убыва́ть несов.

1. (уменьшаться) ме́ншаць, памянша́цца, змянша́цца; (о воде) убыва́ць, спада́ць; (о луне) убыва́ць; (о здоровье, силе) падупада́ць;

дни убыва́ют дні ме́ншаюць (караце́юць);

вода́ начала́ убыва́ть вада́ пачала́ убыва́ць (спада́ць, змянша́цца);

к ста́рости си́лы убыва́ют пад ста́расць сі́лы ме́ншаюць (змянша́юцца, падупада́юць);

2. (выбывать) выбыва́ць; (отбывать) адбыва́ць; см. убы́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сбыва́тьII несов. (идти на убыль — о воде) спада́ць, убыва́ць;

вода́ в реке́ сбыва́ет вада́ ў рацэ́ спада́е (убыва́е).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сдава́ть несов.

1. в разн. знач. здава́ць; см. сдать;

2. (о весе) убыва́ць;

3. (ослабевать, стареть) разг. падава́цца, слабе́ць; здава́цца;

4. (становиться неисправным) не вытры́мліваць, псава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

убавля́ть несов.

1. убаўля́ць, забаўля́ць; (уменьшать) змянша́ць, памянша́ць; (отбавлять) убаўля́ць, адбаўля́ць;

2. (делать у́же или короче) павужа́ць; пакаро́чваць;

