увасо́біцца, ‑біцца; зак.

Знайсці праяўленне, адлюстраванне ў якой‑н. канкрэтнай форме. Уся логіка яго [Івана] адмаўлення ўвасобілася.. ў пытаннях-дакорах: «Навошта? Навошта?... Што ты робіш?..» Быкаў. Нязвыклымі былі і гэтая навакольная цішыня — без выбухаў, без шуму баёў,.. і сустрэча з бабулькай, у якой як бы ўвасобілася гора, перажытае тутэйшымі людзьмі за гады вайны. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ахці, ахці мне выкл., абазначае журбу, здзіўленне (Нас.), а́хця мнегора мне’ (дзісн., Рам.), а́хці мненюшкі (Карскі 2-3, 85), ст.-бел. (з XV ст.) ахци ’на жаль’ (Карскі, там жа), рус. а́хти, а́хте ’ах’, ахти́ ’ах, вельмі’, а́хти мне ’ах’. Складанае слова выкл. ах + ці, ця энклітычная форма асабовага займенніка 2‑й асобы адз. л. у дав. або він. склоне, параўн. Карскі 2-3, 98, 192; Фасмер, 1, 97; Шанскі, 1, А, 180.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гарапа́шны ’гаротны’ (БРС), гарапа́шнік ’гаротнік’ (БРС). Параўн. рус. дыял. горепа́шница ’бедная, няшчасная жанчына’, горепа́шник ’гаротнік’ (СРНГ, 7, 35), укр. горопа́ха ’гаротнік, бядняга’, горопа́шний ’гаротны’. Да *gorʼeгора’ і *pachati ’араць’. Параўн. яшчэ ў Даля рус. пашни́к ’той, хто ў бядзе, бядняга’. Рудніцкі (689) укр. горопа́ха адносіць да *gora ’гара’. Семантычна амаль аднолькавае з бел. гарапа́шнік, рус. горепа́шник, укр. горопа́ха (< *горепа́ха) іншае слова для гэтага паняцця: рус. горемы́ка (аб ім гл. Шанскі, 1, Г, 132).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плач ’праліванне слёз ад болю, гора, жаху і гукі, якія суправаджаюць гэта’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк.), са плачо́м плачучы’ (бялын., Янк. 3.), пла́чма плакаць ’плакаць, памнажаючы слёзы ўвесь час’ (Нас.), плачлі́вы ’слёзны’, ’слязлівы’; укр. плач, рус. плач ’плач’, польск. płacz, в.-луж. płač, н.-луж. płac, чэш. pláč, славац. plač ’тс’, славен. plàč ’плач’, серб.-харв. пла̏ч, макед., балг. плач, ст.-слав. плачь ’плач’. Прасл. *plačь < *plak‑jь ад *plakati > пла́каць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суши́ть несов., прям., перен. сушы́ць;

суши́ть се́но сушы́ць се́на;

э́тот таба́к су́шит го́рло гэ́ты тыту́нь су́шыць го́рла;

го́ре су́шит челове́ка го́ра су́шыць чалаве́ка;

суши́ть вёсла мор. сушы́ць вёслы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

відо́вішча, ‑а, н.

1. Тое, што паўстае, адкрываецца перад вачамі, з’яўляецца прадметам агляду. Было ў дарозе шмат відовішч, Малюнкаў розных, гора, слёз, Што тлум людскі з сабою нёс. Колас. Каровы, устрывожаныя відовішчам агню, збіліся ў гурт і наперабой рыкалі. Навуменка.

2. Паказ, прадстаўленне (тэатральнае, цыркавое і пад.). Рыхтавалася цудоўнае відовішча. Выступалі лёгкаатлеты Беларускай чыгункі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зглумі́цца, зглуміцца; зак.

Разм. Папсавацца, страціцца без карысці. Язэп асцярожна падышоў да жыта, сарваў колас. Ён не ўмясціўся на далоні, такі быў доўгі. І зерне ў ім было буйное, жоўтае. Колькі ж хлеба зглуміцца тут, калі не сажнеш жыта! Асіпенка. Зразумела, не кажу Пра сваё тут гора, Што мука мая ў дзяжы Зглуміцца, вядома... Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасве́тласць, ‑і, ж.

1. Здольнасць ясна, правільна мысліць; часовая яснасць, выразнасць усведамлення. Чуткі ўлілі нейкую прасветласць у напружанае становішча ў мястэчку. Гартны. І ці давалі гэтыя гаворкі якую-небудзь прасветласць у думках? Чорны.

2. Разм. Уласцівасць прасветлага. Гора, нястача, няўпраўка як бы глядзяць на героя з кожнага кутка і шчыліны, адбіраючы ўсю прасветласць жыцця. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спагада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каму-чаму.

1. Спачуваць, адносіцца са спагадай да гора, перажыванняў каго‑н. Больш за ўсіх спагадала Надзі Ева Аўсееўна. Машара.

2. Адносіцца добразычліва да каго‑, чаго‑н.; праяўляць літасць. Спагадаць яго бездапаможнасць. □ І хоць бабка не надта спагадала нявестцы, але на гэты раз па-добраму накрычала па яе. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сцярпе́цца, сцерпіцца; зак., з чым і без дап.

Звыкнуцца, змірыцца з чым‑н.; прыцярпецца да чаго‑н. Калі чалавека спасцігне гора адзін раз — ён востра ўспамінае яго. Калі ж яно прыходзіць занадта часта, ён ужо сцерпіцца з ім. Новікаў. Колькі разоў [Васіль], асабліва ў пачатку — пакуль не прывык, не сцярпеўся трохі — успамінаў з жалем Ганну. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)