Ля́па1 ’пашча, рот звера, вужа, рыбы, чалавека’, ’шырокі рот’, ’звяглівы чалавек’, ’морда’ (ТСБМ, Гарэц., Шн. 2, Касп., Шат., Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ, КЭС, лаг.; докш., маладз., Янк. Мат.), ля́паўка ’рот’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’зяпа’ (слуц., Жыв. сл.). Рус. смал., пск. ля́па ’рот, пашча’. Балтызм. Параўн. літ. lepà, lẽpas ’морда, зяпа’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 2, 719). Сюды ж ляплі́вы ’балбатлівы’ (паст., віл., Сл. ПЗБ).

Ля́па2 ’язва, балячка’ (саліг., Нар. словатв.), люб. ’пухліна’, ганц., пух. ’нарасць на чым-небудзь’ (Сл. ПЗБ). Укр. я́пина ’нарост на дрэве’. Балтызм. Параўн. літ. lẽpis ’соска’, ’казырок шапкі’, lė́pis ’выступ страхі, шырокая страха’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 2, 719).

Ля́па3, ляпані́на ’слата, хлюпата’ (швянч., ганц.), ля́паўка (смарг.) ’тс’, паст. ля́пська ’слотна’ (Сл. ПЗБ), драг. хляпанэ́на ’хлюпата (мокры снег, гразь)’. Укр. валын. ляпани́ця ’тс’, рус. валаг. ляпани́на ’непралазная гразь’. Балтызм. Параўн. літ. šlãpias ’мокры’ (Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 2, 719). Параўн. таксама тураў. лепету́ха ’вадкая гразь’, ле́пець ’слота’ (ТС).

Ля́па4 ’сургуч’ (глус., КЭС). Да ля́паць3кідаць, мазаць густое, ліпкае’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыкіда́цца ’прыставаць (пра хваробу); прыключацца, прыставаць (няшчасцю); наскокваць, накідвацца; прыкідвацца, прытварацца’ (Нас., Мядзв., Гарэц., Байк. і Некр., Касп., Нар. Гом.), прыкі́давацца ’прыставаць (пра хваробу)’ (віл., Сл. ПЗБ), прыкі́дывыцца ’прыкідвацца, прытварацца’ (Бяльк.), прыкі́нуцца ’прыставаць (няшчасцю, хваробе)’ (Бяльк.), таксама зак. тр. прыкі́нуцца ’прыняць пэўны выгляд з мэтай падману; прытварыцца; раптоўна наступіць, прыстаць (пра хваробу, штосьці нядобрае)’; перан. ’прывязацца, прыхіліцца’ (ТСБМ, ТС). Сюды ж амонімы з іншай семантыкай: прыкіда́цца ’трапляцца, пападацца; прызнаваць сваяцкія сувязі, роднасць; спрыяць, ставіцца з прыхільнасцю; прыставаць’ (Ян., ТС), прікіда́цца ’пападацца’ (Бяльк.). Да кіда́ць/‑ца (гл.). Таксама сюды ж аддзеяслоўныя назоўнікі, якія працягваюць семантыку ’прыстаць (пра хваробу)’: пры́кідзь, пры́кісь ’запаленне; дзіцячая хвароба, вогнік’ (чэрв., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ), пры́кісь ’ускладненне хваробы’ (ашм., Стан.), прыкі́дка, прыкі́тка ’запаленне’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), і прыметнікі з далейшым семантычным развіццём: прыкі́дны́ ’ветлівы, ласкавы, прыхільны’ (навагр., Нар. сл.; ст.-дар., Сл. ПЗБ; ТС), прыкі́длівы, прыкі́дчывы ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (слаўг., лельч., нараўл., ЛА, 3), прыкі́дліву ’прыветлівы’ (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тасќаць ’штурхаць’ (жлоб., акц., ЛА, 2), таска́цца ’штурхацца’ (рэч., ЛА, 2), таскану́ць ’штурхануць’ (рэч., ЛА, 2), сюды ж, відаць, таскатня́ ’перацягванне з аднаго месца на другое; хаджэнне па розных месцах, куды пасылаюць’ (Нас.). Укр. таска́ти ’цягаць’, дыял. таска́ть ’занадта хутка ехаць; гнаць (пра скаціну’; кідаць (што-небудзь цяжкае)’, рус. таска́ть ’цягаць’, польск. дыял. taskać ’тс’, taszczyć ’тс’ (з усх.-слав., Борысь, 628). Параўноўваючы з чэш. tasit ’сячы; вымаць з похваў’, славац. tasiť ’тс’, Махэк₂ (637) разглядае словы як вытворныя (т. зв. sk‑intensivum) ад кораня tes‑, параўн. чэш. tesat ’часаць’, гл. таксама Голуб-Ліер, 478; Голуб-Копечны, 380), гл. бел. часа́ць, цясля́р. Магчыма, роднасныя да літ. tąsýti ’цягаць’, якое з’яўляецца інтэратывам ад tę̃sti ’цягнуць’, ст.-інд. táskaraḥ ’рабаўнік, злодзей’, з і.-е. *ten‑ ’цягнуць’ (ЕСУМ, 5, 525–526; Чарных, 2, 229; Фасмер, 4, 26). Малаверагодна вывядзенне са страчанага *taska ’мяшок, сумка’, параўн. ст.-в.-ням. tasca, італ. tasca і пад. (Абаеў, Этимология–1966, 244).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спадзявацца, чакаць, пакладацца, разлічваць, здавацца □ ускладваць надзею, пакладаць надзею, мець надзею, жыць надзеяй, насіць надзею, расціць надзею, не траціць надзеі, не кідаць надзеі, цешыць сябе ілюзіяй, жыць думкай, песціць думку, гадаваць думку, рабіць стаўку

