Жыбінце́й ’прыстасаванне для асвятлення лучынай’ (Сл. паўн.-зах.). З літ. žibiñčius ’тс’. Параўн. ст.-бел. (з 1519 г.) жибентяй ’асоба, адказная за асвятленне і ацяпленне’ < літ. žibintojas. Карскі, Труды, 390; Яблонскіс, 268; Гіст. лекс., 148.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мол 1 ’высокі і доўгі вал у порце’ (ТСБМ). З рус. мол ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83), якое з італ. molo ’тс’ (Фасмер, 2, 641).
*Мол 2, ст.-бел. молъ ’мул’ (Карскі, Труды, 312). Да мул (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вясёланка, вясёлонка ’святліца’ (брасл., Карскі, Труды) — рэгіянальнае ўтварэнне ад вясёлы (гл.) са значэннем ’светлы’, параўн. рус. калуж. весёлая ночь ’светлая, месячная ноч’, вясёлка ’адкрытае месца, якое асвятляецца і саграваецца сонцам’, і памяншальна-ласкальнага суф. ‑он‑к‑а.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Махна́ты ’аброслы густой поўсцю, валасамі’, ’(тканіна) з густым ворсам’, ’дрэва з густой ігліцай’, ’пышны куст’, ’што-небудзь, пакрытае плесняй’ (Грыг., Яруш.; ТСБМ; Карскі, Труды; іўеў., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.). Ст.-рус. мохнаты(й) ’тс’. Да мох (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыві́ля ’недамаганне’ (маст., Хромч., дыс.). Няясна. Магчыма, звязана, з вілі́ць ’зварочваць з прамога шляху, зварочваць убок’; перан. ’крывіць душой’ (гл.) з семантычным зрухам, апошняе Карскі (Труды, 394) звязваў з літ. vylióti ’падманваць, заманьваць, спакушаць’, vỹlius ’падман, хлусня’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перамітузі́ць ’суняцца (пра боль)’ (паст., Сл. ПЗБ). Да пера- і мітусі́цца (гл.), значэнне, магчыма, адлюстроўвае сувязь з лат. mits, mitus ’мена’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 55–56), на магчымае балтыйскае паходжанне мітусіць ’перашкаджаць, трывожыць’ звярнуў увагу яшчэ Карскі (Труды, 393).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́рша ’перш-наперш’ (паст., Сл. ПЗБ), ’раней’ (беласт., Сл. ПЗБ; дзярж., Нар. сл.; Карскі, Труды; калінк., З нар. сл.; Бяльк.), прыслоўе, утворанае ад прыметніка *pьrvъ і суф. ‑ě ў польскім варыянце pierwsz‑ě, з якога і было запазычана.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́кшына (ту́кшъна) ‘кухталь’ (кліч., Жыв. сл.). Магчыма, балтызм, параўн. літ. tuksẽnimas ‘стук’, tuksénti, tuksnóti ‘стукаць, тукаць’, ‘біцца’. Параўн. аналагічна рус. дыял. тукма́чить ‘біць, калаціць’, тукма́нка ‘ўдар кулаком’, якое Праабражэнскі (Труды, 1, 15) супастаўляе з ту́кать (гл. тук 3).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Анцы́пар ’д’ябал’ (Касп.). Магчыма, кантамінацыя анціхрыст (гл. антыхрыст), люцыпар (Люцыфер), Анісіфар (Онисифоръ — Успенскі, Труды знак., 5, 487), а магчыма, і назвы зоркі на захадзе Antifer, улічваючы, што Люцыфер — старая назва Венеры (ССРЛЯ), назва зоркі тлумачыцца як лац. слова паводле ўзору Люцыфер.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бавэ́лна ’баваўняная папера, вата, бавоўна, тканіна’ (Нас., Мал.), ’шарсцяныя ніткі’ (Касп.; Карскі, Труды, 476, дарэмна сумняваецца ў гэтым значэнні слова, прапануючы ’баваўняныя ніткі’, параўн. ба́вэл). Укр. дыял. баве́лна. Непасрэднае запазычанне з польск. bawełna ’тс’, з захаваннем польскай фанетыкі. Параўн. ба́ваўна, бавоўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)