урадлі́васць ж.

1. плодоро́дность, плодоро́дие ср.;

2. урожа́йность;

1, 2 см. урадлі́вы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зла́чный уст. пладаві́ты, урадлі́вы;

зла́чное ме́сто шутл., ирон. пажыўно́е ме́сца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хлебаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Які дае вялікі ўраджай хлеба; урадлівы. Хлебародны год. □ Сягоння мы гутарыць будзем З табою [Новым годам] да ранняй зары. Аб тым, што прынёс ты краіне, Пасёлкам яе, гарадам, Палям, хлебародным далінам, Рыбацкім густым невадам. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́сны1 ’ураджайны’ (браг., З нар. сл.; жытк., ЖНС), ’урадлівы, пышны, разгалісты’ (ПСл), ’кусцісты; пышны’ (Мат. Гом.), ’буйны, ураджайны; пышны, густы’ (Ян.). Магчыма, сюды ж ро́сныурадлівы, ураджайны’: росные яблокі (ТС). Параўн. укр. рясни́й ’густы, пышны, ураджайны (пра плады)’, рус. дыял. ря́сный ’буйны, урадлівы, вялікі памерам’: рясная вишня, рясные звёзды, ресно́й ’густа пакрыты ягадай’, балг. дыял. рьо̂сан ’багаты, урадлівы’. Трэба думаць, форма ро́сны збліжала з роса́ ’раса’ (гл. раса́1), параўн. ро́сно ’росна’ (ТС), а ра́сны прадстаўляе форму з зацвярдзелым р‑ ад прасл. *ręs‑. Паводле Альшанскага (ЭИРЯ, 9, 139), у выніку зліцця суфікса ‑ьn(ъ) з *ręsa ’вісюлька’, параўн. ст.-слав. рѧсьнъ, што дало resьn‑yj ’густы’. Гл. Фасмер, 3, 474. Відавочна, звязана з раса́2 (гл.), што выводзіць значэнне ’ўрадлівы’ ад першаснага ’буйна квітнеючы’, ’маючы вялікую колькасць кветак, парасткаў’, ’густа абсыпаны квеццем’, з чым звязваліся спадзяванні на добры ўраджай. Гл. таксама расаваць.

Ра́сны2, ’пышны (пра спадніцу)’ (Мат. Гом.), ра́сный ’рознакаляровы’: пашый мне спадніцу, каб булі расныя брыжы (брагін., Шатал.), ря́сны ’густы, багаты, з мноствам складак’ (Растарг.), параўн. укр. ря́сний ’пра адзенне: з мноствам зборак; шырокі’. Да ра́сны1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ража́йныурадлівы’ (Сцяшк. Сл.). Відаць, па паходжанні звязана з ст.-бел. рожай ’род, племя; пол, від; пакаленне’ (Ст.-бел. лексікон), параўн. рожай чл҃вчей (XV ст., Карскі, 1, 221), што суадносіцца з польск. rodzaj ’тс’. Да род1, радзіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́льны ‘дужы, моцны’ (Др.-Падб.), ‘моцны’, ‘пранізлівы’, ‘урадлівы’ (чэрв., лід., карэліц., Сл. ПЗБ), сі́лный ‘дужы, моцны’ (Бяльк.), ‘ураджайны’ (ТС), сэ́лны ‘тс’ (брэсц., Нар. лекс.), сі́льна, сі́лка, сі́нна ‘надта, вельмі’ (Сл. ПЗБ, ТС, Ян.; калінк., З нар. сл.), параўн. укр. си́льний, рус. си́льный, польск. silny, серб.-харв. си̑лан і г. д. Да сіла (гл.), у тым ліку ‘мноства, вялікая колькасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́сны1 ’пакрыты расой’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Байк. і Некр.; крэўск., Стан.; Сл. ПЗБ, ЛА, 5), ро́сна ’мокра ад расы’ (Шат., Стан., Ян., ТС), ро́сна, ро́сно, расно́ ’росна’ (Сл. ПЗБ). З прасл. *ros‑ьnъ (рус. росной, росный, чэш. rosný, славен. rȏsen, серб. ро̏сан і харв. rȍsan, макед. росен, балг. ро́сен) ’росны’. Да раса́ (гл.).

Ро́сны2 ’ураджайны, урадлівы’ (ТС). Гл. расны1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ураджайны, урадлівы, плённы, пладаносны, умалотны; хлебародны, хлебадайны (паэт.); плодны (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ту́чный

1. сы́ты, тлу́сты, по́ўны, гла́дкі;

2. (о земле) тлу́сты, урадлі́вы;

3. (о колосе, зерне) я́драны, налі́ты, по́ўны; (сочный и густой — о траве или с густой и сочной травой — о луге) сакаві́ты, со́чны, сакаўны́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ту́чны ‘тлусты’ (Сл. Брэс.; лун., Шатал., Сцяшк. Сл.), ‘сыты, укормлены’, ‘угноены, добра апрацаваны (грунт)’ (Варл.), ‘вельмі сыты, з тлустасцю’ (Юрч. Сін.); памянш. ту́чненькі ‘тс’ (Ласт.), ту́чнае, тучно́е, туча́нае ‘топкае (сала)’ (Мат. Гом.; бялын., Янк. Мат., ЛА, 4), ту́шны ‘пажыўны’ (паўн.-усх., КЭС), ст.-бел. тучный ‘сыты, тлусты’. Параўн. укр. ту́чный ‘тлусты’, рус. ту́чный ‘тс’, польск. tuczny ‘ўкормлены, тлусты’, ‘пажыўны, сытны’, чэш., славац. tučný ‘тлусты, адкормлены, тоўсты’, в.-луж. tučny, н.-луж. tucny ‘тс’, славен. дыял. tučen ‘тс’, харв. tȕčan ‘адкормлены, цяжкі’, балг. ту́чен ‘тлусты, адкормлены’, ‘буйны, сакавіты (пра траву)’, макед. тучен ‘тлусты’, ‘пладародны’, ст.-слав. тоучьнъ ‘тс’. Прасл. *tučьnъ утворана ад *tukъ (гл. тук1) + ьnъ > *tukьnъ (сляды яшчэ ў стараж.-рус. тукьный) ‘тлусты, тоўсты, урадлівы’ (Цыганенка, 494; Шустар-Шэўц, 1556; Арол, 4, 123), параўн. літ. taũkinas ‘замазаны тлушчам, засалены’, лат. tàuks ‘тлусты, адкормлены’ і інш. Паводле Борыся (652), утворана ад *tučiti, гл. наст. слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)