падо́бны, -ая, -ае.
1. Які мае падабенства з кім-, чым-н., нагадвае каго-, што-н.
Падобныя з твару.
2. Такі, як гэты (пра які ідзе гаворка).
Другі п. выпадак здарыўся ў іншым месцы.
3. У геаметрыі: тоесны па форме, але розны па велічыні.
Падобныя трохвугольнікі.
○
І падобнае (скарочана на пісьме «і пад.») — ужыв. ў канцы пералічэння тоесных прадметаў, з’яў і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Нут ’гэбель выбіраць пазы’ (Сл. ЦРБ). Запазычана праз польск. nut, nuthubel ’гэбель для выразання пазоў’ з ням. Nut(e), скарочана ад Nuthobel ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тво́рнік ’жарабец’ (мазыр., З нар. сл.; Мат. Гом.), ’стаеннік’ (Сцяшк. Сл.). Скарочана з вытворнік ’самец, пакінуты на развод’ (гл.), што ад тварыц 1 і калькуе рус. производи́тель ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тра ’трэба’ (Булг., Сл. Брэс.). Скарочана з тра́було ’трэба было’ (пін., Ск. нар. мовы). Параўн. укр. тра, тре, якія з тре́а < треба ’тс’. Гл. аналагічныя ўтварэнні трэ, трэ́бала, трэ́було.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та́ек (та́як) ’як, як быццам’ (слуц., Нар. словатв.). Утворана на базе спалучэння так як з пропускам зычнага ‑к‑ у алегравых формах (Шуба, БЛ, 18, 64), гл. так, як. Аналагічна заходнеславянскі дыял. злучнік tajak — скарочана з tak jak (ESSJ SG, 2, 634). Параўн. татак ’тс’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ашчы́ў ’агарод, дзе расце гародніна’ (Касп.). Па этымалогіі складальніка рукапіснага слоўніка скарочана з авашчыў (овощивъ), параўн. ст.-бел. овощовый огородъ (1556 г., гл. Весці АН БССР, 1975, 3, 116) і маг. вашчэвінь ’агарод ці сад перад хатай’ (з авашчэвень, Крывіцкі, вусн. паведамл.), што сведчыць пра ўжыванне ў народнай мове стараславянізма овощь. Гл. сучаснае вашчэўе ’гародніна’ (Касп.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нат (наʼт) ’нават’ (Гарэц., ТСБМ, ТС). Скарочана ад на́ват (гл.), што ў сваю чаргу з польск. nawet (< na wet ’напаследак’, ад сярэдневяковага ням. wet, сучаснага Wette ’заклад, пары’), не раней XVII ст., параўн. у Бярынды: Ла́комый на веты на канфекты (’на дэсерт’). Паводле Карскага (1, 337), праз стадыі наэ́т — на́ат, зафіксаваныя ў Федароўскага. З бел. нат > літ. net ’тс’, збліжанае народнаэтымалагічна з формамі з адмоўем ne‑, гл. Трубачоў, Зб. Курыловічу, 334.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падо́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае падабенства з кім‑, чым‑н., нагадвае каго‑, што‑н. Падобныя з твару, браты шмат у чым адрозніваліся адзін ад аднаго. Шамякін. На парозе з’явіліся дзве невялічкага росту бялявыя дзяўчынкі, настолькі падобныя адна да аднае, што іх можна было адрозніць толькі па прычосках. Грахоўскі. Перасыльная біржа была вельмі падобнай на лагер ваеннапалонных, толькі меншая намерам. Якімовіч.
2. Такі, як гэты (пра які ідзе гаворка). Другі падобны выпадак здарыўся ў курортным горадзе Дуброўніку, дзе мы жылі некалькі дзён. Брыль.
3. У геаметрыі — які мае падобнасць (у 2 знач.). Падобныя многавугольнікі. Падобныя конусы.
