разграба́ць гл. разгрэбці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разграба́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. разграба́ю разграба́ем
2-я ас. разграба́еш разграба́еце
3-я ас. разграба́е разграба́юць
Прошлы час
м. разграба́ў разграба́лі
ж. разграба́ла
н. разграба́ла
Загадны лад
2-я ас. разграба́й разграба́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час разграба́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

разграба́ць несов. разгреба́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да разгрэбці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгрэ́бці, -грабу́, -грабе́ш, -грабе́; -грабём, -грабяце́, -грабу́ць; разгро́б, -грэ́бла і -грабла́, -грэ́бла і -грабло́; -грабі́; -грэ́бены; зак., што.

Адгрэбці ў розныя бакі, раскідаць што-н. сыпкае, рыхлае; расчысціць ад чаго-н. сыпкага, рыхлага і пад.

Р. сена.

Р. кучу снегу.

|| незак. разграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. разграба́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грэ́бціся, грабу́ся, грабе́шся, грабе́цца; грабёмся, грабяце́ся, грабу́цца; гро́бся, грэ́блася; грабі́ся; незак.

Капацца, разграбаць што-н. пальцамі, лапамі.

Г. ў пяску.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разграба́цца, ‑аецца; незак.

Зал. да разграбаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разграба́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разграбаць — разгрэбці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгреба́ть несов. (граблями) разграба́ць; (разрывать, раздвигать сыпучее) разго́ртваць;

разгреба́ть снег разго́ртваць снег;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Нары́каціць (нарыкоціць) ’натрапіць, наскочыць незнарок’, ’набраць, назбіраць’ (ТС). Няясна, магчыма, звязана з парыцца ’наткнуцца, напароцца’ (ТС) ад рыць ’рыць, разграбаць’, нарынуць ’натрапіць’ (ТС) ад рынуць (гл.), параўн. балг. ринаразграбаць, ачышчаць’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)