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Марскану́ць ’рэзка адштурхнуць, піхнуць, шпурнуць, адкінуць’, ’ударыць, выцяць, хлыснуць, стукнуць нагою’, ’сцебануць’ (ТСБМ; карэліц., Нар. сл., Янк. Мат.; шчуч., Сцяшк. Сл.; клец., Жыв. сл.), ’кінуць, пабароць’ (Сцяц.), марска́ць ’хутка кідаць нешта дробнае’ (Шат.), марськану́ць ’уцячы наспадзявана для другога’, ’хутка з’ехаць’ (Бір. Дзярж.; бабр., КЭС); марсану́ць ’хутка ўцячы’ (Шат.), марскну́ць ’мільгануць’ (Яруш.), намарска́цца ’напрацавацца, затраціць многа сілы’ (Янк. 1), марса́ць ’часта махаць галавой (пра жывёлу)’ (Крыў., Са сл. Дзіс.). Укр. морсну́ти < морскати ’сцябаць, біць’, мо́рскатися ’бадзяцца’. Паўд.-рус. морсну́ть ’ударыць, сцебануць’, ст.-рус. мърсъкъ ’біч’, польск. merskać, myrsnąć ’сцябаць’, в.-луж. morskać, morsknyć ’сцебануць бічом’, чэш. mrskati ’сцябаць’, ’махаць, біць’, mrskati se ’біцца, кідацца (у трызненні)’, ’плюхацца’, mrsknouti ’сцебануць’, ’жбурнуць, рэзка адкінуць’, mrsknouti se ’расцягнуцца (рэзка ўпаўшы на зямлю)’, ’раптоўна паварочвацца’, славац. mrštiť ’кінуць, жбурнуць’, mrskať ’мільгаць, біць бічом’. Дакладным адпаведнікам іх Махэк₂ (380) лічыць літ. šmìrkšterė́ti ’сцябаць бічом’. Прасл. mъrskati ’хутка рухацца’, якое Махэк₂ (380) і Махэк (SR, 10, 74) выводзіць з mьrskati. Апошняе Меркулава (Этимология–74, 60–61) разглядае як утварэнне з інтэнсіўным суфіксам ‑sk‑ ад прасл. merti ’біць’ (гл. Петлева, Этимология–72, 87, а таксама Куркіна, ОЛА–1972, 219–222).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сіга́ць ‘скакаць’, ‘бегчы, шпарка ісці шырокімі крокамі’ (ТСБМ, Нас., Бяльк., Др.-Падб., Гарэц., Байк. і Некр., Сцяшк., Жд. 1, Нар. сл., ЛА, 2), ‘імкнуцца, жадаць, дамагацца’ (Варл.), сігну́ць ‘ступіць’ (Нас.; карэліц., Сл. ПЗБ), сіг ‘крок, скок’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Др.-Падб., Байк. і Некр.). Рус. сига́ть ‘скакаць’, сиг ‘скок’. Брукнер (490) адносіць сюды ж і польск. дыял. (у XVI ст. запісана як мазавецкае) sigaćкідаць’, а таксама ц.-слав. сиг ‘костка для гульні’ і серб.-харв. си̏га ‘stalactites’. Апошнія два прыклады няпэўныя, у іншых крыніцах не згадваюцца. Бліжэйшыя паралелі бачаць у ст.-інд. śīghráh̥ ‘хуткі, скоры’, ст.