Толк ’сэнс, значэнне, сутнасць’, ’кемнасць’, ’карысць’ (ТСБМ, Сцяшк., Вруб.), ’сэнс, лад, парадак’ (Касп., Бяльк., Федар. 4, Некр. і Байк.), ’карысць, сэнс’ (ТС, Сл. ПЗБ), ’розум, развага’ (Ян.): стары воўк знае толк (Пятк. 2; брасл., Рабк.), тоўк ’карысць, сэнс, парадак’ (Бяльк.; воран., Сл. ПЗБ), ’розум, сэнс’, таўко́вы ’разумны’ (Пятк. 2), ст.-бел. толкъ ’размова’ (XV ст., КГС). Укр. дыял. товк ’глузд, розум’, толк, то́лок ’тс’, рус. толкдумка, развага, тлумачэнне’, польск. дыял. tołk ’розум, сэнс, логіка’, чэш. tolk ’сэнс, значэнне’; ст.-слав. тлъкъ ’перакладчык; тлумачэнне’, сюды ж талкаваць (гл.), параўн. укр. дыял. товкува́ти ’высвятляць, гаварыць’, рус. толкова́ть ’тлумачыць, даводзіць, гаварыць’, макед. толкува ’тлумачыць, разгадваць’, балг. тълку́вам ’тс’. З прасл. *tъlkъдумка, тлумачэнне’, узводзяць да і.-е. *tolk​ казаць, выкладаць’. Роднаснае да ст.-ірл. ad‑tluch‑ ’дзякаваць’, to‑tluch‑ ’прасіць’ (ЕСУМ, 5, 587; Фасмер, 4, 71; Чарных, 2, 248). Адсутнасць пераходу л > ў у літаратурнай мове і некаторых гаворках тлумачаць пазнейшым (XVIII–XIX стст.) аднаўленнем л па ўзору рус. толк (Векслер, Гіст. 125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абжы́цца, ‑жывуся, ‑жывешся, ‑жывецца; ‑жывёмся, ‑жывяцеся; зак.

1. Набыць усё неабходнае на новым месцы жыхарства, у новых умовах. Была зямелькі там валока, Дзе можна б моцна і глыбока Пусціць карэнні ў грунт, абжыцца — Было на чым разварушыцца. Колас.

2. Звыкнуцца з новымі ўмовамі жыцця, прывыкнуць да жыцця на новым месцы. Крыху абжыўся Данілка на бойні, але ўсё роўна думка аб вёсцы не давала спакою. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заразі́цца, ‑ражуся, ‑разішся, ‑разіцца; зак., чым і без дап.

1. Захварэць, успрыняўшы заразу. Заразіцца грыпам. □ [Сцяпана] непакоіла думка аб тым, што вось, яшчэ не пачаўшы работу, ён, мабыць, заразіцца і захварэе. Шамякін.

2. перан. Успрыняць, пераняць што‑н. ад каго‑н. іншага. Заразіцца страхам. Заразіцца весялосцю. □ Было падобна на тое, што .. [шафёр] заразіўся на нейкі час ад сваіх пасажыраў поўнай абыякавасцю да ўсяго навакольнага і, як гаворыцца, скіс. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уні́клівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які пазбягае прама і адкрыта выказваць свае думкі. // Непрамы, пазбаўлены шчырасці. Уніклівы адказ.

