сена́т, ‑а, М ‑наце, м.

1. Савет старэйшыя, вышэйшы орган дзяржаўнай улады ў Старажытным Рыме.

2. Вышэйшая судова-адміністрацыйная ўстанова ў царскай Расіі. Аксён Каль выступаў ад грамады, як давераная асоба. Хадзіў па судах, пачынаючы з акружнога, і давёў справу да сената, дзе яна і захлынулася, бо ўсюды пан цягне за пана. Колас.

3. Верхняя палата парламента ў ЗША, Францыі і некаторых іншых капіталістычных краінах. Адзін з удзельнікаў нашай экскурсіі, які часта бывае тут і ведае ўсе парадкі Кангрэса, паказаў нам залы пасяджэнняў палаты прадстаўнікоў і сената, пакой для прэсы. Новікаў.

[Лац. senatus ад senex — стары.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пасле́д, после́д, пасля́д, пасля́ды́, пасле́дкі ’мякіна’, ’адыходы пры малацьбе, пазаддзе’ (Сл. ПЗБ, Выг., Мат. Гом., ТС; воран., свісл., петрык., Шатал.), ’рэшткі чаго-н.’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ’орган, які выходзіць услед за плодам’ (ТСБМ), пасле́дыш ’апошняе дзіцё’ (Нас., Мат. Гом., Бяльк.), пасле́дак ’тс’, ’паслядоўнік’, ’спадчыннік’ (Нас.). Укр. послі́д ’пазаддзе’, ’вынік’, ’канец’, ’кал’, рус. после́д ’плацэнта’, после́дки ’рэшткі’, польск. poślad, poślady ’нешта апошняе’, ’пазаддзе’, pośladek ’канец, рэшта’, ’ягадзіцы’, ’задок у драбінах’, ’сцёгны’; н.-луж. poslědk ’апошняя частка, канец’, ’геніталіі самкі звера’, ’плацэнта’, в.-луж. poslednje ’тс’, posledk ’астатак’, ’задняя частка’, чэш. posled, posledek ’канец, апошняя частка’, славац. posledok ’тс’, ’апошні раз’, славен. poslẹ̑da ’ар’ергард’, poslẹ̑dek ’вынік’, серб.-харв. по̀следица ’тс’, макед. последок ’наступныя падзеі’, балг. последък ’плацэнта’. Прасл. poslědъ. Да след (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шлях, -у, М на шляху́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Тое, што і дарога (у 1 знач.).

Шырокі ш.

Ш. у гарах.

Іх шляхі разышліся (перан.: яны рассталіся).

2. Месца, лінія ў прасторы, дзе адбываецца рух, перамяшчэнне.

Паветраны ш.

Чыгуначны ш.

Шляхі зносін.

3. Падарожжа, перамяшчэнне куды-н.

Небяспечны ш.

Ш. праз балота.

4. Напрамак, маршрут.

Збіцца са шляху.

Правільны ш. развіцця.

Кружным шляхам.

5. перан. Напрамак дзейнасці, развіцця чаго-н., спосаб дзеяння.

Накіраваць на правільны ш.

Мірным шляхам.

Дыхальныя шляхіорган у выглядзе каналаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць арганізма.

Апошні шлях — пра пахаванне каго-н.

Быць на шляху да чаго-н. — набліжацца да чаго-н.

Жыццёвы шлях — жыццё.

Стаяць на шляху чыім або ў каго — служыць перашкодай каму-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сашні́к, ‑а, м.

1. Рабочая частка сахі, культыватара, сеялкі — востры жалезны нарог, які падразае пласт зямлі знізу. Ён [Вяль] для сахі зрабіў стальныя сашнікі, Каб у палях глыбейшымі былі барозны, І меч стальны для мужнае рукі, Каб бараніць свой край, Як час надыдзе грозны. Зарыцкі.

2. Рабочы орган сеялкі, які праводзіць у глебе баразёнку, высявае насенне і засыпае яго зямлёй. Да цямна будуць бегаць за трактарам дзве сеялкі, кладучы ў зямлю радкамі праз віхлястыя сашнікі зерне за зернем. Ермаловіч.

3. Металічная пласціна ў лафета гарматы, якая не дазваляе гармаце адкочвацца пасля выстралу.

