгрэсіўнай асіміляцыі. Першапачатковая семантыка, суадносная з паўднёваславянскай, захавалася ў выразе натшчэ серца ’на пусты страўнік’ (Сержп. Прымхі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паро́к, -у, м.

У выразе: парок сэрца — паталагічныя змены анатамічнай структуры сэрца і часткі сасудаў, якія парушаюць яго функцыянаванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

сэрцабі́цце, -я, н.

1. Біццё, рытм сэрца.

Спакойнае с.

2. Пачашчанае біццё сэрца (ад хваляванняў, хваробы і пад.).

У дзіцяці высокая тэмпература і с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

заны́ць, -ны́ю, -ны́еш, -ны́е; зак.

Пачаць ныць.

Нешта сэрца заныла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

збале́лы, -ая, -ае.

Змучаны болем, пакутамі.

Збалелае цела.

Збалелае сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)