во́бласць, ‑і, ж.

1. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў СССР. Брэсцкая вобласць. Аўтаномная вобласць. // Разм. Адміністрацыйны цэнтр такой адзінкі. [Антось:] — Лектар, кажуць, аж з вобласці прыехаў. Васілевіч.

2. Частка якой‑н. тэрыторыі; край. Вобласць экватара.

3. Раён пашырэння чаго‑н. або якой‑н. з’явы; зона. Вобласць распаўсюджання хвойных народ дрэў. Вобласць вечнай мерзлаты.

4. Месца, якое займае той ці іншы орган цела або частка яго. Вобласць шыі. Вобласць сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кале́гія, ‑і, ж.

1. Група асоб, якая ўтварае адміністрацыйны, дарадчы або распарадчы орган. Калегія Міністэрства народнай асветы. Судзейская калегія. Рэдакцыйная калегія.

2. Аб’яднанне асоб адной прафесіі. Калегія адвакатаў. Калегія прапагандыстаў. Калегія прафесараў.

3. Цэнтральная ўрадавая ўстанова ў Расіі ў 18 ст. Калегія замежных спраў. Ваенная калегія.

4. Уст. Назва некаторых навучальных устаноў. У 1570 годзе езуіты ў Вільні адкрываюць калегію, якая праз дзевяць год ператвараецца ў акадэмію з падрыхтоўчай школай. Шакун.

[Лац. collegium.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагля́д, -ду м.

1. в разн. знач. наблюде́ние ср., надзо́р, присмо́тр;

быць пад ~дам — быть под надзо́ром (наблюде́нием, присмо́тром);

пакі́нуць пад чыі́м-не́будзь ~дам — оста́вить под чьи́м-л. надзо́ром (наблюде́нием, присмо́тром);

2. (орган контроля) надзо́р;

тэхні́чны н. — техни́ческий надзо́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пузы́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Напоўнены паветрам празрысты шарык у вадкасці, вадкай масе.

П. у шкле (ужо застылы). Пузыры ў цесце.

2. Балючае ўздуцце скуры; пухір.

П. ад апёку.

3. Перапончаты полы орган у целе чалавека, жывёлы, які змяшчае ў сабе якую-н. вадкасць.

Мачавы п.

Жоўцевы п.

4. Гумавы мяшок, напоўнены паветрам або вадой, які ўжыв. для розных мэт (разм.).

Вучыцца плаваць з пузырамі.

|| памянш. пузыро́к, -рка́, мн. -ркі́, -рко́ў, м. (да 1 і 2 знач.); прым. пузырко́вы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

|| прым. пузы́рны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лёгкія, ле́гкіе, лёхкі, лёгкы, лёхкеорган дыхання’ (ТСБМ, Дразд.; арш., кам., бяроз., КЭС, Сцяшк.), лёгкае (Касп.), лёгкая ’тс’ (Ян.), лёгкія вантробы ’тс’ (Інстр. лекс.). Укр. ле́гкі, лехкі, льо́хкіе, ле́гке, рус. легкие, легкое, ст.-рус. легкоѥ, польск. lekkie, мазав. letka wątroba, н.-луж. laẑke, чэш. мар. ľehčiny ’вантробы’, мар.-славац. ľehké ’лёгкія’. Паўн. прасл. дыялектызм lьgъko‑je, lьgъkije. Генетычна тоеснае з папярэднім словам. Матывацыя назвы: пры разборцы тушы забітай жывёлы, калі ўсе вантробы кладуцца ў цэбар з вадой, лёгкія ўсплываюць. Аналагічна ў іншых мовах: англ. lights ’лёгкія некаторых жывёл’ — light ’лёгкі’, ісп. livianosliviano (Фасмер, 2, 474; Слаўскі, 4, 132).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пі́нда1 ’ганарліўка, якая любіць пышна апранацца’ (Нас.), ’жаночы палавы орган’ (Федар. 6), ’плакса’ (дзятл., Сцяшк. Сл.: карэліц., З нар. сл.), польск. pinda ’какетка’, славен. pȋnką, fȋnka ’vulva’, палаб. pinkă ’тс’, каш. рʼinek ’membrum virile’. Можна рэканструяваць прасл. *pinьka (ж. р.) /*pinъkъ (м. р.) < *pi‑nь, якое да гукапераймальнай асновы *pi‑, да яе узыходзяць і іншыя падобныя славянскія назвы: славен. pí‑pi‑ca, паўд.-слав., чэш., славац. pi‑ča і аг.-слав. pi‑zda (Бязлай, 3, 37).

