ФЕРТЫ́ЛЬНАСЦЬ (ад лац. fertilis урадлівы),

здольнасць дарослага арганізма даваць жыццяздольнае патомства. Тэрмін Ф. ужываюць пераважна ў адносінах да раслін.

т. 16, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)