Жа́гаўка ’шчупак, Esox’ (Мат. Гом., З нар. сл., 277), ’непаседа’ (Мат. Гом.), жагла́к ’шчупак’ (Мат. Гом.). Улічваючы значэнне ’непаседа’, супастаўляецца з жыг ’момант’, жыга, жыгун ’непаседа’, г. зн. звязваецца з коранем слоў жагаць, жыгаць ’бліскаць’ (гл.) праз сэнс ’хутка гарэць’, адкуль ’хутка рабіць’, ’быць хуткім’. Іншая магчымасць: жыгаць ’кусаць’. У абодвух выпадках прамежкавыя формы — незафіксаваныя прыметнікі *жагавы (*жиговъ, *жаговъ?), *жаглы ’хуткі’ або ’куслівы’. Не выключана, што жа́гаўка звязваецца з ’хуткім’, а жагла́к (параўн. жа́гліўка, жа́гляўка) — з ’куставым’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаві́ць ’здабываць (рыбу, звяроў, птушак пры дапамозе прыстасаванняў)’, ’хапаць на ляту’, ’вышукваць, высочваць’, ’выбіраць зручны момант’, ’успрымаць слыхам, розумам’, ’выкрываць, абвінавачваць’ (Бяльк., Яруш., Сцяшк., ТСБМ, ТС). Утворана ад lovъ > лоў (гл.). Можна меркаваць, што форма лава́ць (гл.) больш архаічная, чым лавіць: яшчэ ў праславянскі перыяд суф. ‑aje‑ (‑ati) у дэмінутыўных дзеясловах быў выцеснены прадуктыўным ‑i‑ (‑iti) (Слаўскі, SP, 1, 46), інакш зыходны назоўнік, ад якога ўтварыўся дзеяслоў, павінен быў бы мець аснову на ‑ĭ‑ (г. зн. lovь).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адчыкры́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.
Разм. Адрэзаць, адцяць. [Валько:] — У Міхаліны першай гарод адчыкрыжым. Гэта — палітыка. Закон для ўсіх роўны: кінуў калгасную працу — давай сюды зямлю. Савіцкі. // перан. Рэзва і рэзка сказаць што‑н. Таццяна яшчэ памаўчала з момант, а тады раптам адчыкрыжыла з смелай злосцю. Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
імгне́нны, ‑ая, ‑ае.
Які раптоўна ўзнікае. Імгненнае рашэнне. Імгненная рэакцыя. □ Нечакана вокны ад агароду асвяціліся імгненнай успышкай маланкі. Даніленка. // Які хутка праходзіць; кароткачасовы. Імгненны сон. Імгненная радасць. □ Пачулася чырканне крэсіва, пасыпаліся іскры, і ў гэтым імгненным святле на момант з’явіўся і знік вусаты, гарбаносы твар Кверквелія. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паваро́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які служыць для павароту, паварочвання чаго‑н. Паваротныя механізмы. □ Два паравозы нейкім цудам трапілі ў яму паваротнага круга. Лынькоў.
2. перан. Пераломны, пасля якога пачынаецца нешта новае. Паваротны момант у жыцці. □ Разгром немцаў пад Сталінградам з’явіўся паваротным пунктам у ходзе Айчыннай вайны. «Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паразмята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Размесці ўсё, многае або ўсіх, многіх. Паразмятаць снег. □ У дзедавых вачах яшчэ стаяла, як жывая, сцэна яго стычкі з польскімі жа[ў]нерамі і асабліва той момант, калі на яго наваліліся жа[ў]неры, а ён паразмятаў іх, як вецер лёгкае смецце. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
параскрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Раскрыць усё, многае або ўсіх, многіх. [Антон:] — Не тое што стопкі ці пуні, а хаты ўсе параскрываюць. Ермаловіч. Пад вішнямі, млеючы ад гарачыні, капашыліся куры — грабліся, пылілі, закопваліся глыбей у пясок і на момант заміралі, параскрываўшы ад смагі ружовыя раты. Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рассупо́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Развязаць, распусціць супоню, якая сцягвае хамут на шыі ў каня. А Коля, хоць і быў маленькі, як вузел, спрытна рассупоніў каня і выняў з рота цуглі. Колас. Захаравіч рашуча падбег да каня. У момант рассупоніў хамут, адхінуў дугу. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сабутэ́льнік, ‑а, м.
Разм. Той, хто разам з кім‑н. п’е, п’янствуе. Са свайго пакоя выглянула Аля. Але як толькі ўбачыла гаспадара з сабутэльнікам, у той жа момант дзверы яе пакоя зачыніліся. Кавалёў. Наперадзе ішоў Кастусь Канцавы — былы сябар і сабутэльнік Сашкі, нёс вялізны драўляны крыж. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
электрызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.
1. Падвергнуць (падвяргаць) электрызацыі.
2. перан. Узбуджаць, даводзіць да ўзбуджанага стану. Школьнікаў, якія адзін за другім прыбягаюць у школу, — паліцыя праганяе. Яны спалохана разбягаюцца, несучы на вёску сенсацыйную вестку, якая ў момант электрызуе старых і малых. Таўлай.
[Ад фр. électriser.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)