Плю́тацца ’блытацца’ (паст., воран., Сл. ПЗБ), плютьць гаварыць абы-што’ (міёр., Нар. лекс.). Да плут, муціць i̯ (гл.). Мяккасць ‑я*⇉пад уплывам польск. plątać (šią) ’блытацца’, ’заплятацца (пра язык)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Згару́сціць ’зрабіць абы-як’, ’прыдбаць з цяжкасцю’ (ТСБМ), ’зваліць у кучу’, ’сабраць’ (Янк. I, II, Жд. 3), згарушчыць ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, да згарнуць і грувасціць. Гл. гарнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лаўцу́-саўцу́ ’пажаданне поспехаў паляўнічаму, рыбаку’ (Касп.). Да лавёці (гл.). Другая частка выразу, відавочна, звязапа з назвай дзікай качкі-крохаля — савук (Інстр. 2). Параўн. таксама саўлюкабы-што’ (Вяр.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нале́та, прысл.

Разм. Будучым летам, у будучым годзе. [Бацька:] — Налета мо’ ўжо цялушка ацеліцца, а адно лета як-небудзь і без малака пражывем, малых жа няма... Галавач. — Супакойся, — папрасіў [Яўген]. — Хаваеш ты сябе, ці што? Не паступіла ў гэтым годзе — паступіш налета. Абы ахвота была. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́верзны, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які заключае ў сабе каверзу; заблытаны, складаны. Каверзнае пытанне. Каверзная справа. □ Іншы раз было і так, што той-сёй спецыяльна адшукваў.. каверзныя пытанні, абы толькі збіць з панталыку настаўніка. «Звязда».

2. Які робіць, чыніць каверзы, схільны да іх. Каверзны чалавек.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пяцісце́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Вялікая хата, падзеленая на дзве часткі капітальнай сцяной. Хату, бачылі ўсе, [Васіль] стаўляў не абы-якую — пяцісценку, на два пакоі! Мележ. [Падпольшчыкі] змоўклі і ў гэты час пачулі голас Гарнага ў пярэдняй палавіне маляўкінай пяцісценкі. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расто́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Торкаючы, размясціць у розных месцах або на якой‑н. прасторы (пра ўсё, многае). Расторкаць фасолю па ўсёй градзе.

2. перан. Марна выдаткаваць, зрасходаваць. Абы-як растраціць, расторкаць прадукт можна, толькі хіба ж гэта парадак? М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мы́згаць ’перабіраць страву, есці з неахвотай’ (круп., Жыв. сл.). Магчыма, роднаснае з рус. мызгатьабы як мыць бялізну’, ’часта хадзіць туды-сюды’, ’слізгацца’, ’сноўдацца, бадзяцца’ < прасл. myzg‑ (Куркіна, Этимология–1972, 67).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарабосі́ць ’тараторыць, гаварыць абы-што’ (ТС). Звязана з тараба́ніць1 (гл.), утварэнне з экспрэсіўным суф. ‑ос‑, параўн. славен. trbosati ’стукаць дзвярыма’; першапачаткова, магчыма, у назоўніку *тарабос, як у фігос, п’янтос, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мянці́ць несов.

1. (косу) точи́ть (наждачной лопаткой);

2. перен., прост. (языком) трепа́ть, моло́ть; болта́ть;

м. абы́ што — болта́ть лишь бы что;

м. языко́м — трепа́ть языко́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)