рачу́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Невялікая рэчка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рачу́лка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. рачу́лка рачу́лкі
Р. рачу́лкі рачу́лак
Д. рачу́лцы рачу́лкам
В. рачу́лку рачу́лкі
Т. рачу́лкай
рачу́лкаю
рачу́лкамі
М. рачу́лцы рачу́лках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

рачу́лка ж., уменьш.

1. речу́шка;

2. пренебр. речо́нка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рачу́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, Р мн. ‑лак; ж.

Памянш.-ласк. да рака; маленькая рака. За горадам да стромкага берагу Выпі, маленькай, але імклівай рачулкі, прыляпіўся стары, пахілы млын. Асіпенка. Невялічкая рачулка абгінала крайнюю хату і імкліва несла сваю ваду пад масток на чыгунцы. Федасеенка. Нечакана снег узяўся вадою і нашая Рагазінка — ціхая рачулка-балацянка — да таго расшугалася, што затапіла ўсё балота, аж да самых платоў. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рачу́лка ж Flüss¦chen n -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рачу́лка Невялікая рэчка (БРС). Тое ж раччонка (Віц. Нік. 1895, Слаўг.), раччу́шка (Віц. Нік. 1895, Мсцісл. Бяльк., Слаўг.), рэччанка (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

перасо́хлы, -ая, -ае.

1. Празмерна сухі.

Перасохлае сена.

Перасохлыя губы.

2. Які стаў бязводным.

Перасохлая рачулка.

|| наз. перасо́хласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

речо́нка разг., уничиж. рачу́лка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

речу́шка разг., уменьш.-ласк. рачу́лка, -кі ж., рэ́чачка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rivulet

[ˈrɪvjələt]

n.

руча́й -ю́ m., ручаёк -йка́ m.; рачу́лка f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)