блі́зкі, -ая, -ае; бліжэ́йшы; найбліжэ́йшы.

1. Які знаходзіцца, адбываецца на невялікай адлегласці.

Б. лес.

Жыць блізка (прысл.).

2. Які аддзяляецца невялікім прамежкам часу.

Блізкае будучае.

3. Які мае кроўныя сувязі; родны.

Б. сваяк.

Страціць блізкіх (наз.).

4. Звязаны пачуццямі сімпатыі, дружбы, любові.

Блізкія адносіны.

5. Падобны.

Блізкія па змесце творы.

6. Добра вядомы, дарагі.

Здаецца блізкім той куток, дзе нарадзіўся і вырас.

|| наз. блі́зкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гэ́ты, -ага, м., гэ́та (гэ́тая), -ай, ж., гэ́та (гэ́тае), -ага, н., мн. гэ́тыя, -ых, займ. указ.

1. Паказвае на асобу або прадмет, якія знаходзяцца перад вачамі.

Г. ці той лес? Гэтага чалавека не сустракаў ніколі.

2. Паказвае на адрэзак часу, пра які ідзе гаворка.

Гэтымі днямі на рыбу не прыйдзецца ісці.

3. Паказвае на ўжо вядомую асобу або прадмет.

Дзіўны чалавек г.

Галілей!

Ах, гэтыя модніцы!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

о́пера, -ы, мн. -ы, о́пер, ж.

1. Музычна-драматычны твор, у якім дзеючыя асобы спяваюць у суправаджэнні аркестра, а таксама тэатральны паказ такога твора на сцэне.

Оперы Ю.

Семянякі.

Саліст оперы. 3 другой оперы або не з той оперы (пра тое, што не мае дачынення да справы; жарт.).

2. Тэатр, дзе ставяцца такія творы.

Пайсці ў оперу.

|| прым. о́перны, -ая, -ае.

О. спявак.

О. тэатр.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прычы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж.

1. З’ява, якая выклікае, абумоўлівае ўзнікненне другой з’явы.

П. хваробы. П. звальнення з работы.

2. Падстава, зачэпка для якіх-н. дзеянняў.

Уважлівая п.

Смяяцца без прычыны.

Па той простай прычыне, што... (таму, што...).

Без дай прычыны — беспадстаўна, ні з таго ні з сяго.

З прычыны чаго, у знач. прыназ. — у выніку чаго-н.

Не прыехаў з прычыны хваробы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. каго-што. Тое, што і цягнуць (у 1, 2, 4, 6 і 13 знач.) з той розніцай, што цягаць абазначае шматразовае дзеянне, якое адбываецца ў розны час і ў розных напрамках.

2. каго-што. Красці.

Ліс цягае куранят.

3. што. Насіць доўгі час (пра адзенне, абутак; разм.).

Пяты год чаравікі цягае.

4. каго-што. Валачы па зямлі.

Ц. хустку па зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лято́го ’аднак, усё ж’ (Клім.). Зах.-палес. Утварылася з канструкцыі з р. скл. dlatogo < dělʼa togo ’для таго’. Да для і той (гл.). Параўн. аналагічныя рус. КАССР для́ то ’аднак’, наўг. для́ то‑таки ’ўсё ж’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасажы́ртой, хто едзе на поездзе, параходзе, аўтобусе, ляціць на самалёце’ (ТСБМ). З франц. passager ’тс’ праз польск. (pasażer) ці рус. (пассажи́р) мову. Сюды ж пасажы́рка ’пасажырскі аўтобус’ (іўеў., Сцяшк. Сл.) — суфікс як у чыгунка, конка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́вар ’кухар’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), по́варка ’кухарка’ (Нас.), ст.-бел. поварь ’кухар’ (Сл. Скар.). Укр. по́вар, рус. повар ’тс’, ’той, хто падае пачастунак удзельнікам вясельнага паязду’, пова́рнік ’кухар’, польск. powar ’тс’. Ад по- і варыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пісьменніктой, хто піша літаратурныя творы’ (ТСБМ, Гарэц.), ’граматны’ (Касп.) < пісьме́нны ’які ўмее чытаць і пісаць, граматны’ (ТСБМ, Мядзв., Гарэц., Варл.) і суф. ‑нік са значэннем носьбітаў адпаведнай прыметы. Параўн. ст.-рус. письменникъ ’граматы чалавек’ (1686).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухарэ́бры ’хударлявы, хілы’ (Касп., Янк. 3., Ян., Сцяшк. Сл., Мат. Маг.), сухорэ́бры ’тс’ (ТС), сухарэ́брык ’вельмі худы чалавек’ (Мат. Гом., Сл. Брэс.), ’той, хто худы, у каго тырчаць рэбры’ (Янк. 2). Да сухі і рабро, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)