•••
І падобнае (скарочана: і пад.) — ужываецца ў канцы пералічэння, паказваючы на тое, што яно можа быць прадоўжана.
Нічога падобнага гл. нішто 1.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Спас 1 ‘Збавіцель; адна з назваў Хрыста’, ‘назва кожнага з трох асенніх царкоўных свят’ (ТСБМ), ‘Спас, свята 6/19 жніўня’ (Шат., Сл. ПЗБ, Жыв. сл.), Спас ‘імя аднаго са святых’ (Пятк. 2, Федар. 4), іспас ‘свята’ (Сержп. Прымхі), спасі́цель ‘тс ’ (Ян.), сюды ж спа́саўка ‘пост перад Спасам’ (ТСБМ, Касп., Байк. і Некр., Скарбы, Ян., Сл. ПЗБ), ‘сорт груш (яблык), якія паспяваюць перад Спасам’ (ТСБМ), спа́соўка ‘тс’ (ТС), ‘двухтыднёвы прамежак часу перад і пасля Спаса’ (ТС), спасо́ўкі ‘восеньскія мухі’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. Спас ‘Збавіцель, Хрыстос’. Укр. Спас ‘Збавіцель’, спа́сівка ‘пост у канцы лета’, ‘сорт яблык (груш)’, рус. Спас ‘Збавіцель, Хрыстос’, адкуль Спа́сов день, стараж.-рус. Съпасовъ дьнь (6 жніўня); таксама рус. Спас ‘свята (6/19 жніўня). Ад ст.-слав. съпасъ < съпасти ‘берагчы, ратаваць’, стараж.-рус. съпасти ‘выратаваць’ < прасл. *pasti ‘пасвіць; берагчы’; гл. Фасмер 3, 732), які адзначае тут кальку грэч. σωτήρ ‘Збавіцель’. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 366.
Спас 2 ‘ратунак, выратаванне’ (Жд. 3, Ян., Шатал., ТС). Скарочана з спасе́нне (спасе́нье) (ТС, Нас., Шат., Гарэц.) ад спасці́ ‘выратаваць’ (Сл. ПЗБ), што праз царкоўнаславянскую з ст.-слав. съпасти. Гл. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кампа́нія 1, ‑і, ж.
1. Група асоб, звычайна блізка знаёмых, якія разам праводзяць вольны час. Усёй кампаніяй хлопцы і дзяўчаты рушылі на Румавую вуліцу і выйшлі на бераг Нёмана. С. Александровіч. Да зімы кампанія наша спакваля разбрылася па свеце: хто пайшоў на фронт, хто на вучобу, каго перавялі ў іншы раён. Брыль.
2. Капіталістычнае прамысловае або гандлёвае таварыства, якое аб’ядноўвае прадпрыемцаў. Акцыянерная кампанія. Параходная кампанія. Чыгуначная кампанія. // У назве такога таварыства — абазначэнне яго членаў (на пісьме скарочана К°), якое далучаецца да прозвішча афіцыйнага кіраўніка.
•••
За кампанію — разам з другімі, толькі таму, што тое самае робяць іншыя.
Не кампанія каму хто — не падыходзіць каму‑н. як сябра, прыяцель.
Цёплая кампанія — цесна звязаная група людзей, што сумесна праводзяць час за якім‑н. непахвальным заняткам.
кампа́нія 2, ‑і, ж.
1. Сукупнасць ваенных аперацый, аб’яднаных агульнай стратэгічнай мэтай; ваенны паход. Крымская кампанія. Японская кампанія.
2. Перыяд знаходжання карабля ў плаванні. Летняя марская кампанія.
3. Сукупнасць мерапрыемстваў для ажыццяўлення якой‑н. важнай грамадска-палітычнай або гаспадарчай задачы. Выбарчая кампанія. Страхавая кампанія. Пасяўная кампанія. Разгарнуць кампанію.
[Фр. campagne.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)