Гаспо́да ’гаспадарка, двор’ (БРС), ’унутранасць панскага дома’ (Нас.), ’хата гаспадара, чужая хата’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. укр. госпо́да, але рус. господа́ (мн. л. да господи́н), далей польск. gospoda, чэш. hospoda, ст.-слав. господа ’гасцініца’, серб.-харв. (зборны назоўнік) госпо̀да. Прасл. *gospoda па паходжанню зборны назоўнік да *gospodь ’пан, гаспадар’. Гл. Трубачоў, Эт. сл., 7, 58–59; Слаўскі, 1, 324.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)