прымітыві́зм, ‑у, м.

1. Спрошчаны падыход да складанай з’явы.

2. Нескладанасць па будове, па тэхніцы выканання. Падняцца над прымітывізмам масавай самадзейнай рэвалюцыйнай паэзіі 20‑х гадоў,.. перайсці ад простых перапеваў класікаў да творчага развіцця іх галоўных традыцый — такія чарговыя задачы стаялі перад заходнебеларускай літаратурай 30‑х гадоў. Бугаёў.

3. У мастацтве 19–20 стст. — наўмыснае спрашчэнне выяўленчых сродкаў і выкарыстоўванне форм прымітыўнага (першабытнага, народнага, дзіцячага) мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сёмы ‘парадкавы лічэбнік да сем’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.). Укр. сьо́мий, рус. седьмо́й, дыял. сёмый, семой, ст.-рус. семыи, ст.-слав. седмъ, польск. siódmy, в.-луж. sedmy, н.-луж. sedymy, чэш. sedmý, славац. siedmy, серб.-харв. се̑дми̑, славен. sédmi, балг. се́дми, макед. седми ‘тс’. Прасл. *sedmъ з *sebdmъ, параўн. ст.-прус. septmas, ст.-літ. sẽkmas, ст.-інд. saptamás, лац. septimus. Гл. Траўтман, 257; Мюленбах-Эндзелін, 3, 818; Фасмер, 3, 591; БЕР, 6, 584. І.‑е. *septm̥ó‑ ‘сёмы’, утвораны ад лічэбніка *septm̥ ‘сем’. У праславянскай адбылася асіміляцыя і спрашчэнне групы зычных: *sept​ə > *septmó > *se(ь)dmъ > *sedmъ, гл. Борысь, 549. Ва ўсходнеславянскіх мовах яшчэ dm → m.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Го́рны1 ’гаротны, сумны’ (БРС). Гэта слова ў такім значэнні не сустракаецца ў іншых слав. мовах. Яго няма ў аглядзе Трубачова (Эт. сл., 7, 57–58), дзе разглядаецца матэрыял усіх слав. моў. Таму можна думаць, што гэта самастойнае ўтварэнне на бел. глебе ад го́ра (< прасл. *gorʼe ’гора, бяда і да т. п.’).

Го́рны2 ’фанабэрысты, выхвальны’, ’прыгожанькі, прыгожы’ (КЭС). Рус. дыял. гордно́й, го́рдный ’горды’, горно́й, го́рный ’тс’, польск. garny ’горды, пераборлівы’, серб.-харв. гр́дан, гр̑дан (у розных значэннях) і г. д. Прасл. *gъrdьnъjь, якое з’яўляецца вытворным пры дапамозе прыметнікавага суфікса *‑ьnъ ад прасл. прыметніка *gъrdъ. У бел. мове (як і некаторых іншых слав.) адбылося спрашчэнне кансанантнай групы ‑рдн‑ > ‑рн‑. Агляд форм, семантыкі гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 208.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Надовень ’участак поля каля вёскі’ (полац., Яшк.). Цёмнае слова. Варбат збліжае з в.-луж. nadows ’вясковы выган, выпас’ (паводле Шустара–Шэўца, з *nadъ і *vьsь, гл. вёска), на падставе чаго прапануе рэканструкцыю *na‑dó‑vьsь‑nъ, параўн. прыметнік в.-луж. nodowsny ’выганны, пашавы’, з наступнай субстантывацыяй і фанетычнымі зменамі (падзенне рэдукаваных і як вынік гэтага спрашчэнне спалучэння sn > n), што можна прыняць з вялікай доляй верагоднасці. Менш падстаў мае, як здаецца, збліжэнне в.-луж. nodows, а значыць, і надовень, з прыслоўямі тыпу надовесь ’нядаўна’, надовись ’пазаўчора’ і інш. (Варбат, Этимология–1979, 31–32), якія, як і беларускія словы нагдысь, нагдовесь, надое, надовень, з *опо‑ gbda‑ (ESSJ SG, 2, 525). Гл. наступнае слова. Можна прапанаваць і іншую версію: надовень < надобень ’карысная (зручная) рэч’ (да даби, гл.), параўн. семантычна блізкае выгада ’паша’, рус. ’угодье’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Селязёнка ‘каса, кроватворны орган жывёл і чалавека’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Пятк. 1), дыял. сало́зіца, сало́заўка ‘тс’: салозаўка грае (пра гук у жываце каня) (Ласт.). Укр. селезі́нка, рус. селезёнка, серб.-ц.-слав. слѣзена, польск. śledziona, в.-луж., н.-луж. słozyna, чэш., славац. slezina, серб.-харв. слезѝна, славен. slezȇn, slezȇna, балг. слез, сле́зен, макед. слезенка, слезина, ст.-слав. слѣзена ‘тс’. Праславянская форма ўзнаўляецца па-рознаму: *selezenь, *selzenь (Фасмер, 3, 594), *selzena (Брукнер, 531; Махэк₂, 554), *s(p)elzen‑ (Голуб-Копечны, 337). Ваян (ВЯ, 1960, 6, 66–67) прапаноўвае *sьlezena, паколькі *selzena ва ўсходнеславянскіх мовах дало б *солоз‑, што якраз і мае месца ў беларускіх дыялектных формах. Роднасныя ст.-ірл. sela ‘селязёнка’, авест. spərəzan‑, лац. lien, ст.-інд. plīhán‑, грэч. σπλήν, Р. скл. σπληνός ‘селязёнка’, літ. blužnìs, ст.-прус. blusne ‘тс’ (Траўтман, 256; Мее, 169 і наст.; Фасмер, там жа). Адзіная індаеўрапейская праформа не аднаўляецца з прычыны вялікага разыходжання паміж формамі ў розных мовах. Мяркуецца і.-е. *sp(h)elĝh‑ (en, ā), *splenĝh‑, *splēgh‑ (Покарны, 987); Борысь (615) праславянскую форму выводзіць з і.-е. *spelģh‑en‑ā. Прычына разыходжанняў — моўнае табу, або марфалагічнае спрашчэнне. Параўн. селязень. Падрабязны агляд праблематыкі гл. Бязлай, 3, 260; БЕР, 6, 615.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)