грэ́бці, грабу́, грабе́ш, грабе́; грабём, грабяце́, грабу́ць; гроб, грэ́бла; грабі́; незак.

1. Збіраць у адно месца, зграбаць граблямі, віламі і пад.

Г. сена.

2. Працаваць вёсламі, плывучы ў лодцы.

3. Разграбаць, капаць.

Г. пясок.

4. перан. 3 прагнасцю браць, захопліваць сабе.

Г. дабро.

Кожная курыца пад сябе грабе (з нар.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)