двайны, ‑ая, ‑ое.

1. У два разы большы; падвоены. Двайны расход. Двайная плата. ▪ У гэты дзень было двайное свята — дзень выбараў супаў з 45‑годдзем устанаўлення Савецкай улады ў горадзе. «Звязда».

2. Які складаецца з двух аднародных ці падобных прадметаў, частак. Двайное дно. ▪ Жыжка прадзеў левую руку праз двайны раменны повад вуздэчкі, каб не выпусціць жарабка. Ермаловіч.

3. Які праяўляецца ў двух відах, формах. Яны вялі старанна прадуманае двайное жыццё. Гамолка.

•••

Двайная бухгалтэрыя гл. бухгалтэрыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)