цямра́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Змрочны. Цямравы дзень. □ Дзе і падступішся, дык нічога цікавага не ўбачыш: у густой цямравай засені рачулка выглядала як бязладна кінуты кімсьці і затаптаны ў гразь паясок. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лужо́к, ‑жка, м.

1. Памянш. да луг ​1. А воддаль на лужку свяцілася рачулка. Бядуля.

2. Абл. Невялікі натуральны вадаём; азярцо. Помнілася мне з малых год, што недзе ў гэтым баку павінен быць велікаваты і глыбокі лужок, нібы азярцо. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наві́слы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. пр. ад навіснуць.

2. у знач. прым. Які навісае, спускаецца зверху. Навіслыя бровы. Навіслыя галіны. □ Вострыя зубцы вяршынь елак, здаецца, краналіся навіслых хмар. Пестрак. Пятляе і віхляе рачулка між лазнякоў, падт[а]чвае навіслыя тарфяныя берагі. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засты́ць, -ы́ну, -ы́неш, -ы́не; -ы́ў, -ы́ла; -ы́нь; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Загусцець, стаць цвёрдым ад холаду, ахалоджвання.

Лой застыў.

Смала застыла.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра ваду: ператварыцца ў лёд (разм.).

Рачулка застыла.

3. Моцна змерзнуць (разм.).

З. на марозе.

Рукі застылі.

4. Пра труп: стаць халодным, скарчанець.

5. перан. Замерці (у 1 знач.), стаць нерухомым.

З. на месцы ад здзіўлення.

|| незак. застыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. застыва́нне, -я, н. (паводле 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пятля́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які ўтварае петлі; звілісты, пакручасты. [Галі] здавалася, што за Нежыхавам і свету белага больш нідзе няма, што ўсяго тае і красы, што нежыхаўскал пакручастая, пятлястая рачулка. Сабаленка. [Анежку] можна было параўнаць з ціхаю лясною рэчкаю, якая доўга кацілася пятлястымі нізінамі ў зелені дрэў. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трысцё, ‑я, н., зб.

Трыснёг. Высокія сцябліны трысця здаюцца паўтыканымі проста ў туман, і шорсткія лісты іх, дакранаючыся адзін да аднаго, парыпваюць, як бляшаныя. Лужанін. Над поймай ціхай, дзе трысцё ў лазе, Стаіць бусліха на адной назе. Пысін. Каля самай вёскі невялічкая рачулка ласкава шапоча ў трысці. Пянкрат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

млын, ‑а, м.

1. Машына для здрабнення розных матэрыялаў, якая выкарыстоўваецца ў горнай, хімічнай і інш. галінах прамысловасці.

2. Прадпрыемства, на якім мелюць збожжа; будынак з устаноўленымі ў ім прыстасаваннямі для размолу збожжа. Паравы млын. Ветраны млын. □ На беразе Марачанкі сярод поплаву відна была будыніна — вадзяны млын. Лобан. Рачулка чыстая з-за млына Цячэ праз травы і камлі. Лось.

•••

Ліць ваду на млын каго, чый гл. ліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Палойка 1 ’палавіна галоўкі квашанай капусты’ (Сцяшк., Мат. Гом.), палу́йка ’тс’ (Шат.), ’палавіна’ (Сл. ПЗБ), ’капусная галоўка’ (Сл. Брэс.). Рус. арл., варонеж. полу́йка ’дубовыя дошчачкі на дно для бочак’. З палоўка < пол‑, палова 1 (гл.).

Палойка 2 ’жменя (або 10 жменяў) абтрапанага або ачэсанага лёну’ (ТСБМ; Сл. ПЗБ; Інстр. I, III; КЭС, слуцк.; З нар. сл.). Мабыць, тое ж, што і палойка 1, г. зн. палова ад таго, што можна ўзяць дзвюма рукамі.

Палойка 3 ’невялікая рачулка, якая цячэ праз балота’ (Сл. ПЗБ). Да ліць (гл.) з іншай агаласоўкай кораня. Параўн. палой, а таксама ст.-рус. полой (1614 г.) ’рукаў ракі, які аддзяляецца ад асноўнага рэчышча і зноў з ім злучаецца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жо́лаб, ‑а; мн. жалабы, ‑оў; м.

1. Прадаўгаватае паглыбленне, выдзеўбанае ў чым‑н., а таксама прыстасаванне падобнай формы з дошак, ліставога жалеза і пад. для сцёку вадкасцей або перасыпання чаго‑н. Па жолабе наліўся залаты чыгун. Карпаў. // Прадаўгаватае паглыбленне ў грунце, па якім сцякае што‑н. Унь там рачулка срэбрам літым Бяжыць па жолабе размытым. Колас.

2. Карыта, у якое закладваецца корм жывёле. Капейка зноў пачаў хваліць — і кабылу.., і жолаб, у якім Міхась абмешваў вотру[б’ем] сечку. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Малакі́та, молокі́та ’лаза, з якой робяць кашалі’ (Бес.), кобр. мулукы́та, мулукэта ’тс’ (Нар. лекс.). Рус. молоки́та паўн. ’баркун, Melitotus Adans.’, наўг. ’балотная расліна’, кіраў. ’балота, дрыгва’; урал., табол., свярдл., кіраў. молоки́тник, малаки́тник ’зяновец, Cytisus L.’, гом. молоки́тничек ’вярбняк, лазняк’, ярасл. молоки́товый ’вербняковы’, ст.-рус. молокита ’лаза’, ’дрыгва’, польск. młokicina ’балотная лаза’. Фасмер (2, 645) звязвае іх з польск. pa‑młoka ’сырая імгла, хмара’, ст.-польск. mlekita ’вярба, якая расце на балоце’, чэш., славац., славен. mláka ’лужа’, паўд.-чэш. mlačina ’лужок у лесе’, серб.-харв. мла̏ка ’дрыгва, багністае месца’, мла̑ква ’рачулка, балотца, якія не замярзаюць зімой’, макед. млака, балг. млака ’балота, грузкая зямля’. Прасл. molkyta і molka. Сувязь з прасл. melko ’малако’ праблематычная. Балтыйскія адпаведнікі: mal̃kas ’глыток’, лат. màlks, màlka ’піццё залпам’. І.‑е. *molk‑ ’вільгаць, вільготны’ (Міклашыч, 198; Бернекер, 2, 33; Траўтман, 177; Фасмер, 2, 645; Скок, 2, 440; Бязлай, 2, 187). Інакш Махэк₂ (367 і NŘ, 29, 10), які, не ўлічваючы ўсх.-слав. дадзеныя, выводзіць прасл. mlaka і супастаўляе яе з лат. plācis ’дрыгва’ — фанетычныя цяжкасці. Гл. таксама Кабылянскі (Мовознавство, 1981, 6, 46).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)