Зе́льна1 ’тлумна’, зялі́цца ’тлуміцца’ (бялын., Яўс.). Рус. перм., пск., тамб., арл. зе́льно ’вельмі, надта’. Зыходзячы з рус. значэння відаць, суадносіцца з *zělo ’вельмі’ (адкуль і прыслоўе дазела ’вельмі’ (Нас.) < *do zěla): прыметнік з суфіксам ‑ьn‑, прыслоўе, ад якога на ‑a, а таксама дзеяслоў на ‑i‑ti sę > ‑іцца. Прасл. zěl‑ (ст.-слав. ѕѣлъ, славен. zelô, ст.-чэш. zielo ’вельмі’) да і.-е. кораня *gʼhoilo‑ ’моцны, вясёлы, жвавы’ (Покарны, 1, 452): літ. gailùs ’злосны, востры’, лат. gails ’юрлівы’, ст.-в.-ням. geil ’тс’ і інш. Фасмер, 2, 92; Шанскі, 2, З, 85; Львоў, ДС ИЯ, 8, 88–100; Траўтман, 75.

Зе́льна2, зельна свята, зелна ’спас’ (Сл. паўн.-зах.). Польск. Matka Boska Zielna ’назва каталіцкага свята 15 жніўня’, відаць, крыніца бел. слова (і злучэння). Адпаведная праваслаўная назва — Прачыста < прѣчистая, аспожка (гл.) > спожка. Параўн. Грынблат, Белор., 257. Польск. уст. zielny ад ziele ’зелле’, гл. зелле з прыметнікавым суф. ‑n‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

навасе́лле, ‑я, н.

1. Перасяленне, пасяленне ў новы дом, новую кватэру; уваходзіны. Жанчына яшчэ ўсё, мусіць, перажывала радасць наваселля і дзялілася гэтаю радасцю з.. [Паўлам Іванавічам]. Арабей. Справіла наваселле ўдава.. актывіста Хартановіча: саманны домік, па тыпавому праекту, пабудаваў ёй калгас. Брыль.

2. Свята з выпадку пасялення на новым месцы. На кожным паверсе, у кожнай кватэры спраўлялі наваселле — звінелі чаркі. Мележ. Да позняй ночы весяліліся беражкоўцы, святкуючы наваселле сваіх аднавяскоўцаў. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раздво́іцца, ‑двоюся, ‑двоішся, ‑двоіцца; зак.

Раздзяліцца надвае, на дзве часткі. Шырокая лугавая сцежка ля балотнай чорнай лужыны раздвоілася. Адна, ледзь прыкметная, падымаючыся ўгору, паўзла ў густы ядловец, другая бегла ўлева. Хомчанка. // перан. Страціць цэльнасць, унутранае адзінства, стаць супярэчлівым. Адным словам, набліжалася чужое мне свята. Мая душа раздвоілася. Карпюк. Пазней талент маладога пісьменніка неяк дзіўна раздвоіўся: перагушчаны, непрасветлены быт — на адных старонках, і празмерна напятая, ненатуральная лірыка — на другіх. Бярозкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэвалюцы́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да рэвалюцыі, звязаны з ёю. Рэвалюцыйнае свята. Рэвалюцыйныя песні. Рэвалюцыйны сцяг. // Які стаіць на баку рэвалюцыі, прасякнуты духам рэвалюцыі, яе ідэямі. Рэвалюцыйны клас. Рэвалюцыйны пісьменнік. // Накіраваны на ажыццяўленне рэвалюцыі. Рэвалюцыйная барацьба. Рэвалюцыйны рух. // Устаноўлены рэвалюцыяй, у выніку рэвалюцыі. Рэвалюцыйная дыктатура рабочага класа. Рэвалюцыйны ўрад.

