Мажны́ ’рослы, поўны, моцнага целаскладу’ (ТСБМ), ’тоўсты’ (Інстр. III), карэліц. ’моцны, дужы’ (Сцяшк.), можны ’багаты’, мажнейшы ’багацейцы’ (Нас.). Магчыма, паланізм. Параўн. польск. możny ’багаты, буйны, уплывовы’. Да магчы́ (гл.). Утворана ад mog‑tʼi пры дапамозе суф. ‑ьnъ. Махэк₂ (371) адрознівае дзве лексемы: možný ’магчымы’ і možný ’багаты’, якую выводзіць з mohouitý < ведыйск. maghávat ’які дае багатыя дары’. Сюды мажней ’мацней’, ’больш магчыма’, ’больш багата’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́тухна (паваж.) ’маці’, ’фамільярны зварот да жанчыны’ (паэт.), ’блізкая, родная’ (ТСБМ, Нас.; любан., Нар. словатв.), мату́люхна ’мамачка’ (Нас.), ст.-бел. матухна ’тс’ (XV ст.); рус. смал., калуж. ма́тухна, мату́хна ’маці, мамачка’, польск. matuchna. Паўночнаславянскае. Утворана ад маці (< mat‑) пры дапамозе суфікса ‑ux‑a (параўн. рус. паўн. ма́туха, мату́ха ’матухна’, ’старэйшая ў сям’і жанчына’), пашыранага суфіксам ‑ъnа. Суфікс ‑exъn‑a сустракаецца ў серб.-харв. асабовых імёнах: Matehna = Matej.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Няві́сны ’сляпы’ (Сл. ПЗБ), рус. невисной, невишной ’тс’, польск. дыял. niewisny, niewistny ’тс’. Паводле Мяркулавай (Этимология–1977, 90), ад прасл. дыял. *vistьnъtъ, вытворнага ад *vistь ’зрок’, сюды ж невіснець ’пацямнець (пра вочы)’ (Нас.) (да ’ vide t і, гл. відзець); звязана з *vistь, *veste ’сапраўдны’ (да *vedeti, гл. ведаць), параўн. нівісь (невѣсь, невѣсть) ’невядома’ (Нас.), укр. невістний ’невядомы’, в.-, н.-луж. njewesty ’тс’, ст.-слав. невѣстъ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́сія1 ’набажэнства пасля вячэрні ў нядзелі Вялікага посту ў памяць пакут Госпада — чытанне перадвялікадных евангелляў’ (Нас.). З польск. pasja ’пакуты Госпада’, якое з лац. passio < pati ’цярпець, пераносіць пакуты’ (Брукнер, 398).

Па́сія2 ’раздражнёнасць, раз’юшанасць, лютасць’ (Нас.), ст.-бел. пассия, пассыя ’страсць’ (пач. XVII ст.) запазычана са ст.-польск. passyja ’тс’, якое з лац. passio, ‑ōnis ’страсць, афект’ (Булыка, Лекс. запазыч., 136; Варш. сл., 4, 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўста́ць1, паўстава́ць ’уставаць’, ’хутка найсці, наляцець (аб ветры)’ (Нас.). Да па‑ (< прасл. po‑) і уста́ць, устава́ць (гл.). Параўн. ст.-рус. повставати ’паднімацца (аб ветры)’ (XVI ст.), серб. поу̀стајати ’паўставаць’.

Паўста́ць2, паўстава́ць ’узняцца на барацьбу’, ’узнікнуць у памяці, з’явіцца’, ’адрадзіцца’, ’вырасці’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Яруш.; шальч., стаўб., Сл. ПЗБ), шчуч. ’набухнуць (пра жылы)’ (Сл. ПЗБ), ’запрацівіцца гвалту’ (КЭС, лаг.). З польск. powstać ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дра́паць ’драпаць, драць’ (БРС, Нас., Касп., Шат.), ’уцякаць’ (Нас.), драпану́ць ’хутка ўцячы’ (Касп.). Прасл. *drapati ’драпаць, драць’: рус. дра́пать, дря́пать, укр. дра́пати, дря́пати, польск. drapać, чэш. drápati, славац. driapať, балг. дра́пам, серб.-харв. дра́пати і г. д. У некаторых слав. мовах развілося значэнне ’ўцякаць’ (польск., рус., бел.). Дзеяслоў *drapati звязаны з прасл. *dьrati. Параўн. Фасмер, 1, 535; Бернекер, 1, 220; Трубачоў, Эт. сл., 5, 101–102.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ква́дра ’кожная з чатырох фаз месяца’ (ТСБМ, Нас., ТС, Касп., Шат., Сл. паўн.-зах., Шэйн, Бяльк., Сержп. Грам., Шпіл., Мядзв.), ’чвэрць гадзіны’ (Нас.), ’стадыя, фаза, перыяд’ (ТСБМ), ’чвэрць’ (Гарэц.), укр. квадра ’фаза месяца’ — запазычанні з польск. kwadra ’тс’. У значэнні ’чвэрць’ ужо ў ст.-польск., якое ў сваю чаргу з італ. quadra ’чвэрць кола або круга’. Гл. Брукнер, 286; Слаўскі, 3, 453–454; ЕСУМ, 2, 413.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́рзо ’вельмі’ (Бесар.), бардзо (пінск., Бяс.), ст.-бел. барзо (Гіст. лекс., 97; Нас. гіст.: XVI ст., Булыка, Запазыч.), укр. ба́рдзо, барзо, барз і г. д. (з XVI ст.). Запазычанне з польск. bardzo, barzo, barz і г. д. ’вельмі’ (а гэта да прасл. *bъrxъ ’хуткі’, гл. падрабязна Слаўскі, 1, 27). Рыхардт, Poln., 33; Рудніцкі, 80; Гіст. лекс., 97. Сюды ж і ба́рзы ’добры, ветлівы’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бажа́н ’фазан’ (Нас., Інстр. II), базан (Нас.); да гэтага апошняга параўн. базано́вец. Рус. дыял. бажа́нт, укр. бажа́нт, бажа́нка ’тс’. Запазычанне з зах.-слав. моў: польск. bażant (параўн. і чэш. bažant) < с.-в.-ням. fasant (< с.-лац. phasanus, phasianus, ад назвы рэчкі на Каўказе). Бернекер, 47; Рыхардт, Poln., 34; Брукнер, 18; Махэк₂, 49; Фасмер, 1, 104. Параўн. яшчэ Шварц, ZfslPh, 5, 125; Попавіч, ZfslPh, 24, 37; Клюге, 185.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скукарэ́чаны ‘згорблены’ (Яўс.), скукару́чыцца, скукарэ́чыцца ‘згорбіцца, сагнуцца’, зняваж. ‘памерці (у курчу)’ (Нас.), скакаручыць ‘сагнуць’ (Наша слова, 1992, 19 жн.), скукарэ́жыць ‘скруціць, сагнуць’ (Барад.), Апошняе падобна на скаро́жыць (гл.), аднак, хутчэй за ўсё, тут азванчэнне зычнага ў зыходным кукарэ́чыцца ‘горбіцца, каробіцца, корчыцца’ (Нас., Касп.), якое Трубачоў (ЭССЯ, 13, 88–89) узводзіць да прасл. *kukurъ ‘горб’, вытворнага з ‑r‑ суфіксацыяй ад *kuka ‘крук’, параўн. кука2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)