Пасалаве́ць ’паблякнуць ад стомы’ (паўн.-усх., КЭС), ’зрабіцца невыразным, мутным ад стомы, ап’янення (пра вочы)’ (ТСБМ). Да салаве́ць ’тс’, якое разам з рус. солове́ть ’мутнець’, укр. солові́ти ’хмурнець (аб поглядзе)’, рус. солово́й ’светла-шэры, жаўтлява-шэры’ з’яўляецца роднасным да ст.-в.-ням. salo, salawêr ’цёмны, мутны’, ст.-ісл. sǫlrжоўты, брудны’, англ. sallow ’бледны’ (Фасмер, 3, 712).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

усплёск, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. усплёскваць — усплёснуць і усплёсквацца — усплёснуцца.

2. Узнятая хваля, а таксама гук, шум, які яна ўтварае. Хвалі беглі на бераг, злізвалі прыбярэжную пену, шумавінне, усплёскамі кідаліся на жоўты пясок. Лынькоў. У гэты ж момант пачуўся ўсплёск: шчупак выскачыў з вады і хапіў блешню. Ігнаценка. / у перан. ужыв. І кожны чалавек шукае ў гэтым віры колераў маленькі, свой усплёск радасці. Сіпакоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Булдоўка ’расліна Nuphar luteum Sm., гарлачык жоўты’ (Інстр. II, Кіс., там і крыніцы). Паколькі расліна мае «пузатыя» кветкі, то яна часта носіць назвы тыпу ба́нька (< ба́нька ’пузатая пасудзіна’), глечыкі, кушынкі, жбанкі (гл. пад банька і іншыя падобныя назвы). У дадзеным выпадку выступае аснова булд-, якой часта называюць пузатыя, круглыя, выпуклыя прадметы (гл. булд-, булдава́, булды́га, булды́р, бульды́р). Параўн. яшчэ назвы кветак тыпу булдоўнік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

афарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.

1. Пакрыць або насыціць фарбай, чым‑н. фарбуючым. Афарбаваць дах. Афарбаваць тканіну. □ Лукаш асеў, і кроў яму афарбавала скронь. Танк.

2. Надаць які‑н. колер. Афарбаваць шчокі румянцам. □ Усход сонца афарбаваў акно спальні Крушынскага. Бядуля. А з-за лесу выплыў вялізны-вялізны месяц і адразу ўсё афарбаваў у жоўты колер. Чарнышэвіч.

3. перан. Надаць якое‑н. адценне, які‑н. сэнс чаму‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шась, выкл.

Разм.

1. Ужываецца гукапераймальна для абазначэння шуму падзення чаго‑н. сыпкага, сухога. Шась, шась, шась... Шорхае жоўты пясок, сыплецца і сыплецца зверху, як дождж. Пташнікаў.

2. у знач. вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. шаснуць. Мальвіна грукнула дзвярыма Ды бураю ў камору шась! Колас. І раптам — шась! — аднекуль з вышыні сыплецца снежны пыл. Краўчанка. Фурман шась нажом па пастронках, сеў на прысцяжнога каня і пагнаўся за хлопцам. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

янта́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да янтару; зроблены з янтару. Янтарныя пацеркі.

2. перан. Які па колеру нагадвае янтар; залаціста-жоўты. Цікава глядзець, як цячэ з янтарных сотаў у вялізную бочку мёд. Ваданосаў. А колас які! Ён наліваецца буйным янтарным зернем. Гроднеў.

