рэ́йка, ‑і, ДМ рэйцы; Р мн. рэек; ж.

1. Вузкі стальны брус, які замацоўваецца на шпалах (у два рады) для руху паяздоў, ваганетак і пад. У два рады між палёў Роўна рэйкі ляглі. Колас. Па рэйках тых бягуць цягнікі. Лынькоў. Павольна стукаюць на рэйках колы цягніка. Ставер.

2. Вузкая і тонкая драўляная дошка ці брусок. Мы прыладзілі да.. [карты] тоненькія рэйкі, старанна яе падклейвалі. Даніленка.

3. Драўляны брусок з дзяленнямі для вымярэння ўзроўню вады і пад. Вадамерная рэйка. Снегамерная рэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фільм, ‑а, м.

1. Твор кінамастацтва для паказу на экране; тое, што і кінафільм. Гукавы фільм. Каляровы фільм. □ Асабліва.. [Зоя] любіла кінаартыстаў, запісвала новыя песні з апошніх фільмаў і адчувала сябе шчасліваю. Грахоўскі.

2. Тонкая празрыстая плёнка з нанесеным па яе святлоадчувальным слоем, якая ўжываецца для фатаграфічнай і кінематаграфічнай здымкі.

3. Тое, што і фільмакопія.

•••

Панарамны фільм — фільм, зняты пры дапамозе спецыяльнай апаратуры для дэманстрацыя на вялікім паўкруглым экране (кінапанарама) або на экранах, якія акружаюць гледача з усіх бакоў (кругавая кіпапанарама).

[Англ. film — абалонка, плёнка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

палатно́, -а́, мн.о́тны, -аў, -лацён іо́цен, н.

1. Гладкая льняная тканіна асобага перапляцення.

Кужэльнае, зрэбнае п.

Віскознае п. (віскозная тканіна такога перапляцення). Збялець як п. (стаць вельмі бледным).

2. Паласа, стужка ў механізме.

П. транспарцёра.

3. Карціна (звычайна на матэрыі асобага перапляцення).

Выстаўка лепшых палотнаў беларускіх мастакоў.

Шырокае гістарычнае п. (перан.: пра літаратурны твор, які апісвае гістарычныя падзеі).

4. Дарожны насып, аснова для верхняга пакрыцця дарогі (спец.).

П. чыгункі.

5. Плоская тонкая частка чаго-н. (спец.).

П. касы.

П. пілы.

|| прым. палатня́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Палатняная кашуля (з палатна). Палатняная вытворчасць.

Палатнянае перапляценне (з роўным чаргаваннем нітак асновы і ўтку).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрэ́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

1. Тонкая і вузкая пласцінка, якая паварочваецца на восі і паказвае час, напрамак і пад. ў розных вымяральных прыборах.

С. барометра.

Секундная с.

2. Знак у выглядзе рысы, ад канца якой пад вострым вуглом адходзяць кароткія рыскі.

С. напрамку руху.

3. Вузкі і доўгі намыўны выступ сушы; пясчаная каса.

С. прычала.

4. Прыстасаванне на рэйкавых пуцях для пераводу рухомага саставу з аднаго пуці на другі.

На чыгуначнай станцыі дзейнічаюць аўтаматычныя стрэлкі.

5. Бязлістае тонкае сцябло расліны з суквеццем наверсе.

Стрэлкі нарцысаў.

