Трысцё ‘трыснёг, Phragmites communis Trin.’, ‘пласцінкі ў бёрдзе’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Др.-Падб.), трысцё, тра́сце ‘пласцінкі ў бёрдзе’ (Мат. Гом.), трысте́ ‘тс’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. тростье, тростие ‘тс’ (ГСБМ). Параўн. укр. трістя ‘чарот’, ‘балота’, рус. зборн. тре́стье ‘чарот, трыснёг’, ‘пласцінкі ў бёрдзе’, польск. trzcia ‘месца, зарослае чаротам’, чэш. třtí зборн. ‘трыснёг’, славац. зборн. trstje ‘тс’, ст.-слав. зборн. трьстиѥ ‘тс’. З прасл. *trьstьje, зборн. ад trъstь, гл. тросць 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)