Мардва́ ’дзеці’ (клім., Растарг., Да характ.) ’гарэзы, свавольнікі’, ’назола’, ’непакойныя людзі’, ’шумная хеўра, зборышча’ (Нас.). Рус. смал. мордва́ ’розныя дробныя прадметы, дробязь’, смал., калуж. ’малыя дзеці’. Да мардава́ць ’мучыць, непакоіць’ (Фасмер, 2, 653–654). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ва, як дзятва́, пацанва́, братва́ (Сцяцко, Афікс. наз., 202). Параўн. драг. жымырва́ ’дзеці — гарэзы і назолы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пацу́рыць ’прагнаць’ (стаўб., Нар. сл.). У выніку кантамінацыі лексем туры́ць ’гнаць’, цу́рыць ’кідаць’ і, магчыма, цу́рка ’палка’.

Пацуры́ць, ушац. пъцуры́ць ’паразбіваць на дробныя асколкі’ (Нар. лекс.). Да па‑ і цуры́ць ’кідаць’, якое з’яўляецца роднасным да літ. kiáuras ’дзірка’, лат. caūrs ’дзіравы’, с.-н.-ням. schore ’трэшчына, пералом’ (Мюленбах-Эндзелін, 1, 365; Фасмер, 4, 387).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́раха ’муравей’ (драг., КЭС і З нар. сл.; малар., стол., Сл. Брэс.), мура́ха ’тс’ (Бес., Дразд.; бяроз., Шатал.), мурахо́уё ’мурашкі’ (рэч., Нар. сл.). Укр. мура́ха ’тс’, ’мурашкі’. Утвораны ад мур‑ы (гл. мурава́ты) пры дапамозе суфікса ‑аха (Слаўскі, SP, 1, 72). Палескае. З семантычным пераносам — мураха ’кузырка’ (Дразд.). Аналагічна ў іншых гаворках: параўн. рус. ярасл. мураша́ ’ўсялякія дробныя кузуркі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́шыбак ’палка’ (калінк., Мат. Гом.), навагр. пашыбак ’палка, якой можна кінуць’ (З нар. сл.). Рус. пск., цвяр. паши‑ бок Асколак, абломак чаго-н.© ’рэзкі удар’. Да па‑ (< прасл. pa‑) і шыбаць (< прасл. šibati ’біць, кідаць’), адпаведнікам якога з’яўляецца літ. šiupėsдробныя кавалкі, крошкі’, šiupeti ’крышыцца, драбіцца’. Суфікс ‑ъkъ надае значэнне выніку дзеяння (Борысь, Prefiks., 30).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Турыя́, турые́, тырые́, тырыя́, турʼé ‘пілавінне’ (кобр., ЛА, 1), тыруя́ ‘тс’ (драг., іван., Сл. Брэс.). З прасл. *ter‑ti ‘церці’, да асновы якога далучаўся суф. ‑ьje > *terьje, у якім ‑e‑, паводле заходнепалескага вакалізму, было заменена на ‑ы‑, а апошняе перайшло ў ‑у‑. Параўн. труя́ (гл.), укр. тури́цядробныя часцінкі дрэва, якія выпадаюць пры свідраванні’ (ЕСУМ, 5, 681).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

на́сып, ‑у, м.

1. Узвышэнне, зробленае шляхам насыпкі зямлі, грунту і пад. На некаторых магілах пачала прабівацца трава, на ёй блішчалі скупыя кроплі расы, а большасць насыпаў яшчэ жаўцела зверху глыбінныж жвірам. Кулакоўскі. Дарожны насып з двух канцоў моста быў вельмі высокі. Ставер.

2. у знач. прысл. на́сыпам. Спец. У рассыпаным стане (пра спосаб захавання і перавозкі). Дробныя радыёдэталі ўпакоўваюць насыпам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драбні́ць, драбню, дробніш, дробніць; незак., што.

1. Дзяліць на больш дробныя часткі; драбіць. Драбніць надзелы. □ — Я не схільны, таварыш Сініца, каб ты камандаваў атрадам, ды яшчэ такім маленькім, як у цябе. Нашто драбніць вашы сілы? Лынькоў.

2. Рабіць драбнейшым, часцейшым, чым звычайна. Яна была маленькая, Люся, толькі па плячо мне, і мне прыходзілася трошкі драбніць крок, каб ісці з ёй у нагу. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трысцьні́к ‘сухое галлё, хвораст’ (Бяльк.). Нягледзячы на фармальнае падабенства да трысцё (гл.), па семантыцы не можа быць выведзеш з тросць1, трасьнік ‘чарот, сітнік’ (гл.), хутчэй да трускдробныя галінкі’ (гл.), параўн. і трушні́к ‘сухое галлё, якое збіраюць у лесе’ (Арх. Вяр.), што да варыянтнай асновы *trěsk‑, *trosk‑, *trusk‑, *trysk‑ (Брукнер, 579; Фасмер, 4, 110); параўн. тры́сціць ‘біць, ламаць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трускдробныя галінкі, ламачча’ (ТС, Ласт.), trusk ‘ігліца, шыгалле’ (АБ, 7); сюды ж, відаць, і тру́сок ‘тонкія галінкі, трэскі’ (ТС), тру́сак (trusok) ‘сухія галінкі, трэскі’ (Тур.), ‘трэскавае смецце’, ‘дробязь, драбяза’ (Нас., Некр. і Байк.), ‘попел, прысак’ (полац., Стан.), трусо́к ‘пілавінне’ (Касп.), тру́сачкі ‘трэскі, смецце’ (Гарэц.), трусо́чык ‘дробны хвораст’ (Бяльк.). Параўн. укр. труск ‘дробна пабітыя, паламаныя галінкі, лаза’, ‘сухія галіны дрэў’, в.-луж. trusk ‘пацяруха’, ‘пыл’, ‘параскіданыя кавалкі’. Магчыма, да прасл. *truskъ ці *trǫskъ (ЕСУМ, 5, 659), генетычна звязаных з *trǫskati ‘аддзяляць’, ‘разрывацца, трэскацца, трашчаць’ (Фасмер, 4, 110), параўн. трускаць (гл.), а таксама рус. труск ‘трэск, хруст’, стараж.-рус. трускъ ‘тс’, польск. trusk, trzusk ‘тс’, якія, паводле Брукнера (579), звязаны чаргаваннем з *trysk‑, *trosk‑, а таксама з *trěsk] і са звонкім варыянтам *druzgaдробныя кавалачкі чаго-небудзь разбітага ўшчэнт’, *druzgati ‘ламаць, крушыць, разбіваць, раструшчваць, таўчы, сціскаць’ (SP, 4, 274–275), гл. друзгаць і наст. слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дру́згаць ’разбіваць’ (Байк. і Некр.), друзгата́ць ’тс’ (БРС). Параўн. чэш. druzgati ’драбіць’, славац. druzgať ’ламаць’, ст.-польск. druzgać, серб.-харв. дру̏згати ’давіць, мяць’ і г. д. Прасл. *druzgati ’тс’. Роднасныя формы: літ. druzgė́ti ’распадацца на дробныя часткі’, грэч. θραύω ’разломваю’. Гл. Фасмер, 1, 543; Траўтман, 61; Трубачоў, Эт. сл., 5, 133–134. Бернекер (1, 222) непераканаўча лічыць рэканструяванай для рус. друзг ’галлё’ зыходнае *drǫzgъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)