шчыме́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -мі́ць; незак.

1. Востра балець, пячы ад драпін, раздражнення і пад. або ныць, балець тупым болем.

Шчыміць рука ад драпін.

Шчымела сэрца (таксама перан.: пра душэўныя перажыванні).

2. Выклікаць адчуванне прыгнечанасці, нуды і пад.

У грудзях ад крыўды шчымела.

|| наз. шчымле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шчыме́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. шчымі́ць шчымя́ць
Прошлы час
м. шчыме́ў шчыме́лі
ж. шчыме́ла
н. шчыме́ла

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шчыме́ць несов. садни́ть, садне́ть;

па́лец ~мі́ць — па́лец садни́т (садне́ет);

у го́рле ~мі́цьбезл. в го́рле садни́т (садне́ет)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шчыме́ць, ‑міць; незак.

1. Востра балець, пячы ад драпін, раздражнення і пад. Назаўтра ўсе драпіны амаль зажылі, хоць рукі і ногі яшчэ шчымелі. Якімовіч. На першай галіне хлопчык парашыў адпачыць, бо балюча шчымелі запэцканыя ў смалу рукі. С. Александровіч. На руках шчымелі расціснутыя мазалі. Місько. / у безас. ужыв. Ад .. [дыму] душыла ў грудзях і шчымела ў горле. Казека.

2. Ныць, балець тупым болем. Успомніўшы пра хворасць сэрца, якое часта шчымела раней, у Адэсе да дактароў звярнуўся Калачынскі. Бялевіч. Шчымяць яго старыя раны, Нібыта чуе посвіст куль. Свірка. Пілі з парога ваду нагбом, Аж зубы шчымелі. Грачанікаў. // перан. Пра душэўныя пакуты, перажыванні. Сэрца .. [Марыі] шчымела ад нейкага незразумелага, трывожнага прадчування. Марціновіч. Тры месяцы .. [Шэлег] у лесе, а ўсё адно не перастае шчымець душа. Навуменка. / у безас. ужыв. У душы .. [Адама] шчымела, усё гняло яго. Чорны. // Хваляваць, турбаваць каго‑н., пастаянна напамінаць пра сябе. Сярод гэтай зменлівасці адна думка шчымела заўсёды: малое. Мележ.

3. Выклікаць адчуванне прыгнечанасці, суму, нуды і пад. Крыўда болькай шчымела ў Іванавых грудзях. Мыслівец. Так, гора сціхае, і боль атухае, і роспач перастае шчымець. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зашчыме́ць, ‑міць; зак.

Пачаць шчымець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перашчыме́ць, ‑міць; зак.

Перастаць шчымець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашчыме́ць, ‑міць; зак.

Шчымець некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пашчы́мліваць

‘крыху, час ад часу шчымець

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. пашчы́млівае пашчы́мліваюць
Прошлы час
м. пашчы́мліваў пашчы́млівалі
ж. пашчы́млівала
н. пашчы́млівала
Дзеепрыслоўе
цяп. час пашчы́мліваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Піршчэ́ць ’пячы’ (астрав., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. persiūti, persčii ’свярбець; шчымець, пячы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́ляць ’тлець’ (стаўб., Нар. сл., 76, 86). Параўн. рус. дыял. цвяр., наўг. жулиться ’сціскацца, прыціскацца’, перм., гом., сіб. жулькацьшчымець, ціснуць’, балг. жуля ’пячы, шчымець’, жулка ’крапіва’, серб.-харв. жу́љати ’выклікаць боль націраннем, націскам’, славен. žúliti ’націраць’. Слав. *žul‑ суадносіцца з *žur‑ (гл. жураць) і ўзыходзіць да і.-е. *geul‑/*geur‑. Супрун, Зб. Геаргіеву, 268–272. Гл. жалець, жураць, жэўлець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)