зіхатлі́вы, -ая, -ае.

Які блішчыць, ззяе пералівістым святлом, напоўнены яркім ззяннем, бляскам.

Зіхатлівае сонца.

Стаяла зіхатлівая раніца.

Зіхатлівая прыгажосць (перан.).

|| наз. зіхатлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бязро́сны (без росы) безро́сный;

~ная ра́ніца — безро́сное у́тро

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бязро́сны, ‑ая, ‑ае.

Без расы. Раніца наступнага дня выдалася бязросная, і Аляксей пачаў працу з усходам сонца. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ра́ный ’ранні’ (Бяльк.), ра́ні (Сл. ПЗБ). Гл. ра́на2; відаць, адназоўнікавы прыметнік ад ра́нараніца’, рань ’вельмі ранні час’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Паддымкам, поддымком ’на змярканні, шэрай гадзінай’ (ТС). Рус. поддымки, поддымьераніца ў вёсках, калі толькі запальваць печы’. Да дым (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тума́нны, -ая, -ае.

1. гл. туман.

2. Ахутаны, засланы туманам.

Т. бераг ракі.

Туманная раніца.

3. Расплыўчаты, няясны; бачны як цераз туман.

Вырысоўваліся туманныя сілуэты будынкаў.

4. перан. Які мае няясны сэнс; незразумелы.

Туманныя разважанні.

5. перан. Невыразны, цьмяны.

Туманныя вочы.

Т. позірк.

|| наз. тума́ннасць, -і, ж. (да 3—5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пра́нкі ў выразе нъ пранкі ’на раннюю паству’ (полац., Нар. сл.). Хутчэй за ўсе, з *на паранкі (нъ пъра́нкі). Менш верагодна з *нъ абранкі, параўн. рус. пск., цвяр. обра́нокраніца да узыходу сонца, на зары’, обра́неть ’настаць раніцы, развіднець’; параўн. яшчэ і бел. выразы аб дзень, аб ноч, у якіх прыназоўнік яшчэ не пераўтварыўся ў прыстаўку. Да рана, раніца. Глухасць першага зычнага можна тлумачыць дээтымалагізацыяй выраза.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маёвы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і майскі (у 1 знач.). Маёвая раніца. □ Маршам аркестры на плошчы сусветнай Славяць маёвыя светлыя дні. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заспа́ны, ‑ая, ‑ае.

Са слядамі нядаўняга сну; сонны. Заспаны твар. Заспаныя вочы. □ Назаўтра я прачнуўся позна: ужо даўно была раніца. Заспаны, выйшаў на ганак. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

беспрычы́нны, ‑ая, ‑ае.

Без усякай прычыны; беспадстаўны, неабгрунтаваны. Раніца новага дня, так шчасліва пачатага, рассявала па станцыі і навокал праменні святла, надзей і нейкай новай беспрычыннай радасці. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)