Пу́ндзель ’звязка льну’ (ТС), пу́ндэль ’тс’ (ТС), пундэль ’старая мера ільну, роўная 12 кг (30 фунтам)’ (ашм., Сл. ПЗБ), пундэлік, пундэляк ’тс’ (шальч., уздз., глыб., Сл. ПЗБ), пундэлік, бунтэляк, бунтэлік ’звязка лёну з завучанымі пасля часання канцамі’ (мін.-маладз., Шчарб.), ст.-бел. пундельмера вагі (кала 25 фунтаў)’. Лічыцца, што слова запазычана з літ. pundelis ’старая мера ільну’ (Скурат, Меры, 115; Булыка, Лекс. запазыч., 156), што ў сваю чаргу магло быць запазычана з ем. дыял. pundel ’тс’ (Сл. ПЗБ); у апошнім выпадку, а таксама па лінгвагеаграфічных прычынах літоўскае пасрэдніцтва не з’яўляецца абавязковым, параўн. суч. літ. pundas ’звязка, скрутак, клунак, цюк, пук’. На некаторыя формы паўплывала запазычанне бунт ’звязка, пук’ (гл.). Гл. таксама пунтэль ’звязка счэсанага і сплеценага льну’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

но́рма, ‑ы, ж.

1. Устаноўленая мера, устаноўленыя памеры чаго‑н. [Аграном] сачыў за ачысткай насення і нормамі высеву. Брыль. [Сцёпка:] І мяне залічылі на рабфак звыш нормы, а потым усё ўладзілася. Колас. // Устаноўленая мера прадукцыйнасці працы. Нормы выпрацоўкі. □ Брыгада хутка стала вылучацца сярод іншых: і нормы пераконваліся і якасць работы з кожным днём узрастала. Кулакоўскі. // Спец. Тое, што і нарматыў. Тэхнічныя нормы. □ Трэба было зманціраваць маслаправод турбіны. Па норме на гэта адводзіўся роўна месяц. Дадзіёмаў. // Устаноўленая мера якіх‑н. спартыўных дасягненняў. Выканаць норму майстра спорту. // Сярэдняя, звычайная велічыня чаго‑н. Норма атмасфернага ціску. Норма выпадзення ападкаў.

2. пераважна мн. (но́рмы, норм). Агульнапрызнаныя, узаконеныя ў пэўным асяроддзі правілы паводзін людзей у грамадстве. Нормы паводзін. Этычныя нормы. □ [Буцкевіч:] Вашы падначаленыя парушаюць самыя элементарныя дыпламатычныя нормы. Вітка. // Устаноўленае, агульнапрынятае правіла ў мове, літаратуры і інш. У савецкі перыяд асноўныя граматычныя нормы беларускай літаратурнай мовы былі замацаваны школьнымі падручнікамі, дапаможнікамі для вышэйшых навучальных устаноў. Граматыка. // Узор. Узяць за норму што‑н.

3. Спец. Загаловак кнігі, звычайна скарочаны, які даецца дробным шрыфтам на першай старонцы кожнага друкаванага аркуша ўнізе з левага боку.

•••

Прыйсці (увайсці) у норму гл. прыйсці.

[Лац. norma.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наказа́ние ср. ка́ра, -ры ж., пакара́нне, -ння ср.; (взыскание) спагна́нне, -ння ср.;

подве́ргнуть наказа́нию пакара́ць;

теле́сное наказа́ние цяле́снае пакара́нне;

в наказа́ние каб пакара́ць, у пакара́нне;

вы́сшая ме́ра наказа́ния вышэ́йшая ме́ра пакара́ння;

наказа́ние мне (тебе́) с кем-л. го́ра мне (табе́) з кім-небудзь;

су́щее (пря́мо, про́сто) наказа́ние про́ста го́ра.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакара́нне, ‑я, н.

Мера ўздзеяння за зробленае злачынства, правіннасць; кара. Пакаранне бізунамі. Патрабаваць суровага пакарання. □ [Немцы] беглі па хмызняку, полем. Быццам ваўкі, што нарабілі шкоды, уцякалі ад небяспекі, ад пакарання. М. Ткачоў. Больш тыдня Алесь працаваў на трактары: такое пакаранне прыдумаў яму старшыня. І ўсё ж, нарэшце, змілаваўся, зноў даў яму [аўтамашыну]. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасцяры́к, ‑церыка, м.

1. Старадаўняя руская мера (вагі, аб’ёму і пад.), якая змяшчае шэсць якіх‑н. адзінак, а таксама прадмет такой вагі, аб’ёму і пад. Шасцярык пшаніцы. Цвік-шасцярык. Свечка-шасцярык.

2. Уст. і спец. Прадмет, які складаецца з шасці частак. Вяроўка-шасцярык. Нітка-шасцярык.

3. Запрэжка ў шэсць коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залатні́к I, -ка́ м., тех. золотни́к

залатні́к II, -ка́ м., уст. (мера веса) золотни́к;

малы́ з., ды дарагі́погов. мал золотни́к, да до́рог

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прасце́нь1мера палатна ў даўжыню’ (Мік., Інстр. 2), ’мера аснаванай для ткання пражы ў даўжыню ад сцяны да сцяны’ (Інстр. 2), ’пража, якая з двух верацён змотана на адно’ (гродз., бераст., арш., горац., Трухан, вусн. паведамл.). Гл. про́сцень.

Прасце́нь2, прасце́нак ’прамая дарожка, якая раздзяляе поле’ (Нас., ТСБМ, Касп.). Дэрываты ад про́сты з суф. ‑ень (прасцень), да якога потым далучыўся яшчэ суф. ‑ак. У семантычных адносінах параўн. просць (гл.), рус. прость ’прамая дарога’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муля́ж ’злепак, мадэль прадмета ў натуральную велічыню’ (ТСБМ). З рус. мовы, у якой з франц. moulage ’фармоўка’ < mouler ’адліваць’ < moule ’форма’ < лац. modulusмера’ (Голуб-Ліер, 325).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паўшуро́нак ’адна шостая сажня дроў’ (Шат., Мат. Гом.), паўшу́ркімера дроў’ (Мат. Гом.). Да паў- і шурка (гл.). Апошняе праз польск. szar, szur з ням. Schar ’куча’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скі́рпамера насечаных дроў’ (Байк. і Некр.). Магчыма, з лат. kir̃pa ‘капна’, балт.-ням. Stirpe ‘капна ў полі’. Менш верагодна кантамінацыя скірда, скірта і тарпа, торп (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)