|| памянш. стрэ́лачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. стрэ́лачны, -ая, -ае (да 1 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Кадо́лтонкая вяроўка, якой прывязваюць рыбацкую сець’ (Мат. Маг.), ’вельмі грубая вяроўка (якая накладаецца на кола, пры дапамозе якога падымаюць вуллі-калоды на дрэва’ (Маш.) ’канат для парома’ (Маш.), кадола ’вяроўка, пры дапамозе якой невад прыводзіцца ў рух’ (Браім, Рыбалоўства), кадоптонкая вяроўка, да якой прывязана сець’ (бых., Мат. АС), кодол ’вяроўка ў невадзе, за якую яго цягнуць’ (ТСБМ). Укр. дыял. кодола ’вяроўка, прывязаная да крылляў невада’, ’канат’. Жэляхоўскім засведчаны кодільничий ’які цягне невад’. Рус. валаг., цвяр. і інш. кодол ’грубая вяроўка, канат (якарны) або канат для выцягвання рыбалоўнай снасці’. У рус. гаворках зафіксаваны і значэнні тыпу ’калодзежны шост’, а таксама дзеяслоў кодолить ’прывязваць каня на пашы’, кодол ’вяроўка, якой прывязваюць каня’ (арх. і інш.). Геаграфія бел. слове (прыпяцкі і дняпроўскі басейны) сведчыць аб верагодным вандроўным характары слова, аднак назваць з пэўнасцю крыніцу запазычання цяжка. Для рус. кодол, укр. кодола прапанавалі ў якасці такой крыніцы ст.-ісл. kadall ’якарны канат, вяроўка’, ст.-швед. kadhal, аднак ёсць і іншыя версіі аб паходжанні рус. слоў, гл. Фасмер, 2, 276. Калі запазычанне тэрміна ва ўсх.-слав. мовы можна дапусціць, то гісторыя яго экспансіі застаецца няяснай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прывя́зка ’вяровачка, шнурок, раменьчык для прывязвання чаго-небудзь’ (Байк. і Некр., ТСБМ), пры́вязка (Ян.), пры́візка, прі́візь ’тс’ (Бяльк.), пры́вязка ’прывязь у цэпе’ (гродз., навагр., ганц., клім., Шатал., Сл. ПЗБ), пры́везка, мн. л. прыве́зкі ’раменьчыкі ў цэпе’ (Выг. дыс., ТС), пры́візінь, прі́візінь ’раменьчык, якім прывязваюць біч да цапільна’ (Бяльк.), пры́вязка ’кальцо, якім замацоўваецца каса на касільне’ (нараўл., ДАБМ), пры́вязка ’галіна для прывязвання латаў да крокваў у саламянай страсе’ (Шат.; ашм., Стан.), ’тонкая жэрдка, якой прыціскаюць салому на страсе’ (арш., Шатал.; Мат. Маг., Сл. ПЗБ), пры́вязка, прі́візкатонкая жардзіна, якою прывязваецца рад саломы да латы на страсе ў час крыцця’ (Бяльк.), пры́вяз, пры́вязь, мн. л. пры́вязкі, прі́візкі, пры́везкі, пры́візкі, пры́віскі ’паплёт (у страсе паверх саломы)’ (ЛА, 4), з іншым суфіксальным афармленнем: пры́вязіна ’паплеціна’ (Сл. ПЗБ), прівязіно, мн. л. прівязіны ’жэрдкі, што ўтрымліваюць салому на страсе, да якой салома прымацоўваецца’ (П. С.). Ткацкую семантыку, развіццё якой звязана тут з асаблівасцямі ткання, калі ўток прыбіваў менш шчыльна і палатно атрымоўвалася горшае, як бы “прывязанае” да добрага, захоўваюць прывя́зка, пры́вязь ’палатно з горшага валакна; горшае валакно’ (Касп.); сюды ж пры́вызнына ’мяккія адходы валакна пры часанні льну’ (кам., Жыв. НС). Узыходзіць да прасл. *privęzъ, *privęza, *privęzъka (падрабязней у БЕР, 5, 700; ЕСУМ, 1, 442–443, з літ-рай). Ст.-слав., ст.-рус. привязати ’прывязаць, утрымаць’, привязъка ’прывязь, тальмах’ (Сразн.), ц.-слав. привѧзъ, привѧза ’вяровачка для прывязвання, шнур’, привяска ’звязванне’, серб.-харв. привеза, прывезак, балг. дыял. привез ’прывязка’, старое привезка ’хустка’, славац. privez, priveza, польск. przewiązka, рус. дыял. привя́зка ’прывязь для жывёлы; завязка’, ’тонкая жэрдка, якая ўтрымлівае страху’, ’частка цэпа’, укр. при́вʼязка, при́вʼязок, при́вʼязь ’шнурок, вяровачка ці што-небудзь падобнае, скарыстанае для прывязвання’. Гл. вяза́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павуці́на, ‑ы, ж.

