пілі́каць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Утвараць тонкія пісклівыя гукі (пераважна аб смычковых музычных інструментах).

На дварэ пілікала басэтля.

Пад бервяном пілікаў цвыркун.

2. Кепска іграць на чым-н.

П. на скрыпцы.

|| аднакр. пілі́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. пілі́канне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разахво́ціць, ‑ахвочу, ‑ахвоціш, ‑ахвоціць; зак., каго-што.

Разм.

1. Разбудзіць у кім‑н. мацнейшую ахвоту рабіць што‑н. Прысеў цвыркун на прыпечку, Зайграў цвыркун у скрыпачку. Смыкам водзіць ён з-за вуха, Разахвоціў нават муху. Не сцярпела муха тая І ўжо ножкай выбівае. Хведаровіч.

2. Прымусіць страціць ахвоту, жаданне рабіць што‑н. Разахвоціць ісці ў кіно.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падгарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. пр. ад падгарэць.

2. у знач. прым. Які падгарэў. Гарэла газнічка, трашчаў за печчу цвыркун, пахла паранкаю і падгарэлаю бульбаю. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Турча́кцвыркун хатні, Gryllus domesticus’ (дзярж., Нар. сл.; трак., Сл. ПЗБ), ‘мядзведка’ (Варл., Сцяшк., Жд. 1, Сл. ПЗБ, Скарбы), турчо́кцвыркун’ (брасл., паст., ЛА, 1; полац., Волк.), ту́рчык ‘мядзведка’ (Сцяшк.), ‘голуб-туркаўка’ (Байк. і Некр.), ‘нейкая птушка’ (Мат. Гом.). Да турча́ць (гл.) — дзеяслова гукапераймальнага паходжання: перадае працяглае гучанне, параўн. туркаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прамакры́лы, ‑ая, ‑ае.

1. З прамымі крыламі. Прамакрылае насякомае.

2. у знач. наз. прамакры́лыя, ‑ых. Атрад насякомых з доўгімі, вузкімі, прамымі пярэднімі крыламі, да якога адносяцца цвыркун, сарапча, конік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Свірсту́н ‘нейкая птушка’ (хойн., Арх. ГУ), ‘птушка конік, Anthus Bechstein’ (Інстр. 2), свырсту́н, свэрсту́нцвыркун’ (брэсц., ЛА, 1). Аддзеяслоўны назоўнік, у аснове дзеяслоў тыпу рус. свирестеть ‘рэзка свісцець, што да *svьr‑, гл. сві́рчэць. Параўн. Антропаў, Назв. птиц, 349.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свершчцвыркун’ (Нас., Ласт.), свіршч ‘тс’ (гродз., ЛА, 1), свяршчо́к (Жд. 1, Сцяшк., Шатал.), све́ршчык (швянч., Сл. ПЗБ), свярчо́к (Скарбы) ‘тс’, ст.-бел. сверщокъ (Скарына). Укр. сверщ, рус. сверщ, сверчок, стараж.-рус. свьрчькъ, польск. świerszcz, в.-луж. šwjerč, н.-луж. šẃerc, чэш. svrček, cvrček, славац. svrčok ‘тс’, серб.-харв. цвр́чак ‘від насякомага’, славен. cvrček ‘конік’, балг. цвърче́кцвыркун’, макед. свирец, ст.-слав. свръчь(къ) ‘тс’. Прасл. *svьrčъ, да гукапераймальнага свірчаць, цвірчэць (гл.); Фасмер, 3, 575; Брукнер, 536; Махэк₂, 91. Карскі (1, 387) лічыць спалучэнне ‑шч‑ другасным на месцы ‑ч‑; Борысь (623) тлумачыць канцавое спалучэнне ‑szcz у формах тыпу свершч аналогіяй з клешч, хрушч. Калі прыняць у якасці зыходнага прасл. *svirati (*svьrĕtí) (Брукнер, 536; ЕСУМ, 5, 189), параўн. свэрсту́н, свырсту́н, свэршчцвыркун’ (брэсц., ЛА, 1), то ‑шч‑ можа быць на месцы ‑тс‑, як у сві́раст ‘рэзкі, прарэзлівы гук’, свіршчэ́ць ‘выдаваць такі гук’ (Ласт.), параўн. літ. svìrkšti ‘выдаваць гук, пішчаць, свістаць’, лат. svir̃kstêt ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свірку́нцвыркун’ (Жд. 1, Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ), свіргу́н (свэргу́н) ‘тс’ (Дразд., Шатал.), свергу́н, свіргу́н ‘тс’. Укр. дыял. свіргу́н ‘тс’, рус. дыял. свирку́н ‘тс’. Ад гукапераймальнай асновы свірк‑/свірг‑ (гл. свірчэць) з суф. ‑ун‑. Адносна суфіксацыі параўн. Слаўскі, SP, 1, 134.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сверчо́к зоол. цвырку́н, -на́ м.;

всяк сверчо́к знай свой шесто́к посл. ≅ не сунь но́са не ў сваё про́са; калі́ худ, не лезь на кут.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ко́нік1 ’конік, насякомае, якое скача і стракоча крыламі’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Яруш., Сержп. Пр.), ’страказа’ (ТС), ’цвыркун’ (Ян., Сцяшк.). Гл. конь.

Ко́нік2 ’вільчык’ (Мат. Гом., ТС). Гл. конь1.

Ко́нік3 ’варэнік’ (Мат. Гом., Ян.). Гл. комікі і ком2. Тады конік < *комік.

Ко́нік4 ’чарка’ (Ян.). Параўн. конаўка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)