2. Які глыбока ўнікае ў сутнасць справы; дапытлівы. Не было больш цярплівага, памяркоўнага «экскурсавода», быў начальнік будоўлі: патрабавальны, уніклівы чалавек, якому да ўсяго ёсць справа. Дадзіёмаў. [Рыбак] гутарыць з дзецьмі, якія абступілі яго лодку, і ахвотна, цярпліва адказвае на іх бясконцыя, уніклівыя запытанні. В. Вольскі. // Праніклівы. Уніклівая думка чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ві́шар ’няскошаная трава, якая засталася зімаваць’ (Шат., Бес., Янк. I, Шатал.); ’топкае балота, дзе траву косяць толькі па лёдзе або яна там зазімоўвае’; ’трава ў выглядзе мурагу, якая не трэцца’, ’благое балотнае сена’ (Яшк.); ’гнілое сена’ (Шатал.); ’расліна пажарніца’ (Мат. Гом.). Укр. ви́шар ’леташняя трава’, польск. wiszar ’балотная трава, гушчар, мокры, зарослы травой луг’. Да віш1 (Махэк₂, 691). Непрымальная думка Рудніцкага (1, 404) ад шар з прэфіксам ви‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляймо́ ’пячатка, знак, які ставіцца на вырабах’ (ТСБМ, Гарэц., Сцяшк.). Трэба пагадзіцца з ЕСУМ, 2, 457, дзе прымаецца думка аб паходжанні ўкр. клеймо, клейно, рус. клеймо, клейно ’тс’, польск. kleimo, kleino, чэш. klejmo ’знак, прыкмета’, з с.-н.-ням. kleinôt ’каштоўнасць, радавы герб’ (Торнквіст, 179; Гардзінер, ZfSlPh, 28, 150; Слаўскі, 2, 201). Апошні сцвярджае запазычанне польск. kleimo, kleino са ст.-бел. клеймо, клейно (з 1513 г.) (Гл. Булыка, Запазыч., 155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

счастли́вый в разн. знач. шчаслі́вы;

счастли́вая жизнь шчаслі́вае жыццё;

счастли́вый миг шчаслі́вы мо́мант;

счастли́вая мысль шчаслі́вая ду́мка;

счастли́вый день шчаслі́вы дзень;

счастли́вый коне́ц шчаслі́вы кане́ц;

счастли́вый паренёк шчаслі́вы хлапчы́на;

счастли́вого пути́! шчаслі́вай даро́гі!

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вяз ’дрэва вяз, Ulmus’ (БРС, Арх. Бяльк., Кіс., Яруш., КЭС, лаг.; Шат., Бяльк., Сцяшк. МГ), вя́зіна ’тс’ (Касп.). Ст.-рус. вязъ, рус. вяз, укр. вʼяз, польск. wiąz, чэш. vaz, серб.-харв. ве̑з. Прасл. *vęzъ ’тс’. І.‑е. *u̯ing̑‑ (?) ’вяз’: літ. vìnkšna, лат. vîksna ’тс’ (*u̯enž‑snā < *u̯eng̑‑snā), алб. vith, vldhë (*u̯inža‑ < *u̯ing̑‑) і г. д. Гл. Фасмер, 1, 374; Траўтман, 360. Вельмі няпэўнай з’яўляецца думка пра сувязь з прасл. *vęzati ’вязаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жэ́мяць ’драбяза (пра дзяцей)’ (Шат.). Утворана ад кораня жем‑, жьм‑ ’ціснуць’ (гл. жмаць). Семантыка: ’драбяза (пра дзяцей)’ < ’драбяза (наогул)’ < ’дробныя адходы ад выціскання’. Параўн. жамяра2, жамярва. Суфікс *‑jadь, *‑ědь меў значэнне зборнасці (параўн. чэлядзь). Слаўскі, Sł. prasłow., 1, 64. З гэтым жа суфіксам утворана карэліц. жэ́мяраць ’драбяза’ (З нар. сл., 89) ад асновы жамяра2 (гл.). Недастаткова абгрунтавана думка Вяржбоўскага (дыс., 323), падтрыманая Лаўчутэ (Сл. балт., 54) пра літ. паходжанне (< літ. žemùtis ’дробненькі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзі́кі в разн. знач. ди́кий;

дз. вінагра́д — ди́кий виногра́д;

~кая каза́ — ди́кая коза́;

дз. гнеў — ди́кий гнев;

дз. крык — ди́кий крик;

~кая ду́мка — ди́кая мысль;

дз. пляж — ди́кий пляж;

~кае мя́самед. ди́кое мя́со

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)