1. Сетка з тонкіх нітак або асобная тонкая нітка, утвораная з клейкага рэчыва, якое выдзяляецца павуком. Павуціна плялася ад бэлькі да бэлькі. Бядуля. У кляновых лісцях віснуць павуціны. Куляшоў.

2. перан. Тое, што падобна на такую сетку, нагадвае яе. Павуціна правадоў. Павуціна маршчын. □ Так жа хацелася б змахнуць з таго акенца жалезную павуціну крат, .. разлупіць наросхрыст сцены вагона. Брыль.

3. перан. Тое, што падпарадкоўвае сабе, аблытвае каго‑н. Павуціна хлусні. Павуціна забабонаў. □ У іх фантазіі дзяцінай, Затканай страху павуцінай, Ўстаюць начныя страхі, здані. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

струме́ністы, ‑ая, ‑ае.

1. У выглядзе струменяў, які складаецца са струменяў. Струменісты ручай. □ [Іванка] прывыкаў да ўсяго гэтага, асцярожна ладкуючыся ля жалязкі з вуголлем, якое яшчэ недзе тлела, мусіць, бо інакш адкуль бы ішоў гэты радкаваты струменісты дух. М. Стральцоў. Адкуль толькі ўзяўся, падзьмуў вільготны, струменісты вецер. Ракітны.

2. Паэт. Які цячэ струменямі, які струменіцца. Дарэмна сонца дзіцянё гукала Праз скошаныя шызыя лугі, — Не ўгледзела яго, не прычакала з-за гаманкой струменістай смугі. Гаўрусёў. // перан. Хвалісты. Струменістая тонкая тканіна мяккай .. сукенкі збягала плынна долу, як ззяннем налівала пругкія маладыя ногі. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ка́балка ’вяроўка’ (КСТ, у слоўніку адсутнічае, вузкі цяслярскі тэрмін). Укр. дыял. кабалка, кабелкатонкая прасмоленая вяровачка, якая ўжываецца пры пакрыцці дахаў чаротам’, рус. ка(о)белки ’надвязкі на паплаўкі і грузіла невада’, каболка ’пяньковая ніць для віцця вяровак (марскі тэрмін)’. Фанетыка ўкр. і рус. слоў не супярэчыць этымалогіі Мёлена (гл. Фасмер, 2, 151), які сцвярджае, што рус. каболка ’кабельная ніць’ паходзіць ад гал. kabelgaren ’тс’, як рус. шкимушка ’канат у двайную ніць’ < гал. schiemansgaren. Вандроўны тэрмін; тураў. кабалка, як паказвае значэнне, з украінскай мовы, аднак шлях пранікнення няясны, паколькі яно зафіксавана толькі на поўдні Украіны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сярпа́нка ’марля’ (Мат. Гом.), сярпя́нка ’лёгкая баваўняная тканіна’ (ТСБМ), серпано́к ’тонкае палатно’ (Нар. Гом.), серпаночэк ’рэдка вытканае палатно на намёткі’ (пін., Кольб.), сарпа́нка, сарпано́к ’вясельны галаўны ўбор’ (ТС), сырпано́к ’белая хустка’ (Сл. Брэс.). Параўн. укр. се́рпа́нка, се́рпа́нок ’празрыстая тканіна, жаночае пакрывала на галаву’, рус. серпя́нка ’рэдкая тканіна з ільну’, польск. sierpankaтонкая тканіна, пакрывала’. З тур. serpenek, што з перс. särpänäk ’жаночае пакрывала на галаву’ (Фасмер, 3, 610; ЕСУМ, 5, 221). Няясныя адносіны да сарпі́нка ’лёгкая баваўняная тканіна ў палоску ці ў клетку’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), для якой мяркуецца іншае паходжанне, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)