быва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. Прыходзіць да каго-н., наведваць каго-н.

Часта б. у гасцях.

2. Знаходзіцца, прысутнічаць дзе-н.

Мала б. дома.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Здарацца, мець месца.

Маланка бывае і зімою.

4. 2 ас. адз. і мн. л.

быва́й(це). Форма развітання.

Бывайце, маладыя гады.

Бывайце здаровы.

Як ні ў чым не бывала — як быццам нічога не здарылася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абабе́гчы, абабягу́, абабяжы́ш, абабяжы́ць; абабяжы́м, абабежыце́, абабягу́ць; абабе́г, -гла; абабяжы́; абабе́ганы; зак., каго-што.

1. без дап. Бягом зрабіць круг вакол каго-, чаго-н.

А. гумно.

А. вакол дома.

2. Бегучы, абмінуць каго-, што-н.

Абабег нас толькі адзін спартсмен.

3. Паспешліва, бегаючы, пабываць у многіх, у розных месцах.

А. ўсіх суседзяў.

4. перан. Хутка распаўсюдзіцца, стаць вядомым.

Навіна абабегла ўсю вёску.

|| незак. абабяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

антрэсо́лі, ‑яў; адз. антрэсоль, ‑і, ж.

1. Верхні паўпаверх дома.

2. Верхні паўярус у высокіх пакоях, звычайна ў выглядзе галерэі.

3. Разм. Дашчаны памост пад столлю, які выкарыстоўваецца для хавання рэчаў.

[Фр. entresol.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жылпло́шча, ‑ы, ж.

Плошча дома, кватэры і пад., прызначаная для жылля; жыллёвая плошча. // Памяшканне для жылля, кватэра. Дэмабілізаваўся [генерал-маёр] і хоча жыць у Мінску, але, каб прапісацца, трэба знайсці вольную жылплошчу. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

навабра́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да навабранца, навабранцаў. Руневіч успомніў свой апошні спектакль, у лютым трыццаць дзевятага года, калі ўжо Толя быў дома, а ён, Алесь, чакаў навабранскай павесткі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

насе́льнік, ‑а, м.

Той, хто насяляе данае месца. Насельнікі гарадоў. Насельнікі вады. □ Вярнуліся з мора, з экскурсіі ў горы насельнікі дома. Каваль. Эх, лес!.. Нібы думкі ён ведае сваіх насельнікаў. Чарот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падво́рак, ‑рка, м.

Разм. Двор каля хаты, дома. Дарожка жоўценькая пралягла Цераз падворак — з вуліцы да ганку. Гілевіч. Падыходзячы ўжо да высокай брамы падворка, хлапец ўчуў незнаёмую гамонку ў двары. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піжа́ма, ‑ы, ж.

Адзенне, якое складаецца са свабоднай курткі і штаноў і носіцца дома, у бальніцы і пад. Андрэй Давыдавіч быў апрануты па-дамашняму: у лёгкай піжаме, у мяккіх туфлях. Кулакоўскі.

[Англ. pyjamas.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гаспо́да ’гаспадарка, двор’ (БРС), ’унутранасць панскага дома’ (Нас.), ’хата гаспадара, чужая хата’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. госпо́да, але рус. господа́ (мн. л. да господи́н), далей польск. gospoda, чэш. hospoda, ст.-слав. господа ’гасцініца’, серб.-харв. (зборны назоўнік) госпо̀да. Прасл. *gospoda па паходжанню зборны назоўнік да *gospodь ’пан, гаспадар’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 58–59; Слаўскі, 1, 324.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пераня́ць ’перахапіць, падхапіць у час руху; засвоіць, запомніць; запазычыць’, трак. ’захварэць на панос’, віл. ’прыняць дзіцё пры родах’ (ТСБМ, Гарэц., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Укр. перейня́ти, переня́ты, перея́ти ’пераймаць, перахопліваць, пераняць’, рус. переня́ть ’пераняць, перахапіць’, пск. ’сустракаць ля брамы свайго дома’, польск. przejąć, przejmać ’узрушыць; прысвоіць, успадкаваць; перахапіць’. Паўночнаславянскае. Да прасл. *per‑jęti. Гл. таксама пераймаць, узяць і ‑няць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)