Разм. Адрэзаць, адцяць. [Валько:] — У Міхаліны першай гарод адчыкрыжым. Гэта — палітыка. Закон для ўсіх роўны: кінуў калгасную працу — давай сюды зямлю.Савіцкі.//перан. Рэзва і рэзка сказаць што‑н. Таццяна яшчэ памаўчала з момант, а тады раптам адчыкрыжыла з смелай злосцю.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)