Кляку́шка ’клякса’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. клякса, кляксіна. У запазычаным клякса ‑са ўспрымаецца як суфікс (параўн. крыкса) (Сцяцко, Афікс. наз., 64–65). Таму не *кляксушка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кіпцюры́ ’кіпцюры, пазногці’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах.). Гл. кіпець. Словаўтварэнне пры дапамозе суфікса ‑ур/‑юр ад назоўнікаў тыпу стоўб — стаўбур (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 174).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жарля́нка ’жаба’. Рус. смал. жерлянка ’тс’. Утворана з суфіксам ‑анк‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 179–180) ад жарло́ ’зяпа’ (гл. жарло́ 1; параўн. вушанка, ікранка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палонка ’незамерзлы або расталы ўчастак ледзяной паверхні ракі, мора і г. д.’ (ТСБМ). Ад полы з суф. ‑онка (параўн. адносна словаўтварэння Сцяцко, Афікс. наз., 103).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Паса́дзіна, посадзіна ’саджанец, пладовае дрэва’ (ТС). Да Спосаб, якое з польск. posad ’саджанцы’. Аб суфіксе ‑іна са значэннем адзінкавасці гл. Сцяцко, Афікс. наз., 208–209.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рыгво́ ’горла’ (Сл. Гродз.). Утворана ад рыга́ць (гл.), як лятво́ ’ляток’ ад лята́ць, мыцьво́ ’бялізна’ ад мыць (Пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 34).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ры́цьвіна ’парытае свіннямі месца’ (Бяльк.). Ад рыць 1 (гл.) з дапамогай суф. ‑ін‑а як выбо́іна, прага́рына (пра словаўтваральную мадэль гл. Сцяцко, Афікс. наз., 42).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́ўда ’пра плаксівае дзіця’ (карэліц., Сл. ПЗБ). Параўн. літ. raudà ’плач; лямант’, лат. raudāt ’плакаць’. Ад раўці (гл.) + суф. ‑д‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 35).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіпа́йла ‘той, хто сіпіць, сіплы’ (Гарэц., Др.-Падб., Некр. і Байк.). Ад сіпець (гл.) з дыялектным экспрэсіўным суфіксам ‑айла (Сцяцко, Афікс. наз., 93 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лашча́віна ’лагчына’ (Касп.; брасл., Сл. паўн.-зах.). Укр. лощовино ’тс’. Утворана ад лажок (< лог) і суф. ‑авін‑а (як кругловіна, чыставік). Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 119.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)