са́дніць, ‑ніць; незак.

Разм. Шчымець, даваць пякучы боль (у выніку ранення, раздражнення скуры, апёку і пад.). Міколку, аднак, было не да смеху, бо.. вельмі садніла параненая шчака. Лынькоў. Нарэшце такі боль пачаў праходзіць, хоць яшчэ і садніла спаленая кіслатой дзясна. Чарнышэвіч. // перан. Пра душэўныя пакуты. Нешта садніла сэрца ў Ганны, настрой дурны навяваўся на яе. Нікановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Са́дзецьшчымець, пячы ад болю’ (Байк. і Некр., ТС; карэліц., Нар. сл.; навагр., Нар. словатв.; Сл. рэг. лекс.), садзе́ць ’тс’ (Байк. і Некр., Сцяшк. Сл.). З польск. sadzieć ’тс’, улічваючы націск і лінгвагеаграфію, якое да прасл. *saditi, гл. садзіць. Параўн. таксама садніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

са́днить несов.

1. (делать ссадины, царапать) дра́паць, цара́паць, драць;

2. безл. (болеть от ссадин, ожогов) шчыме́ць; (печь) пячы́; (зудеть) свярбе́ць;

в го́рле са́днит у го́рле шчымі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Са́дніцьшчымець, даваць пякучы боль (у выніку ранення, раздражнення скуры, апёку і пад.)’ (ТСБМ), садні́ць ’тс’ (Бяльк.), садне́ць ’тс’ (Мат. Гом.). Рус. садни́ть ’тс’. Дзеяслоў утвораны ад прасл. *sadъno ’пляма, нацертае месца’, якое ад садзіць; гл. Шанскі, ЭИРЯ, 1, 72. Калі ўлічыць лінгвагеаграфію і тое, што садно́ (гл.) не мае гэтага значэння, то можна меркаваць, што дзеяслоў са́дніць — гэта пранікненне з рускай тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Се́дацца (се́дыцца) ‘хвалявацца, нервавацца’ (Бяльк.). Магчыма, да *sedati sę, параўн. ст.-слав. сѣдати cѧ ‘трэскацца, лопацца; рассядацца’, гл. сесці. Да семантыкі параўн. рус. дыял. се́даться ‘трэскацца (пра скуру)’, а таксама рассе́сціся ‘распасціся’, укр. розсіда́тися ‘распадацца’. Нельга выключыць сувязь з аманімічным коранем *sed‑ ‘рэзаць, шчымець’, роднаснага ст.-інд. kšádate ‘разразае, раздзяляе’, што да і.-е. *k​sed‑, гл. Махэк₂, 521; ESJSt, 13, 803.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надса́днік ’талакнянка’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), рус. надсаднай ’увярэднік балотны’. Відаць, да надсадны ’сумны, цяжкі’ (Ян.), параўн. рус. надсадно ’балюча, сумна’ і надсадная трава ’нейкая лекавая расліна’, надсадка ’тс’, саднитьшчымець’, досада ’прыкрасць’; усё да садзіць (Фасмер, 1, 531), параўн. размоўнае надсадзіць ’надарваць, нашкодзіць’, надсада ’надарванасць, хвароба ад цяжкай работы’, пра гэта ж сведчыць і ілюстрацыя да слова: Натсаднікяк бруснічнік, ат почак (Сл. ПЗБ, 188).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

щеми́ть несов.

1. (сжимать) шчамі́ць;

2. перен. сціска́ць;

э́та пе́сня щеми́т се́рдце гэ́та пе́сня сціска́е сэ́рца;

3. безл. шчыме́ць; (болеть) бале́ць; (ныть) ныць;

щеми́т грудь шчымі́ць у грудзя́х, гру́дзі ны́юць (баля́ць);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Аско́ма, аско́м (Сцяц.). Рус. оско́ма, оскомина, укр. оскома ’тс’, польск. oskoma ’тс’ і ’апетыт на нешта’, чэш. стар. oskomina ’тс’, балг. (о)скомина, мак. оскомина, серб.-харв. ско̀мина ’тс’, славен. oskomina ’тс’ і ’апетыт’. Бяссуфікснае ўтварэнне ад дзеяслова *oskomiti (параўн. маг. аско́міцца ’надакучаць’, Бяльк.), у якім корань *‑skom‑ паралельны да шчаміць < *skem‑iti, шчымець. Індаеўрапейскі корань няпэўны. Параўнанне з літ. skónis ’смак’ і санскр. kā́maḥ ’жаданне’ няпэўнае, таксама як з *sken‑ ’расколваць’. Гл. шчаміць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́шчыць1 ’сушыць; пячы, грэць на гарачым; пражыць, смажыць; скварыць’, пры́шчаны ’высушаны’ (стаўб., З нар. сл.; навагр., Жыв. сл.; карэліц., зэльв., бярэз., лід., Сл. ПЗБ), пры́шчыцца ’пячыся, грэцца на вельмі гарачым; пражыцца’ (стаўб., З нар. сл.; ТСБМ), ’пакрывацца пупырышкамі (пра аладкі)’ (ст.-дар., Жыв. НС), пры́шчыцца ’пачынаць кіпець’ (Варл.). Укр. при́щити ’пячы’. Гл. пры́сак, прыску пры́скаць. Дзеяслоў утвораны ад асновы цяп. часу дзеяслова *pryskati. Беларуска-ўкраінская семантычная ізаглоса.

Пры́шчыць2шчымець, свярбець, часацца; пячы (пры адчуванні запаленчага працэсу на скуры)’ (Сцяшк., Скарбы), прышчэ́ць ’пячы, балець’ (маст., Сл. ПЗБ), пры́шчыцца ’пакрывацца прышчамі’ (ТС). Да прышч (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

балець, смылець, шчымець; садніць (абл.) / ад холаду: заходзіцца; ныць, пячы, гарэць, калоць, ламаць, тузаць, развальвацца (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)