Пі́нда2 ’гальштук’ (бераст., Сл. рэг. лекс.). Няясна. Магчыма, звязана з літ. pynė ’плеценая стужка’. Параўн. прыпіпда ’тс’ (ГЛ.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ду́ма 1, ‑ы, ж.

1. Мысль, разважанне, роздум. Думы і развагі пра зямлю, пра лепшае жыццё не давалі спакою ні майму бацьку, ні ўсёй астатняй тутэйшай беднаце. Кулакоўскі. У самотнай цішы перад сном Думы думае маці. Гілевіч.

2. Жанр гістарычнага народнага ўкраінскага эпасу, а таксама творы гэтага жанру. // Род вершаў на грамадзянскія, палітычныя тэмы ў рускай паэзіі пачатку 19 ст.

ду́ма 2, ‑ы, ж.

Выбарны орган цэнтральнай або мясцовага кіравання ў дарэвалюцыйнай Расіі. Баярская дума. Дзяржаўная дума. Гарадская дума.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карэспандэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Літаратурны супрацоўнік газеты, часопіса, радыё, тэлебачання і іншых органаў інфармацыі, які дасылае ім звесткі пра бягучыя падзеі. Карэспандэнт радыё. □ Памыйка адкрыўся Рыгору, што ён з’яўляецца карэспандэнтам некалькіх сталічных і правінцыяльных газет. Гартны.

2. Асоба ці ўстанова, якая перапісваецца з іншай асобай або ўстановай.

•••

Спецыяльны карэспандэнт — выязны карэспандэнт, які выконвае спецыяльныя даручэнні сваёй рэдакцыі.

Уласны карэспандэнт — карэспандэнт, які рэгулярна забяспечвае свой орган інфармацыяй, пастаянна працуючы і пражываючы ў іншым месцы.

Член-карэспандэнт гл. член.

[Ад лац. correspondere — паведамляць, інфармаваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кве́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

1. Орган размнажэння ў пакрытанасенных раслін, які развіваецца з пупышкі (бутона) і складаецца з кветаножкі, кветаложа, чашачкі, вяночка, звычайна каляровага, тычынак і песціка (песцікаў). Апылкаванне кветак. □ Кветкі, якія згортвалі нанач свае пялёсткі, распусціліся, і вакол іх звінелі пчолы, бомкалі чмялі. Дайліда. // Гэта частка расліны разам са сцяблом. Букет палявых кветак.

2. Травяністая расліна, якая прыгожа і пахуча цвіце. Пакаёвыя кветкі. Садзіць кветкі.

•••

Жывыя кветкі — натуральныя, не штучныя кветкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыбуна́л, ‑а, м.

1. Спецыяльны судовы орган па разгляду ваенных і асабліва цяжкіх грамадзянскіх злачынстваў. Ваенны трыбунал. □ [Мірон Іванавіч:] — Аднак ты гарачая ў нас, Надзежда Астапаўна, Цябе б проста старшынёй спецыяльнага трыбунала. Лынькоў. // зб. Суддзі, судовая калегія гэтага органа. — Таварыш палкоўнік, а можа цяпер ззавём трыбунал? — для паўнаты карціны спытаў я. Няхай.

2. Разгляд судовых спраў такім органам. За цюк бязі, украдзены з чужога эшалона, калі ехалі з-пад Выбарга ў Гарту, двое разведчыкаў пайшлі пад трыбунал. Навуменка. // Судовае пасяджэнне гэтага органа.

[Ад лац. tribunal — судзілішча.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)