•••

Янтарная кіслата — арганічнае злучэнне, якое змяшчаецца ў янтары і іншых смолах, а таксама ў бурым вугалі і ў некаторых раслінах (выкарыстоўваецца ў фатаграфіі і медыцыне).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зялёны. Рус. зеленый, укр. зеле́ний, польск. zielony, серб.-луж. zeleny, чэш., славац. zelený, славен. zelèn, серб.-харв. зѐлен, балг. зелѐн, макед. зелен. Ст.-слав., ст.-рус., ст.-бел. зеленъ. Прасл. zelenъ адлюстроўвае суфіксальнае (з прыметнікавым суфіксам ‑en‑) развіццё кораня *zel, прадстаўленага ў зелле, зелкі. І.‑е. корань мае від *gʼhel‑; у іншых і.-е. мовах розныя галосныя элементы (*gʼhlē, як грэч. χλωρός ’жоўта-зялёны’; параўн. χολέρα ’халера’). Форма з ‑e‑ ў балт. словах са знач. ’зелянець’: літ. žélti, лат. zel̂t. Параўн. літ. žãlias, лат. zalʼš, ст.-прус. saligan ’зялёны’, авест. zaranya ’золата’, zairiжоўты’, ст.-в.-ням. gluoen ’гарэць’, ням. glühen ’блішчэць’. Таго ж кораня зала́, золата. Фасмер, 2, 92; Шанскі, 2, З, 84; БЕР, 1, 632; Скок, 3, 648; Голуб-Копечны, 435; Саднік-Айцэтмюлер, 336; Махэк₂, 714; Траўтман, 364–365; Покарны, 1, 429–430; Сураўцава, ЭИРЯ, 8, 151–152. Параўн. жоўты, жоўкнуць, дзе варыянты гэтага кораня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

залаты́, -а́я, -о́е.

1. гл. золата.

2. у знач. наз. залаты́, -о́га, мн. -ы́я, -ы́х, м. Манета з золата, чырвонец.

3. Колеру золата, бліскуча-жоўты.

Залатыя валасы.

Залатая восень.

4. перан. Шчаслівы, радасны.

З. час.

З. век.

5. перан. Цудоўны, выдатны.

З. чалавек.

Залатыя рукі (умелыя).

6. перан. Дарагі, любімы.

Залатыя мае дзеткі.

Залатое сячэнне (спец.) — гарманічная прапорцыя, у якой адна частка адносіцца да другой, як усё цэлае да першай часткі.

Залатая моладзь — пра моладзь з забяспечаных слаёў грамадства, якая вядзе марнатраўнае жыццё.

Залатая сярэдзіна — пра спосаб дзеяння, пры якім пазбягаюць крайнасцей, рызыкі, смелых рашэнняў.

Залатое вяселле (разм.) — пяцідзесяцігоддзе сямейнага жыцця.

Залатое дно — пра невычэрпную крыніцу багацця, даходу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Буксінка ’бручка, Brassica napus L.’ (маг., Кіс.). Бясспрэчна, мясцовае ўтварэнне (няма ў іншых мовах і суседніх дыялектах). Паколькі бручка часта носіць розныя, яўна новыя назвы (параўн., напр., немка, чыгірынка), у тым ліку і па колеру (сінюха), то можна меркаваць пра сувязь з прыметнікам тыпу рус. дыял. букси́новый ’чырвона-жоўты або цёмна-аранжавы’ (< фукси́н < ням.). Адсюль буксінка ’бручка’. Параўн. бу́кса2 ’бручка’. Гл. Краўчук, БЛ, 1973, 3, 56.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаўце́нь ’кветка жоўтага колеру, жаўтушнік, Erysimum L.’ (Бяльк.). Ад асновы прыметніка жоўты (гл.) з суфіксам ‑ень (Сцяц., Афікс. наз., 100). Літаратурнае жаўтушнік суадносіцца з той самай асновай, але суфіксацыя ўказвае на магчымасць рус. уздзеяння. Бел. дае хутчэй, жаўтушка ’Erysimum cheiranthoides L.’ як шэраг назваў грыбоў, птушак, ад жаўтуха (> жаўтушка) утвараецца прыметнік жаўтушны і назоўнік з суфіксам ‑ік (рус. желту́шник). Польск. żółcień назва іншай кветкі (Carthamus)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)