нату́каць

‘утварыць гукі "тук-тук"’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нату́каю нату́каем
2-я ас. нату́каеш нату́каеце
3-я ас. нату́кае нату́каюць
Прошлы час
м. нату́каў нату́калі
ж. нату́кала
н. нату́кала
Загадны лад
2-я ас. нату́кай нату́кайце
Дзеепрыслоўе
прош. час нату́каўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ядо́мы, ‑ая, ‑ае.

Прыгодны для спажывання, для скарыстання ў ежу. Ядомыя ягады. Ядомыя грыбы. □ Мяне.. цікавіла — збегаць да маці і падлавіць ад яе што-небудзь ядомае, хоць цукру кавалачак. Гарэцкі. Дома і салома ядома, на чужыне і гарачы тук стыне. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тлу́жа ’тлушч у вадкім стане, тук’ (радашк., ДАБМ, камент.). Няясна; відаць, звязанае з тлушч, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Туча́ны ‘які выдзяляе многа тлушчу’ (круп., Сл. ПЗБ). Да тук1 ‘растоплены тлушч’, параўн. таксама то́чны, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлук ’тлушч, растопленае сала’ (полац., Нар. сл.), ’тлушч, які застаецца на патэльні, калі смажаць сала’ (Барад.). Відаць, да тук (гл.) пад уплывам тлусты, тлушч, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тлушч ’масляністае рэчыва, сала’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), ’тук (растопленае сала)’ (зах.-бел., ЛА, 4), тлуст ’тс’ (смарг., ЛА, 4), тлусць ’тс’ (Сцяшк.), клушч ’тс’ (Ласт.), сюды ж тлу́стасць ’сала, тук’ (Нас., Шпіл., Гарэц., Некр. і Байк., Сцяшк., Сл. ПЗБ; стаўб., З нар. сл., ЛА, 4), тлу́шчосць ’тс’ (пін., ЛА, 4). Запазычана з польск. tłuszcz ’тс’, утворана ад tłusty (*tl̥st‑jь, гл. Борысь, 636), параўн. тоўшч ’таўшчыня, сытасць’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пратаўчы́ ’заскварыць’ (воран., Сл. ПЗБ). Прэфіксны дэрыват ад таўчы́ з нявызначанай прыстаўкай пра-, звычайна за‑, параўн. затаўчы́ ’заправіць’; гл. яшчэ затаўка. У аснове слоў, відаць, літ. taukãi ’тлушч, сала’, параўн. тук (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́кшына (ту́кшъна) ‘кухталь’ (кліч., Жыв. сл.). Магчыма, балтызм, параўн. літ. tuksẽnimas ‘стук’, tuksénti, tuksnóti ‘стукаць, тукаць’, ‘біцца’. Параўн. аналагічна рус. дыял. тукма́чить ‘біць, калаціць’, тукма́нка ‘ўдар кулаком’, якое Праабражэнскі (Труды, 1, 15) супастаўляе з ту́кать (гл. тук3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ператоп, пэрэпюптук, чысты свіны тлушч’ (жытк., Вешт., ЛА, 4), параўн. рус. перетопки ’рэшткі ад ператопленага сала, масла, воску’, польск. przetop, серб.-харв. npėmon ’ператопленае сала, тлушч’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад ператапіць (< прасл. *per‑topiti). Да пера- і тапіць і (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адляце́ць, ‑лячу, ‑ляціш, ‑ляціць; ‑ляцім, ‑ляціце; зак.

1. Летучы, перамясціцца, аддаліцца ад каго‑, чаго‑н. на пэўную адлегласць. Дзяцел толькі глянуў скоса, адляцеў за пару сосен і пачаў «тук-тук» нанова. Вось і ўся яго размова! Дубоўка.

2. Вылецеўшы, пакінуць якое‑н. месца; паляцець. Самалёты адбамбіліся і адляцелі на захад. Сабаленка. Калі Аляшкевіч расказаў пра старое вялізнае гняздо чорных буслоў і пра тое, што яны яшчэ не адляцелі, а ўжо надышоў кастрычнік, я яму не паверыў. Самусенка. // перан. Мінуць, адысці, знікнуць (пра час, мары, надзеі і пад.). Праходзіў час, плылі нядзелі, Далёка бежанства, шпіталь, І дні дзяцінства адляцелі Кудысь у выцвіўшую даль. Колас. Мы даўно не тыя, — адляцелі, нібы сны, мары маладыя. А. Вольскі.

3. Адскочыць, адкінуцца ўбок ад моцнага ўдару, штуршка. [Хлапчук:] — Ды каб я крутнуўся, яны [дзяўчынкі] на дзесяць крокаў адляцелі б. Рунец.

4. Разм. Адарвацца, зваліцца, адпасці (пра што‑н. прымацаванае). Раптам адляцела кола, пакацілася з дарогі. Вось схілілася дадолу, чырканула, як парогам. Дубоўка. Лісты ў спякоту не жаўцелі — Згарнуліся ў колер свой І адляцелі без надзеі На кроплю праўды дажджавой. Пысін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)