4. Вертыкальная перагародка, якая падзяляе нос на дзве часткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Судорган для разгляду судовых спраў’, ’судовы працэс’, ’думка, меркаванне’ (ТСБМ, Пас., Байк. і Некр.), ’суд (судовы орган і працэс)’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ’лёс, наканаванне’: nie toj ŭmiraje chto chud, da toj kamu sud (Пятк. 2), ст.-бел. судъ ’судовая ўстанова, інстанцыя’, ’судовы акт, прысуд’, ’судовы працэс’, ’цяжба’ (Сташайтэне, Абстр. лекс.), ’тс’, ’меркаванне’ (Альтбаўэр). Укр., рус. суд, стараж.-рус. судъ, польск. sąd, в.-луж., н.-луж. sud, чэш. soud, славац. súd, серб.-харв. су̑д, славен. sọ́d ’суд, прыгавор’. балг. съд, макед. сад, ст.-слав. сѫдъ ’суд, судовы працэс, прыгавор, рашэнне, справядлівасць’. Прасл. *sǫdъ, якое з *som‑ і і.-е. кораня *dhē‑ ’класці, ставіць’ (гл. дзеяць), параўн. блізкае ст.-інд. samḍhiṣ, samdhā́ ’дагавор, сувязь, аб’яднанне’, літ. samdà ’найманне, арэнда’, samdýti, sámdaũ ’наймаць’, гл. Мее, 162, 234; Траўтман, 48; Фасмер, 3, 794. З першаснага значэння ’складанне, злучэнне’, відаць, развілася далей ’складанне думак, унясенне прапаноў, устанаўленне думак, ацэнак, і г. д.’, адкуль з’явілася спецыялізаванае значэнне ’асуджэнне каго-небудзь, судовы працэс’ → ’тыя, хто вядзе судовы працэс, вырашае спрэчкі, суд’; гл. Борысь, 539. Іншая словаўтваральная мадэль у Бязлая (3, 283- 284): ад прасл. *sъ‑děti ’саставіць, злажыць’, параўн. славен. zdẹ́ti ’злажыць’, ст.-чэш. sdieti ’тс’. Шустар-Шэўц (1376) мяркуе, што корань ‑dъ у славянскім слове меў і значэнне ’гаварыць’, параўн. в.-луж. стар. dzieć, н.-луж. źaś, чэш. díti ’гаварыць’, адкуль *sǫdъ ’прыгавор’ з ’што-небудзь сумесна абмеркаванае і аб’яўленае (выказанае)’. Менш верагодная версія Семерэньі (гл. Шустар-Шэўц, там жа) аб сувязі *sǫdъ з лат. censeo < і.-е. *kendh‑ ’судзіць, даваць ацэнку’, што падтрымлівае Махэк₂ (568); супраць Трубачоў (Ремесл. терм., 236), які падкрэслівае адзіную крыніцу паходжання *sǫdъ ’суд’ і *sǫdъ ’су́д(ы)’. Варбат (Слав. языкозн., IX, 64–66) звязвае з асновай прасл. *sědti, *sędǫ ’сесці’; таксама Ондруш, Этимология–1984, 178. Гл. яшчэ Сной, 590; ЕСУМ, 5, 467; ESJSt, 14, 861–862.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сэ́рца ’цэнтральны орган кровазвароту’, ’гэты орган як сімвал перажыванняў, настрою, пачуццяў’, перан. ’гнеў, злосць’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Касп., Дразд., Сцяшк., Сл. ПЗБ), таксама сэ́рцо ’тс’ (Мал., Сцяшк., Сл. ПЗБ), сэ́рцэ ’тс’ (Нас., Шн. 2, Сл. Брэс., Сержп. Прымхі), ст.-бел. сэ́рцэ ’тс’ (XVI ст., Золтан, Athila, 551); сюды ж сэ́рца ’цэнтральная ўнутраная частка дрэва, стрыжань’ (Сцяшк.), ’стрыжань’ (Сл. Брэс.), ’чырвы (масць у картах)’ (Наша ніва, 2002, 15 лют.), сэ́рцэ ’адтуліна ў жаку або рыбацкай сетцы’ (Тарн., Горбач, Зах.-пол. гов.); гл. таксама серца. Укр. се́рце, рус. се́рдце, стараж.-рус. сьрдьце, польск., н.-луж. serce, ст.-польск. sierce, чэш., славац. srdce, серб.-харв. ср̏це, дыял. ’унутранасці, вантробы’, славен. srcẹ̑, балг. сърдце́, дыял. съ́рце ’тс’ і ’жывот, страўнік’, макед. срце, ст.-слав. срьдьце ’тс’ і ’жывот, страўнік’. Прасл. *sьr̥dьce ’сэрца’ < *sьr̥dьko утрымлівае памянш. суф. ‑ko; каранёвае імя захоўваецца ў *milo‑sŕ̥dъ ’міласэрны’, *sr̥diti sę ’сярдзіцца, злавацца’. Першапачатковае *sьrd‑/*sьdь, роднаснае літ. širdìs ’сэрца’, лат. sir̂ds ’сэрца; мужнасць; гнеў’, ст.-прус. seyr ’сэрца’, грэч. κῆρ (< *ḱērd‑), гоц. haírtô‑ ’сэрца’, хец. kard ’тс’ і інш.; гл. Фасмер, 3, 605–606; Слаўскі, SP, 1, 101; Траўтман, 302; Фрэнкель, 986–987; Вальдэ-Гофман, 1, 271–272; Покарны, 579–580; Махэк₂, 572; Шустар-Шэўц, 1284–1285; Скок, 3, 316–317; Борысь, 542; Сной, 600; ЕСУМ, 5, 222. Ацвярдзенне с‑ Карскі (1, 357) тлумачыў украінскім і польскім уплывам, дзе, аднак, да гэтага часу формы serce і sierce сустракаюцца ў гаворках, а распаўсюджанне першай з іх адбылося праз т. зв. культурны дыялект з чэшскай мовы і фіксуецца з пачатку XVI ст. (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 314). Параўн. таксама пярэчанні Векслера (Гіст., 207), які па лінгвагеаграфічных прычынах сумняваецца ў такіх уплывах і дапускае тут вынік рэгрэсіўнай асіміляцыі. Першапачатковая семантыка, суадносная з паўднёваславянскай, захавалася ў выразе натшчэ серца ’на пусты страўнік’ (Сержп. Прымхі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сове́тIII (коллегиальный орган) саве́т, -та м.;

