Басты́сь здаровы, ні на што няздатны хлопец, бадзяга’ (Касп.). Няяснае слова (як і большасць экспрэсіўных слоў наогул). Можна меркаваць, што гэта нейкае ўтварэнне («экспрэсіўны» суфікс ‑с‑), звязанае з басця́цца (з літ. мовы) ’бадзяцца’ (гл.), басця́ка ’бадзяга’ і з байстру́к, бастру́к. Параўн. яшчэ літ. bastū̃nas ’бадзяга’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лабзе́нь ’хлопец з вялікім ілбом’ (Нас.). Сюды ж формы з перастаноўкай: лазбень ’тс’ (Жд. 2, Нас., Бяльк.), ’поўны, здаровы чалавек’ (Бяльк.). Метатэза адбылася, відаць, паводле асацыяцыі з дзеясловам лазіць і наз. лоб (’лазіць усюды’ > ’свавольнічаць’ ’выдумляць’ > ’быць разумнікам’). Параўн. таксама смал. лабзень, лазбень ’лоб’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тату́ля ’ласкавы зварот да бацькі’ (ТСБМ), а таксама ў звароце да дзіцяці (Нас.), ’сын, вельмі падобны да бацькі’ (Яўс.), ’хросны бацька’ (Сцяц. Сл.), тату́ль іранічнае ’вялікі хлопец, старэйшы за іншых’ (беласт., Сл. ПЗБ). Гл. тата, з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. матуля 1, і ў пераносным ужыванні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пага́нскі, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Тое, што і паганы (у 1 знач.). — А паганскі гэты Бераг хлопец; такі хуліган, такі абармот. Гартны.
2. Уст. Нехрысціянскі, якой‑н. іншай веры. Паганскія багі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарто́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Такі, калі бывае ўдача; такі, якому бывае ўдача; удачлівы. Фартовы дзень. Фартовы паляўнічы.
2. Прыгожы. Марыся сапраўды фартовая дзяўчына. Бажко.
3. Спрытны, хвацкі, маладзецкі. Фартовы хлопец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціхмя́ны, ‑ая, ‑ае.
Паслухмяны, пакорлівы, лагодны, рахманы. Шафёр Кузьма Круглы — малады ціхмяны хлопец. Навуменка. Зрабіліся вялікія вочы ў Лізы: ні разу яшчэ не бачыла яна маці, ціхмяную, пакорлівую, вось такой. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бады́ль, ‑я, м.
Тое, што і бадыліна. Хлопец блукаў вачыма па агародзе Раманюкоў, дзе тлустая, чорная зямля, кукурузныя бадылі, маса лісцяў яблынь, вінаграду і гародніны сведчылі, што тут сабраны багаты ўраджай. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ціхма́ны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і ціхмяны. Глушак зноў паглядзеў на лысаватага: а гэты, можа, і праўда ціхманы і добры. Мележ. Даўней Хведар быў ціхманы, сарамлівы і крыху цельпукаваты хлопец. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Малойчык ’малады чалавек, хлопец’, ’маладзец’ (Касп.) (пагардж.) ’чалавек амаральных паводзін, які заслугоўвае асуджэння’ (ТСБМ, Нас., Растарг.), ’жаніх’ (віл., З нар. сл.). З малодчык, якое з маладзец (гл.). Аб пераходзе ‑дч‑, ‑тч‑, у ‑й‑ гл. Карскі, 1, 351. Значэнне ’чалавек амаральных паводзін’ запазычана з рус. молодчик ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
А́ндрус ’брат’ (арг. — маг., слуц., Рам. 9, 21). Параўн. рус. афенск. андрус ’тс’, укр. лірніцк. андрус, яндрус, вандрус ’тс’, польск. ахвесніцк., прастамоўн. andrus злодзей, вулачнік, хлопец, кавалер’. З грэч. ἀνήρ, ἀνδρος ’мужчына’ праз пасрэдніцтва агульнай усх.-слав. эзатэрычнай мовы афеняў, купцоў (Бандалетаў, Бел.-укр. ізал., 101–102).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)