Куцу́біна ’прэнт’ (Касп.). Да куцобкаі (гл.). Утворана ад куцоба пры дапамозе суфікса іна (параўн. дубіна).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пу́хлы, ‑ая, ‑ае.

Поўны, круглявы, мяккі. Ісаю падабаўся гэты высокі, спакойны, маўклівы хлопец з дзіцячымі пухлымі губамі. Новікаў. Іна прыклала ружовую пухлую руку да.. [Змітравага] лба. Ваданосаў. Старая палатняная кашулька задралася, агаліўшы.. [Косцікава] пухлае ружовае цела. Васілевіч. // Мяккі, рыхлы. І чыстым золатам зярняты лажацца ў пухлую зямлю. Машара. // Тоўсты, аб’ёмісты. І сёння ў пухлым сямейным альбоме захоўваецца пажоўклы фотаздымак. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Весціна ’вестка, паведамленне’ (КТС, П. Броўка). Новаўтварэнне (ад весць і суф. іна). Паводле аналогіі, да навіна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Памова ’змовіны’ (Нас., Бяльк.), памовіны ’тс’ (Нас.). Аддзеяслоўны і з суф. іна дэрываты ад памовіць < мова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прані́на ’менструацыя’ (ТС). Дэрыват з суф. іна ад праць (гл.). Эўфемізм, параўн. праннё ’бялізна для мыцця’ (Юрч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выжа́рына (БРС), вы́жарына ’гразкае месца на балоце ці сенажаці’ (Шат.). Ад выжар або выжара пры дапамозе суф. іна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапачы́на ’рука, ручанька’ (Федар. Дад.). Утворана ад лапка і суф. -іна, які абазначае адзінкавасць і мае ласкальнае значэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вярбі́на (разм.) ’вярба’; ’дрэва вярбы’ (БРС, Шат., Касп.). Утворана ад вярба (гл.) і суф. іна са значэннем адзінкавасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капы́на ’ледзь-ледзь’ (Клім.), да капаць (гл.) з дэмінутыўным суфіксам іна. Капына́з ’паветка без сцен’ (Нар. сл.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кары́ціна ’пакацістая упадзіна паміж двума ўзгоркамі’ (Яшк., Нар. сл.), да карыта (гл.). Суфіксацыя на іна ў функцыі сінгулятыўнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)