-англ. hígian ‘спяшыць, напружвацца, імкнуцца’; гл. Сольмсен, KZ, 38, 143; Майргофер, 3, 348. Іншая версія — ад *sęgati (гл. сягаць) з другасным ‑i‑, як гэта мяркуе Праабражэнскі (2, 248), менш верагодная, аднак для некаторых значэнняў тыпу лаг. sihać ‘дамагацца’ цалкам дапушчальная. Думку Расянена (FUF, 29, 198) аб запазычанні з чув. sik‑ ‘скакаць’, тур. säkmäk ‘тс’ Фасмер (3, 618) адвяргае з прычыны наяўнасці слова ў беларускай мове. Меркаванні Дабрадомава (Бел.-рус. ізал., 39) пра рускае і беларускае слова як булгарызм не пераконваюць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́скаць, плёскацца ’плюхацца, пялёскацца ў вадзе’ (Сл. ПЗБ), сюды ж плёскатам ’цурчаць’ (Нар. Гом.), пліскытаць ’плявузгаць, гаварыць абы-што, балбатаць’ (стол., Сл. Брэс.; валож., Жыв. сл.; Юрч. СНЛ), плес катаць, паекатаць ’клекатаць (пра бусла)’ (хойн., слуц., ЛА, 1), пліскытстьпя, ^піскатня ’балбатня’ (Юрч. СНЛ), укр. плескати ’пырскаць, хлюпаць вадою’, ’балбатаць, выдумляць’, ’шлёпаць па гразі’; рус. плескать, плескать ’плюхацца’, польск. pleszczeć ’абліваць’, plaskać ’тс’, ’кляпаць’, pleskot, pleskotać ’плесці, несці лухту’; н.-луж. plaskać, plaskotae ’плёхацца, паласкацца’, ’цурчаць’, в.-луж. pleskač ’тс’, pleskotać ’плюхацца; плёскацца; пырскаць’, чэш. pleskati, p/eśtiti ’пляскаць, ляпаць’, ’малоць языком’, славац. pliskať ’тс’, ’кідаць’, ’плюхаць, плёскацца’; славен. pleskati ’пляскаць, ляпаць’, ’пляскаць па вадзе’, серб.-харв. чак. pleskat4 шток. pljeskati ’ляскаць у далоні’, серб. пљескати ’пляскаць, ляпаць’, ’упасці, пляснуцца’, макед. плеска ’пляскаць (у далоні), ляпаць’, ’замешваць цеста’, балг. плѐскам ’плёхаць; плявузгнуць’, ст.-слав. пдесклти ’пляскаць у далоні’. Прасл. Apieškoti, інтэнсіў *plьsko/afi ’пляскаць’ — другая ступень чаргавання *ploskati > плёскаць, плёхаць (гл.). Роднаснае літ. pleškėti ’шчоўкаць, ляпаць’, лат. plekšet ’ляпаць; балбатаць; бурліць’, ’таўчы мяккую зямлю ці гліну’, plakset ’ляпаць’. Мяркуецца, што гэта гукаперайманне (Траўтман, 225; Фасмер, 3, 279). Куркіна (Этимология–1978, ЗІ) услед за Міклашычам (254) дапускае магчымасць аднясення прасл. Apieškoti да кораня *pol‑ у якасці другаснай вытворнай асновы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тасава́ць1 ’перамешваць (ігральныя карты)’ (ТСБМ, Янк. 1), та́соваць ’тасаваць (карты)’ (ТС), тасова́ті ’тс’ (Вруб.), тусува́ць ’мяшаць карты’ (Бяльк.), сюды ж тасо́ваны ’перамешаны, пераблытаны’ (ТС). Праз польск. tasować ’перамешваць карты’, ’расстаўляць, распінаць, ставіць’ з франц. tasser ’збіраць у кучу’, звязанае з tas ’куча’ (Фасмер, 4, 26; Брукнер, 566; ЕСУМ, 5, 526).