3. (в весе) ме́ншаць, убаўля́цца, убыва́ць; см. уба́вить;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скапе́ць (skapieć) ‘сціснуцца, зменшыцца, захірэць, згінуць’: skapièŭ, jak skvarka (Федар. 4). Параўн. польск. skapieć, skapać ‘змарнець, апасці, згінуць’. Да прасл. *kapěti, якое Трубачоў (ЭССЯ, 9, 146) рэканструюе на падставе польск. kapieć ‘змяншацца, скарачацца, убываць, прападаць, чэзнуць’, што суадносіцца з *kapati (гл. ка́паць). Сюды ж адпаведныя балг. ска́пя ‘згніць, распасціся’, дыял. ска́па ‘данасіць адзенне, парваць’, макед. скапе ‘згінуць, распасціся; загінуць, прапасці’, серб.-харв. skȁpati ‘згінуць, загінуць’, славац. skapať ‘згінуць, здохнуць, знікнуць’, укр. ска́па́тися ‘знікаць, гінуць’ (лічыцца запазычаннем з польскай ці славацкай, гл. ЕСУМ, 5, 265). Развіццё значэння ‘капаць’, ‘ападаць, выцякаць кропля за кропляй’ (Брукнер, 217). Пра перыферыйнасць слова на Беларусі сведчыць замена выразу skapièŭ, jak skvarka выразам skipièŭ, jak skvarka (Федар. 4), што адлюстроўваюць спосаб спажывання сала на Палессі, параўн. плеска́ць сало на рожну́ на огне́ — дзе́ржыць лу́сту хле́ба і ка́пае тым са́лом (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Менш, меньш, мэнш, мэнч ’меней’ (ТСБМ, ТС; пруж., драг., Сл. ПЗБ), ме́ншы, ме́ньшы, ме́нчы ’малодшы на гады’, ’меншы’ (ТСБМ, Чуд., Нас., Бяльк., Янк. 2, Сл. ПЗБ, ТС, Ян.), ст.-бел. менший, менши, меньший, менъший (Булахаў, Гіст., 130). Укр., рус. меньший, рус. ме́ньше, меньшо́й, укр. менше, польск. mniejszy, н.-луж. mjeńšy, в.-луж. mjeńši, чэш., славац. menší, славен. mȃnjši, ст.-слав. мьнии, мьн̑ьши, мьн̑ьша. Прасл. mьńьjь < mьnjь‑jь < mьnjes‑, mьnjьš‑; роднасныя і.-е. адпаведнікі: літ. meñkas ’дробны, нязначны’, лац. minōr ’меншы’, minus ’менш’, гоц. mins ’тс’, mínniza ’меншы’, ст.-грэч. μείων, μεῑον ’тс’, μινυδω ’скарачаю’, ст.-ірл. menb ’маленькі’, ст.-інд. mināti ’скарачае’, тахар. B meṅki ’меншы’ (Міклашыч, 181; Бернекер, 2, 19; Траўтман, 184; Фасмер, 2, 598; Бязлай, 2, 166; Махэк₂, 359). Сюды ж менша́к ’малодшы сын’ (мядз., Жыв. сл.; паст., швянч., Сл. ПЗБ), ме́ншаць, ме́ньшацьубываць, змяншацца’, меншыць ’памяншаць; вузіць боты’ (ТСБМ, Др.-Падб., Нас., Растарг., Янк. 1, ТС, Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сму́ніць ‘пацерці звітую вяроўку, каб зрабіць яе больш мяккай’, ‘трапаць абутак, адзежу; зношваць збрую’ (Нік. Очерки), сьму́ніць ‘церці, выціраць’, сюды ж асму́ніць ‘абсмыгаць, абцерці, абтрапаць’ (Ласт.). Параўн. рус.-ц.-слав. присмѧнѫти ‘прывянуць’, присмѧдитисѧ ‘прыгараць’. Вытворнае ад прасл. дыял. *smǫditi ‘паліць, капціць, вэндзіць’, якое лічыцца фанетычным варыянтам *svǫditi ‘тс’, суадноснага з svęděti ‘быць высушаным, знаходзіцца ў гарачыні’, што ўзыходзіць да і.-е. *(s)u̯endh‑ ‘памяншацца, убываць, вянуць’. Змена sv > sm пад уплывам слоў тыпу смала, смага (гл.). Параўн. укр. дыял. сму́дитися ‘смажыцца, пражыцца’, польск. smądzić ‘вэндзіць’, swędzić ‘свярбець’, smędzić się ‘ледзве гарэць’, в.-луж. smudźić ‘смаліць’, н.-луж. smuźiś ‘абпальваць, смаліць’, чэш. smouditi ‘паліць, капціць’, славац. smudiť ‘чадзіць, капціць’, серб.-харв. сму́дити ‘смаліць; абпальваць’, славен. smoditi ‘паліць, прыпальваць’, балг. смъдя́ ‘свярбець’, макед. смади ‘абпальваць’, роднасныя ст.-англ. swindan ‘знікаць, прападаць’, ням. schwinden ‘тс’. Гл. Глухак, 567; SEK, 4, 330; Бярнар, Бълг. изсл., 265–266; Шустар-Шэўц, 1324; ЕСУМ, 5, 330–331. Параўн. смурыжыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змяншацца, памяншацца, меншаць, убываць, убаўляцца; меншыцца (разм.); менець (абл.); зніжацца, паніжацца, падаць, спадаць, карацець, скарачацца, раставаць, таяць (перан.) □ ісці на спад

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

та́ять несов.

1. (растаивать) растава́ць;

снег уже́ та́ет снег ужо́ растае́;

сего́дня та́ет сяго́ння растае́;

2. (топиться) тапі́цца, пла́віцца, растава́ць;

3. перен. (постепенно исчезать) растава́ць, зніка́ць; (замирать) заміра́ць;

зву́ки та́ют гу́кі растаю́ць (зніка́юць, заміра́юць);

4. (уменьшаться) змянша́цца, убыва́ць; (слабеть) слабе́ць;

си́лы его́ та́ют сі́лы яго́ ўбыва́юць;

здоро́вье его́ та́ет здаро́ўе яго́ слабе́е;

5. перен. (худеть) со́хнуць, худзе́ць, марне́ць; чэ́знуць;

6. перен. (умиляться) млець;

та́ять от ра́дости млець ад ра́дасці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)