пле́сень

1. цвіль, род. цві́лі ж., пле́сня, -ні ж.; (на жидкостях) бро́сня, -ні ж.;

2. перен. цвіль, род. цві́лі ж.; пле́сня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пле́сень, пле́сінь, пле́сні, пле́сенецвіль на квашанай капусце’ (ЛА, 4). Гл. пле́сня. Рэгіянальнае плесь ’тс’ (гом., тамсама) паводле цвіль, бросьць, з былым суф. *‑ь са значэннем адцягненасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́са́ка ’сукравіца’, ’гной раны’, ’юшка (з носа)’ (Нас., Касп.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. mū̃šis ’рана’, mūsaĩцвіль’. З апошняга польск. беласт. musy ’асадак, адстой’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 81).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пацвісці́, ‑цвіце; зак.

1. Зацвісці, пакрыцца цвіллю — пра ўсё, многае. — Бабка, глядзі, хлеб пацвіў! — у сваю чаргу паказваю я зеленаватую цвіль на .. скарынцы. Каліна.

2. Цвісці некаторы час (пра кветкі, дрэвы і пад.). — Пра атаву напомніць прасіла?.. — Голас дзеда цячэ ў цемнаце. — Маладую даўно пакасілі, А старая... Няхай пацвіце! Янішчыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тхлань, ‑і, ж.

Разм.

1. Балоцістае месца. — Колькі ворагаў не дайшло, загінула ў дрыгве, у бяздоннай тхлані: і коннікаў ханскіх, і тых крыжакоў, і тых гітлераўцаў, — закончыў .. [Зыгмусь] пераканана, зірнуў у бясконцую далечыню супрацьлеглага берага і задумаўся, быццам прыпамінаючы нешта. В. Вольскі.

2. Гніль, цвіль, сырасць. Пахла травамі, прэлаю парою, тхланню. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́тхлы ’затхлы; гнілы, цвілы’ (Нас., Байк. і Некр., Растарг., ТС), ’прытухлы’, пры́тхліна ’дрэнны, гнілы пах’ (Нас.), прытыхля, пры́тхля, пры́тхацвіль, пах прэлага, затхласць’, прі́тхлысьць ’прытухласць’ (Яруш., Бяльк., ТС). Да тхнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

укры́ць, -ы́ю, -ы́еш, -ы́е; -ы́ты; зак., каго-што.

1. Закрыць з усіх бакоў.

У. машыну брызентам.

2. Запоўніць, засеяць чым-н. па паверхні, распаўсюдзіцца па ёй.

Цвіль укрыла сцены.

Чырвань укрыла шчокі.

3. Схаваць, засцерагчы ад каго-, чаго-н.

Ноч укрыла партызан ад ворага.

У. злачынца.

У. маёмасць ад аблажэння падаткам (перан.: утаіць).

|| незак. укрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| звар. укры́цца, -ы́юся, -ы́ешся, -ы́ецца; незак. укрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. укрыццё, -я́, н. (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Разбруі́ць ’непамерна павялічыцца’ (астрав., Сл. ПЗБ), ’распухнуць’ (Юрч. СНЛ). Ад бруі́цца ’цячы, ліцца’ (гл.). Развіццё семантыкі ад ’нацягнуць вады, набухнуць’ да ’павялічыцца, патаўсцець’ можна лічыць рэгулярным, параўн. разбрыня́ць ’патаўсцець’ пры бры́на ’вільгаць, вада, цвіль’; бру́знуць ’таўсцець’, якое да *bręk‑ ’гучаць, набухаць, набракаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мурава́ць, мурова́ць ’поўзаць, заседжваць (аб мухах, мурашках)’ (ТС). Да ⁺мур (магчыма, паўн.-прасл. murъ): рус. варон. мурцвіль’, чэш. mour, славац. múr ’вугальны пыл, сажа’. І.‑е. адпаведнікі: літ. máuras ’бруд, гразь’, арм. mrur ’тс’, літ. mùrti ’намакаць’, mùrdyti ’пэцкаць’, лат. murît ’тс’ (Махэк₂, 377; Фасмер, 3, 10–11).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Про́мзлы ’чуць закіслы; ні салодкі, ні кіслы (пра малако)’ (полац., Нар. сл.; в.-дзв., красл., Сл. ПЗБ). З *промзглы > параўн. рус. про́мзглый ’пракіслы, прагорклы; затхлы, сапсаваны, той, які загніў’, про́мзгнуть ’псавацца, гніць, горкнуць’, мзга ’гніль, цвіль, сырое надвор’е’, мзглой, мо́зглый ’друзлы, вялы, гнілы з сярэдзіны, прэлы’. Фасмер (2, 617) на аснове параўнання з рус. мозглый (гл. прамосклы) узнаўляе праформу *мъзга. Тады, відаць, да мазго́ліць ’пэцкаць; біць’, мазгля́вы (гл.). Параўноўваецца з грэч. μύσος*μύδος) ’ганьба; апаганенне’, ст.-ірл. mosach ’нячысты’, н.-ням. mussig ’брудны’, лат. мн. л. mudas ’гнілыя водарасці’, літ. мн. л. músosцвіль’ (Міклашыч, 207; Буга, РФВ, 72, 198 і наст.). Набліжэнне да літ. mazgóti ’мыць, паласкаць’, ст.-інд. máyjati ’ён апускае’, Фасмер (там жа) лічыць менш верагодным. Параўн. мазглявы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)