Лупану́ць ’рвануць, пацягнуць’ (ТС), ’моцна ўдарыць’ (віл., Сл. ПЗБ), лупяну́ць ’тс’ (Нас., ТСБМ), лупену́ць ’тс’, ’раздзерці’, ’падраць’, ’наесціся’ (ТС), лупляну́ць ’выцяць’ (Юрч. Вытв.), лупяну́цца ’упасці, пабіцца’ (Нас.). Да лупі́ць 1 (гл.). Аб суфіксе ‑ану‑ гл. Бел. гр. 2 (1, 328–329) і Слаўскі (SP, 1, 44–45). Мяккасць папярэдняй зычнай залежыць ад мяккасці зычнай словаўтваральнай лексемы, таму можна меркаваць, што формы з ‑ану‑ ўзыходзяць да лупа́ць < прасл. lupati ’ўдараць, біць, стукаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

растерза́ть сов.

1. (на части) разарва́ць, мног. паразрыва́ць, разадра́ць, раздзе́рці, мног. параздзіра́ць;

во́лки растерза́ли овцу́ ваўкі́ разарва́лі аве́чку;

2. (растрепать) пашмата́ць, падра́ць, падзе́рці;

3. перен. зму́чыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разорва́ть сов.

1. (материю, бумагу) разадра́ць, раздзе́рці, мног. параздзіра́ць;

2. в др. знач. разарва́ць, мног. паразрыва́ць;

разорва́ть верёвку разарва́ць вяро́ўку;

разорва́ть свя́зи перен. разарва́ць су́вязі;

◊

чтоб тебя́ разорва́ло каб цябе́ разарва́ла;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)