Гігель1, лаянкавае слова («Гі́гель ты!»). Магчыма, звязана з гіге́ль ’палявы хвошч’ (гл.).

Ґі́ґель2хвошч’ (віц., Янк. Мат.), гі́гель ’палявы хвошч, Equisetum arvense’ (Касп.), ґіґе́ль, ґіґі́ль (Сл. паўн.-зах.). Паводле Непакупнага (Лекс. балтызмы, 29), гэта запазычанне з літ. gegė̃lis, gigė̃lis ’тс’. Здаецца, звязаным з гэтым словам Непакупны (там жа) лічыць і бел. лексему гі́гель (без пэўнага значэння, якая сустракаецца на Гомельшчыне). Параўн. яшчэ гігалле́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрыпхвошч палявы, Equisetum arvense’ (ваўк., Сл. ПЗБ, Скарбы, Кіс., Інстр. 2). Укр. дыял. скрип ‘тс’, рус. скрыпу́нхвошч палявы’, польск. skrzyp, skrzybхвошч, Equisetum L.’, чэш. дыял. skřip ‘тс’, славац. дыял. škrip, в.-луж. šćipk ‘тс’. Да скрыпець, таму што расліна скрыпіць, калі яе мнуць або калі ёй чысцяць што-небудзь (Махэк₂, 550). Борысь (Etymologie, 665–666) разглядае паўночнаславянскае *skrip ‘Equisetum’ як супольную інавацыю часткі славянскіх дыялектаў, што ўзнікла ў перыяд распаду праславянскай моўнай супольнасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ква́снікхвошч’, ’варыва з расолу і круп’ (ТС), ’страва з хлебнага квасу і сушаных грыбоў’ (Сцяшк. Сл.). Гл. квас.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жыву́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Жыццяздольны, вынослівы. Хвошч — чалавек жывучы, сухі, жылісты, учэпісты, як і тая трава, праз якую атрымаў ён сваё трапнае прозвішча. Лупсякоў.

2. перан. Устойлівы, здольны доўга існаваць, захоўвацца. Дужа жывучымі былі традыцыі савецкага калектывізму ва ўсім вясковым побыце Загальшчыны. Залескі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стырча́ць ‘тырчэць’, ‘вытыркацца, высоўвацца’ (Некр. і Байк., Рам. 6, Ян.), стырч, стырчком ‘сторч, тарчмаком’ (Ласт.), стырч ‘палявы хвошч’ (лельч., ЛА, 1). Да тырчаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кушо́т ’сівец, Nardus L.’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kešetys ’трава, падобная на хвошч’ (Сл. паўн.-зах., 2, 596; Шатал.), параўн. літ. kūšažole, kūšgemriai ’шорсткая трава, якая расце каля балота’, kušenos ’рэшткі саломы або сена’ (Весці, 1969, 4, 125). Балтызм.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сасо́нка, со́сонкахвошч палявы, Equisetum arwense L.’ (Бейл.). Укр. со́сонка ’тс’. Вытворнае ад сасна (гл.), расліна названа па знешняму падабенству. Параўн. рус. со́сенник ’Equisetum pratense Ehrh.’ (Аненкаў, 58), а таксама назвы для Hippuris vulgaris L.: рус. со́сенка, польск. sosnoweczka (гл. Махэк, Jména rostl., 151 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ґігалле́ ’сцяблы і лісце бульбы’ (раён Івацэвічаў паміж рр. Шчарай і Ясельдай). Паводле Смулковай (Лекс. балтызмы, 41), запазычанне з літ. gigė̃lis ’Equisetum arvense, пустазелле, палявы хвошч’. Параўн. і ґіге́ль, гі́гель (гл.). Сюды Смулкова (там жа) адносіць і дзягі́лля ’тс’ (якое сустракаецца ў той жа мясцовасці). Але фанетычная форма слова не вельмі ясная (непасрэдна з gigė̃lis яе атрымаць нельга).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пупя́лькі ’палявы хвошч, Equisetum arvense L.’ (воран., ЛА, 1). Хутчэй за ўсё запазычаю з літоўскай мовы, пра што сведчыць акцэнтуацыя; параўн., аднак, польск. pąpel, pępel ’вадыр на скуры’ (< *рор‑уІь, Банькоўскі, 2, 521), што можа адпавядаць балтыйскай форме тыпу pupelė ’фасоля’ (параўн. pupa ’боб’, pupuolė ’пупышка’) — для расліны характэрна патаўшчэнне на канцы сцябла, якое нагадвае шышачку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распаласава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., каго-што.

Разм. Разарваць, разрэзаць на палосы, уздоўж. Кінуў [Раманка] палена, жыўцом распаласаваў на грудзях сарочку і пусціўся да ракі. Пташнікаў. Мяшкі хтосьці распаласаваў нажом. Паўлаў. // Нанесці глыбокую рану ў выглядзе паласы; рассячы, разарваць. Ледзь адбіўся ад .. [ваўкоў] Хвошч, дваім распаласаваў віламі жываты, а тады сам пакаўзнуўся ў лужыне. Лупсякоў. Як агледзець вокам, выхапіў [Зазыба] у канвойнага шаблю і пачаў секчы ёю з усяго пляча махноўцаў — спярша распаласаваў свайго канвойнага. Чыгрынаў. / у перан. ужыв. Залатым зігзагам маланка распаласавала неба. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)