◎ Кушо́т ’сівец, Nardus L.’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. kešetys ’трава, падобная на хвошч’ (Сл. паўн.-зах., 2, 596; Шатал.), параўн. літ. kūšažole, kūšgemriai ’шорсткая трава, якая расце каля балота’, kušenos ’рэшткі саломы або сена’ (Весці, 1969, 4, 125). Балтызм.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)