2. Які ўносіць карэнныя змены, пераўтварэнні ў якую‑н. галіну (навуку, тэхніку, мастацтва). Рэвалюцыйныя пераўтварэнні ў тэхніцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кірма́ш ’продаж тавараў у пэўную пару года ў вызначаным месцы’, ’шумнае, ажыўленае зборышча людзей’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Шат., Касп., Бяльк., Мядзв., Сцяшк., Мал., Грыг., Гарэц., КЭС, лаг.). Ст.-бел. кермашъ ’тс’ (з 1683 г.). З польск. kiermasz ’тс’ (Булыка, Запазыч., 153). Старапольскае значэнне ’свята асвяшчэння касцёла, адпушчэнне грахоў’. Крыніцай польскай лексемы з’яўляецца с.-в.-ням. kirmesse (н.-ням. Kirchmesse) у тым жа значэнні (Слаўскі, 2, 154–155).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́сленіца, ма́сленка, ма́сьлінка, ма́сліна, ма́слянасвята провадаў зімы, аднесенае царквою на нядзелю перад вялікім постам’, ’прывольнае добрае жыццё’ (ТСБМ, БелСЭ; драг., КЭС; паўд.-усх., КЭС). Укр. ма́сниця, ма́сляниця, масляна, рус. масленица, ма́сляница, ма́сленая, ма́сляная, ст.-рус. масленица, масляница, масленая недѣля ’масляніца’. Усходнеславянскае. Утварылася ў выніку намінацыі са ст.-слав. словазлучэння ⁺масльнаꙗ седьмица. Сюды ж маслінка ’страва з тварагу і масла, якую ядуць на масленіцу’ (віц., Хрэст. дыял.). Да ма́сла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыхо́д ’парафія; ніжэйшая царкоўная арганізацыя ў хрысціянскай царкве; мясцовасць, дзе жывуць члены гэтай арганізацыі’ (ТСБМ, Др.-Падб., Бяльк., Мат. Гом.; лях., Сл. ПЗБ), ’збор людзей на рэлігійнае свята’ (ПСл), пріхо́джынік ’прыхаджанін, парафіянін’ (Бяльк.). Рус. прихо́д ’царкоўны прыход’, укр. прихо́д ’парафія’. Аддзеяслоўны назоўнік з нулявой суфіксацыяй ад прыходзіць < хадзіць (гл.). Як мяркуе Фасмер (3, 368), першаснае значэнне — ’сход для выбараў старасты’. Паводле ЕСУМ (4, 582), запазычана з рускай мовы, што нельга выключыць і для беларускага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

двайны́, ‑ая, ‑ое.

1. У два разы большы; падвоены. Двайны расход. Двайная плата. □ У гэты дзень было двайное свята — дзень выбараў супаў з 45‑годдзем устанаўлення Савецкай улады ў горадзе. «Звязда».

2. Які складаецца з двух аднародных ці падобных прадметаў, частак. Двайное дно. □ Жыжка прадзеў левую руку праз двайны раменны повад вуздэчкі, каб не выпусціць жарабка. Ермаловіч.

3. Які праяўляецца ў двух відах, формах. Яны вялі старанна прадуманае двайное жыццё. Гамолка.

•••

Двайная бухгалтэрыя гл. бухгалтэрыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Труб ‘ крык, гвалт’, тру́бес ‘галашэнне, моцны плач’ (ТС). Няясна; магчыма, паходзяць ад ням. trüben ‘засмучаць, азмрочваць’, ‘муціць, каламуціць’, trüb, trübe ‘маркотна, журботна’, trübsal ‘гора, смутак, жаль, туга, журба, маркота’; пранікненне іх адбылося, відаць, праз ідыш, параўн. ід. trojb ‘труба’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.). Гл., аднак, у Скарыны Празникъ Трубъ — яўрэйскае свята, калі пад гукі труб адбывалася ахвярапрынашэнне (ГСБМ). Параўн. таксама разм. труба́ ‘гібель, пагібель’ (ТСБМ), трубе́ц ‘канец, капцы’ (ТС), збліжэнне з якімі магло ўплываць на семантыку слоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бага́ч, ‑а, м.

1. Той, хто валодае вялікім багаццем. Вось гуляе багач, Аж палац той дрыжыць. Купала. Багачы і панства, Нашы «дабрадзеі»! Мы на суд вас клічам, Каты вы, зладзеі! Колас. Падрослых хлопчыкаў .. [ўдовы] аддавалі ў пастушкі. Дачок — багачам у служанкі. Бядуля. / у іран. ці жарт. ужыв. Пра небагатага чалавека.

2. Уст. Свята ўвосень, 8 верасня. — Пойдзем, сынок, на багача ў Мікалаеўку, — сказала маці, праслухаўшы бацькава пісьмо. Якімовіч. Прыйшоў багач — кідай рагач, бяры сявеньку ды сёй памаленьку. Прыказка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)