Сове́т Мини́стров Саве́т Міні́страў;

Сове́т Наро́дных Комисса́ров ист. Саве́т Наро́дных Каміса́раў;

Сове́т труда́ и оборо́ны ист. Саве́т пра́цы і абаро́ны;

Сове́т Экономи́ческой Взаимопо́мощи ист. Саве́т Эканамі́чнай Узаемадапамо́гі;

учёный сове́т институ́та вучо́ны саве́т інстыту́та;

вое́нный сове́т вае́нны саве́т;

педагоги́ческий сове́т педагагі́чны саве́т.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Крыло́1орган, які служыць для лятання’ (ТСБМ, Касп., Яруш., Бяльк., Сержп. Грам., ТС, Сцяшк., Мат. Гом., Сл. паўн.-зах.). Укр. крило, рус. крыло, ст.-рус. крило ’тс’, ст.-слав. крило ’тс’, балг. крило ’плаўнік’, серб.-харв. кри́ло ’крыло, плаўнік’, славен. krílo ’тс’, польск. skrzydło, krzydło, чэш. křidlo, славац. krídlo, в.-луж. křidlo, н.-луж. kšidlo, палаб. kréidlü ’тс’. Прасл. kridlo мае празрыстае словаўтварэнне: kri‑dlo. Параўн. літ. skriẽti ’ляцець’, латыш, skrìet ’тс’ (Бернекер, 1, 645; Траўтман, 267; Фасмер, 2, 389).

Крыло́2 ’акладня (у плузе)’ (Касп.). Параўн. рус. крыло ’тс’ і крыло1 (гл.).

Крыло́3 ’пала’ (Кліх., Чуд., Сцяшк., Нар. сл., Сцяц. Нар., Сл. паўн.-зах.), ’парная дэталь адзення, напамінае крыло’ (гл.). Магчыма, уплыў крысо (гл.).

Крыло́4 ’кожная з дзвюх частак сеткі, размешчаных па баках кармы’ (ТСБМ, З нар. сл., ТС). Гл. крыло1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сове́тI м. (орган государственной власти) саве́т, -та м., ра́да, -ды ж.;

Верхо́вный Сове́т ист. Вярхо́ўны Саве́т;

Сове́т Сою́за ист. Саве́т Саю́за;

Сове́т Национа́льностей Саве́т Нацыяна́льнасцей;

ме́стные сове́ты мясцо́выя саве́ты;

городско́й сове́т гарадскі́ саве́т;

райо́нный сове́т раённы саве́т;

областно́й сове́т абласны́ саве́т;

се́льский сове́т се́льскі саве́т;

Съезд Сове́тов ист. З’е́зд Саве́таў.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Маці, мама. — Матка! А калі гэта да нас Шпак .. прыходзіў? — спытала адна маладзіца сваю свякроў, бабку Таццяну. Колас.

2. Самка жывёл і насякомых, якая выводзіць патомства. Малыя ягняты, .. адбіўшыся ад матак, на момант спыняліся. Крапіва. Пчолы-разведчыкі знаходзілі .. вуллі і пакрысе абжывалі іх, каб потым прывесці сюды матку з роем. Кулакоўскі.

3. Унутраны палавы орган жанчын і самак жывародзячых жывёл, у якім развіваецца зародак.

4. (звычайна ў прыдатку). Аб тым, што з’яўляецца самым родным і блізкім. Апранула зямля-матка Кажушок зялёны. Колас. Я тут бачыў свой край, поле, рэчку, бор, Сваю катку-зямлю — Беларусь. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)