Тасава́ць2 ’штурхаць, штыляць’ (Янк. 1), ’штурхаць, біць’ (Мат. Гом.), ’рыхліць, ускопваць’ (Сцяшк. Сл.; карэліц., Шатал.), сюды ж тасыну́ты ’штурхануць, піхануць’ (Клім., Сл. Брэс.). Відаць, роднаснае чэш. tasiti ’сячы; вымаць з похвы’, якое Махэк₂ (637) лічыць ітэратывам ад tesati (гл. цясаць) і параўноўвае з лат. test, якое акрамя ’абчосваць’ мае значэнне ’біць’. Сюды ж, магчыма, ст.-бел. тасоване ’?’: ковалю за тасоване прутов осми и два новых… заплатили (1686 г., КГС). Параўн. таскаць, ташчыць, гл.

Тасава́ць3 ’зносіць, цягаць, кідаць’ (рагач., Сл. ПЗБ). Няясна. Нагадвае чэш. tasiti ’цягнуць, валачы’, якое Махэк₂ (637) параўноўвае з рус. таска́ть ’цягаць, валачы’ (параўн. таскаць, гл.), роднасным літ. tąsýti ’торгаць, цягаць, валачы’; паводле аўтараў Сл. ПЗБ (5, 92), апошняе магло быць крыніцай слова, што не мае падстаў. Махэк₂ (там жа) лічыць чэшскае слова ізаляваным у славянскіх мовах, паколькі адсутнічае зыходны дзеяслоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́рман1 ‘голуб асобай пароды, які куляецца пры палёце’ (ТСБМ). Укр. ту́рман ‘тс’, рус. ту́рман ‘тс’. Цёмнае слова. Як здаецца, пэўныя падставы мае думка Фасмера (4, 124) пра гукапераймальнае паходжанне слова, параўн. рус. пск. дать ту́рмана ‘ўпасці, паляцець уніз галавой, перакуліцца’ (1858 г., СРНГ) пры тури́тькідаць з вышыні’ (гл. турнуць). Аднак большасць даследчыкаў схіляецца да ўтварэння на базе французскага дзеепрыметніка tournant ‘які абарачаецца, круціцца’ (паводле Гараева, 380: франц. tourner ‘вярцець’), гл. ЕСУМ, 5, 683; Арол, 4, 119. Ідэя перакульвання пры найменні гэтага голуба пераважае, параўн. англійскую назву бірмінгемскіх ролераў roller ад roll ‘вярцецца, катацца’, roll over ‘перакульвацца’. Паводле Сетарава (Тюрк. лекс. элем., 39), назва птушкі — цюркізм.

Ту́рман2 (ту́рмын) ‘дурань, неразвіты чалавек’ (Юрч. Фраз.), ‘дурыла, тупіца’ (мсцісл., З нар. сл.). Няясна. Параўн. польск. дыял. turman ‘дрэнь, нягоднік, марнатраўца’, turmanić ‘марнатравіць, нішчыць’, якія, відаць, ад turma ‘группа, натоўп, вайскоўцы’ (< лац. turma ‘найменшы атрад конніцы ў Старажытным Рыме’), гл. Варш. сл., 7, 171; Брукнер, 585. Аднак па лінгвагеаграфічных прычынах запазычанне менш верагоднае, чым мясцовы наватвор. Параўн. ду́рман ‘дурань’ (ТС), дурмана́й ‘тс’ (Сл. ПЗБ) як магчымыя зыходныя “звонкія” варыянты слова, утвораныя пры дапамозе суф. ‑ман; звязана з дурны́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыцягну́ць, ‑цягну, ‑цягнеш, ‑цягне; зак., каго-што.

1. Даставіць, прынесці куды‑н. што‑н. цяжкае, грувасткае. Хлопчыкі прыцягнулі драбіну, але яе было малавата, каб дастаць на падстрэшша. Ляўданскі. Вось Яцук падхапіўся, прыцягнуў ахапак ламачча. Галіну за галінай пачаў кідаць у агонь. Лупсякоў. // Наблізіць з сілай, з якімі‑н. намаганнямі каго‑, што‑н. да каго‑, чаго‑н. Павел схапіў .. [Міхаля] за грудзі і прыцягнуў да сябе. Чарнышэвіч. Аўдоцця прыцягнула да грудзей галоўку сына, моцна прытуліла. Мележ. // Наблізіць сілай прыцяжэння, магнетызму. Магніт прыцягнуў іголку.

2. Разм. Сілаю, угаворамі прывесці куды‑н., прымусіць зайсці куды‑н. Прыцягнуць у госці. Прыцягнуць у кіно. □ [Пніцкі] прыцягнуў.. [Нахлябіча] да сына. Чорны. // Прывесці з сабой. Некаторыя з гэтых знаёмых у сваю чаргу прыцягнулі сваіх знаёмых. Маўр.

3. перан. Прывабіць, выклікаць жаданне прыйсці, прыбыць куды‑н. Выстаўка прыцягнула шмат наведвальнікаў. □ Нялюбая была .. [Веры] прафесія, а тое, што прыцягнула яе сюды — каханне да Кузьмы, пачало знікаць. Дуброўскі.

4. перан. Выклікаць жаданне, заахвоціць або прымусіць прыняць удзел у чым‑н., заняцца чым‑н., прымкнуць да чаго‑н. Прыцягнуць на свой бок. □ — Я, прызнацца, шукаў вас, каб пагаварыць і прыцягнуць да работы ў нашай беларускай першай газеце. Колас. — Работа з моладдзю, з інтэлігенцыяй, каб прыцягнуць іх у атрады, — адна з галоўных нашых задач. Шамякін.

•••

Прыцягнуць да адказнасці — прымусіць адказваць за сваю дзейнасць, за свае ўчынкі.

Прыцягнуць увагу — выклікаць цікавасць, прымусіць звярнуць на сябе ўвагу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)