прала́з, ‑у, м.

Адтуліна, вузкі праход, праз якія можна пралезці, прайсці. [Васіль] пачаў яшчэ больш упарта і настойліва другой рукою разграбаць пралаз... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грэ́бці, грабу́, грабе́ш, грабе́; грабём, грабяце́, грабу́ць; гроб, грэ́бла; грабі́; незак.

1. Збіраць у адно месца, зграбаць граблямі, віламі і пад.

Г. сена.

2. Працаваць вёсламі, плывучы ў лодцы.

3. Разграбаць, капаць.

Г. пясок.

4. перан. 3 прагнасцю браць, захопліваць сабе.

Г. дабро.

Кожная курыца пад сябе грабе (з нар.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гра́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Разграбаць рукамі што‑н. І хлопец пачаў грабаць пад дошкаю зямлю. Чорны.

2. Вадзіць пальцамі, лапай, дакранаючыся да чаго‑н. [Ваўчыца] рванула полем наўздагад. Спынялася. Па мордзе лапай грабала, Хацела лес убачыць — не магла. Сербантовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ташчы́ць ’несці, цягнуць’ (Нас.), ’капаць (бульбу)’ (Сцяшк. Сл.), ташчы́ты ’выбіраць бульбу рукамі’ (Сл. Брэс.), ’разграбаць рукамі выараны рад бульбы, капаць бульбу’ (кобр., Нар. лекс.; Ск. нар. мовы). Укр. тащи́ти ’цягнуць, валачы’, дыял. ’зграбаць сена’, рус. тащи́ть ’тс’, польск. taszczyć ’тс’ (з усх.-слав., гл. Борысь, 628). Гл. таскаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падле́зці, ‑лезу, ‑лезеш, ‑лезе; зак.

1. Залезці пад што‑н.; прабрацца куды‑н. паўзком. Падлезці пад мост. □ Таня асцярожна падлезла пад куст, лягла на дно ямы і старанна прыкрылася, нахіліўшы над сабой галінкі. Зуб. Падлезшы пад нізка асеўшае крыло самалёта, я пачаў хутка разграбаць снег. Шамякін.

2. Разм. Падступіцца, наблізіцца да чаго‑н. Бэз падлез пад самае акно. Скарынкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паты́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Тыцкаць некаторы час; тыцнуць некалькі разоў. А ваўкі патыцкалі пысамі ў спіну, чмыхнулі і, не зачапіўшы ні Анастассі, ні Алёнкі, пагналіся за канём. Гроднеў. Даўгавата чакаў, а ён [ліс] усё не паказваецца. Потым, бачу, вылазіць і памаленьку, прынюхваючыся, ідзе ў мой бок. Пасля спыніўся, пакруціўся на адным месцы, патыцкаў носам у гной і давай яго разграбаць. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

варушы́ць, -рушу́, -ру́шыш, -ру́шыць; незак.

1. каго-што. Дакранаючыся да чаго-н., прыводзіць у рух.

Вецер варушыць траву.

2. чым. Рухаць павольна, злёгку.

В. губамі.

В. мазгамі (перан.: разважаць, думаць; разм., жарт.).

3. што. Злёгку разграбаць, пераварочваць.

В. сена.

|| зак. разварушы́ць, -рушу́, -ру́шыш, -ру́шыць; -ру́шаны (да 3 знач.) і паварушы́ць, -рушу́, -ру́шыш, -ру́шыць.

|| аднакр. варухну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.), зварухну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 і 2 знач.) і паварухну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 2 знач.).

Вухам не варухнуць (разм.) — не звярнуць ніякай увагі на чые-н. словы, дзеянні і пад.

|| наз. варушэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грэ́бціся і грабці́ся, грабуся, грабешся, грабецца; грабёмся, грабяцеся; пр. гробся, граблася і граблася, грэблася і граблося; незак.

1. Капацца, разграбаць што‑н. лапамі, пальцамі. Пасярод вуліцы заклапочана грабецца вялізны певень з чарадою кур — шукаюць спажывы. Палтаран. [Мацевіха] была на полі. Юрка гробся ў зямлі побач з ёю. Чорны.

2. Разм. Плысці, пасоўвацца, грабучы чым‑н. Грэбціся да берага. □ Павольна адзінокі параходзік Грабецца супраць круталобых хваль. Блатун. // перан. Імкнуцца да чаго‑н., пераадольваючы цяжкасці. — Не ў мае пяцьдзесят пяць год такую прамудрасць засвойваць, няхай ужо сыны мае.. на гэту справу грабуцца. Лынькоў.

3. Зал. да грэбці (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ру́шыцца ’скрануцца з месца, пачаць рух’, ’накіравацца’, ’абвальвацца’, ’разбурацца’ (ТСБМ), ’пачаць рух’, рушыць (ТСБМ), рушэнне ’паход’ (Гарэц. 1). Укр. ру́шити, руша́ти ’рухаць, варушыць’, рус. ру́шить ’разбураць’, польск. ruszyć ’рушыць, крануцца’, н.-луж. rušowaś ’бушаваць, шумець’, чэш. rušiti ’турбаваць (каго-небудзь), парушаць (цішыню)’, славац. rušiť ’крануцца, рушыць’, славен. rúšiti ’трэсці, калаціць, зносіць’, серб.-харв. ру̏шити ’разбураць’, балг. ру́ша ’тс’, ст.-слав. роушити ’тс’. Звязваюць з рух (гл.) і ў якасці індаеўрапейскіх адпаведнікаў прыводзяць літ. raũsti, rausiù, rausiaũ ’рыць, капацца’, лат. ràust, ‑šu, ‑suразграбаць, месці’, літ. rausis ’пячора’, rūỹs, rūsas ’пограб’, ст.-ісл. rúst ’руіны, разбураная сцяна’ і інш. (Фасмер, 3, 525). Борысь (528) узводзіць да *rušiti [< *ruchi‑ < *rou̯s‑ī‑] ’надаваць рух, папіхаць, рушыць, парушаць’, вытворнае ад незахаванага прасл. *rusti ’рыць, капаць, пераварочваць, парушаць (напрыклад, зямлю)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

варушы́ць, ‑рушу, ‑рушыш, ‑рушыць; незак.

1. каго-што. Дакранаючыся да чаго‑н., прыводзяць у рух. Ціхі вецер вее І траву варушыць. Астрэйка. // перан.; што. Выводзіць са стану спакою, узбуджаць. Словам дакорным маці боль несціханы варушыць. Глебка. А як яны варушылі, пераварочвалі сэрца, гэтыя салаўі. Васілевіч.

2. чым. Рухаць павольна, злёгку. На другім канцы стала, загарнуўшы кніжку, бязгучна варушыла губамі Наташа — вучыла верш. Шахавец.

3. што. Злёгку разграбаць; пераварочваць. Варушылі зерне, каб яно падсыхала, перавейвалі, сартавалі. Скрыган. Каржакаваты з абветраным тварам і пышнымі вусамі мужчына час ад часу варушыць суком падгарэлае паленне. Курто.

•••

Варушыць (круціць) мазгамі (галавою) — разважаць, абдумваць. З зямлёю клопат быў вялікі. Прыйшлося ездзіць да Хадыкі Ды варушыць і галавою Над гэтай справай грашавою. Колас.

Варушыць памяць — напамінаць аб кім‑, чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)